Кс. Францішак Гамулчак SAC. (5) “Маліцеся аб перамозе крыжа над штатывам”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (5) “Маліцеся аб перамозе крыжа над штатывам”

Адной з самых сур’ёзных перашкод у эфектыўным прапаведаванні Евангелля для Касцёла з’яўляецца тое, што я называю “зняволеннем языка”. У многіх колах даверыліся погляду, які кажа, што варта пазбягаць адназначных ацэнак, вострых фармулёвак, катэгарычнага суджэння, бо нібыта такі цяпер “дух часу”.

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (5) “Маліцеся аб перамозе крыжа над штатывам”
Кс. Францішак Гамулчак SAC. (4) “У літургіі вырашаецца будучыня веры і Касцёла”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (4) “У літургіі вырашаецца будучыня веры і Касцёла”

Святая літургія — гэта акт Бога. Літургія засноўваецца на Хрысце, Яго святой Прысутнасці, на ўпрысутненні Яго мукі, смерці і ўваскрасення, а не на “ігры” ці ўспаміне, якія, быццам у тэатры, здзяйсняе святар. Усведамленне гэтага павінна нас захапляць кожны раз, калі мы глядзім на святара, які ідзе да алтара.

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (4) “У літургіі вырашаецца будучыня веры і Касцёла”
Кс. Францішак Гамулчак SAC. (3) “Не будзьце сціплымі, цяпер не час катакомбаў”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (3) “Не будзьце сціплымі, цяпер не час катакомбаў”

Не будзьце сціплымі, цяпер не час катакомбаў, няхай вас будзе бачна і чутно, будзьце радасныя моцай веры, заражайце любоўю, паказвайце, што вы дынамічная і буйна квітнеючая частка Касцёла, вучыцеся і вучыце іншых любіць духоўную і матэрыяльную прыгажосць, што паходзіць з глыбіняў літургіі, і дыхаць ёю, бо Бог з’яўляецца прыгажосцю.

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (3) “Не будзьце сціплымі, цяпер не час катакомбаў”
Кс. Францішак Гамулчак SAC. (2) “Мы надта ахвотна аддалі гэты свет сілам антыевангелля”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (2) “Мы надта ахвотна аддалі гэты свет сілам антыевангелля”

Цяперашняя сітуацыя з’яўляецца балючай драмай, і можна толькі дзівіцца пазіцыі тых, хто яе недаацэньвае або стараецца не заўважаць, а тых, хто толькі згадае пра яе, яны прыніжаюць або ўзнагароджваюць раздражненнем, часам порцыяй зняваг і эпітэтаў ці проста адмахваюцца. Сабе і іншым можна сказаць, што гэта непазбежныя працэсы, што гэта постіндустрыяльнае грамадства, што гэта незваротныя грамадскія працэсы, змена ментальнасці і г. д. Але ці гэта поўны адказ?

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (2) “Мы надта ахвотна аддалі гэты свет сілам антыевангелля”
Кс. Францішак Гамулчак SAC. (1) “Няхай кожны спытаецца: які мой Езус?”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (1) “Няхай кожны спытаецца: які мой Езус?”

Многія сёння паддаюцца спакусе прапаведавання “лёгкага Хрыста”, Хрыста, які не называе грэх грахом, які альбо не патрабуе нічога, альбо патрабуе вельмі мала. Калі ў іх пытаюцца пра цяжкія справы, якія патрабуюць адназначнага адказу ў духу Евангелля, яны праяўляюць нейкую сарамлівасць ці збянтэжанасць.

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (1) “Няхай кожны спытаецца: які мой Езус?”
Канферэнцыя “10 гадоў Summorum Pontificum” на Ars Celebrandi 2017

Канферэнцыя “10 гадоў Summorum Pontificum” на Ars Celebrandi 2017

Томаш Альшынскі: Пахвалёны Езус Хрыстус! Шаноўнае спадарства, паважаныя святары, вітаю вас на нашай другой сустрэчы, на гэтай канферэнцыі. Сардэчна вітаю нашых гасцей, а менавіта кс. Гжэгажа Снядаха з Інстытуту Добрага Пастыра; спадара Яраслава Ярчэўскага, які праз хвілінку далучыцца да нас, каардынатара “Ars Celebrandi” ў справах літургіі, па адукацыі — лекара. На жаль, па асабістых прычынах не …

Чытаць далей Канферэнцыя “10 гадоў Summorum Pontificum” на Ars Celebrandi 2017
У санктуарыі Маці Божай Ліхэньскай завяршылася майстэрня “Ars Celebrandi 2017”

У санктуарыі Маці Божай Ліхэньскай завяршылася майстэрня “Ars Celebrandi 2017”

З 20 па 27 ліпеня санктуарый Маці Божай Ліхэньскай прымаў найбуйнейшую ў Польшчы майстэрню, удзельнікі якой вучыліся цэлебраваць традыцыйную лацінскую Імшу і паслугоўваць падчас яе, а таксама выконваць харал, паліфонію і польскія народныя песні для яе суправаджэння. Усяго ў майстэрні ўзяло ўдзел больш за 150 духоўных і свецкіх асобаў з 35 польскіх і 10 замежных дыяцэзій. …

Чытаць далей У санктуарыі Маці Божай Ліхэньскай завяршылася майстэрня “Ars Celebrandi 2017”
Біскуп Мерынг на Ars Celebrandi: дрэва не можа існаваць без каранёў

Біскуп Мерынг на Ars Celebrandi: дрэва не можа існаваць без каранёў

“Што мяне найбольш здзіўляе, але радасна здзіўляе, гэта тое, што гэтай зусім няпростай формай служэння літургіі найбольш цікавяцца маладыя людзі”, — падзяліўся біскуп Веслаў Мерынг 9 жніўня 2016 года пасля ўрачыстай святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду, адслужанай у яго прысутнасці (coram episcopo) у ліхэнскай базіліцы. З таго моманту, як Папа Бенедыкт XVI выдаў motu …

Чытаць далей Біскуп Мерынг на Ars Celebrandi: дрэва не можа існаваць без каранёў