Нахабная хлусня: пра лёс Юды Іскарыёта

Нахабная хлусня: пра лёс Юды Іскарыёта

“Божа, ад Цябе Юда атрымаў пакаранне за сваю віну, а злачынец — узнагароду за вызнанне грахоў; дай нам спазнаць плёны Тваёй міласэрнасці, і як падчас сваёй мукі наш Пан Езус Хрыстус даў абодвум розную расплату за іхнія заслугі, так няхай і нам, ачышчаным ад старадаўніх памылак, удзеліць ласку свайго ўваскрасення”.

Чытаць далей Нахабная хлусня: пра лёс Юды Іскарыёта
Кс. Францішак Гамулчак SAC. (5) “Маліцеся аб перамозе крыжа над штатывам”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (5) “Маліцеся аб перамозе крыжа над штатывам”

Адной з самых сур’ёзных перашкод у эфектыўным прапаведаванні Евангелля для Касцёла з’яўляецца тое, што я называю “зняволеннем языка”. У многіх колах даверыліся погляду, які кажа, што варта пазбягаць адназначных ацэнак, вострых фармулёвак, катэгарычнага суджэння, бо нібыта такі цяпер “дух часу”.

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (5) “Маліцеся аб перамозе крыжа над штатывам”
Кс. Францішак Гамулчак SAC. (4) “У літургіі вырашаецца будучыня веры і Касцёла”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (4) “У літургіі вырашаецца будучыня веры і Касцёла”

Святая літургія — гэта акт Бога. Літургія засноўваецца на Хрысце, Яго святой Прысутнасці, на ўпрысутненні Яго мукі, смерці і ўваскрасення, а не на “ігры” ці ўспаміне, якія, быццам у тэатры, здзяйсняе святар. Усведамленне гэтага павінна нас захапляць кожны раз, калі мы глядзім на святара, які ідзе да алтара.

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (4) “У літургіі вырашаецца будучыня веры і Касцёла”
Гісторыя пра два лекцыянарыі: колькасць супраць якасці

Гісторыя пра два лекцыянарыі: колькасць супраць якасці

У сваёй кнізе “Work of Human Hands”, якая прымушае задумацца над многімі рэчамі, кс. Энтані Сікейда сцвярджае, што новы лекцынарый “утрымлівае больш Пісання, але менш яго фактычнага пасылу”. На першы погляд, такая заява можа здавацца неверагоднай.

Чытаць далей Гісторыя пра два лекцыянарыі: колькасць супраць якасці
Кс. Францішак Гамулчак SAC. (3) “Не будзьце сціплымі, цяпер не час катакомбаў”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (3) “Не будзьце сціплымі, цяпер не час катакомбаў”

Не будзьце сціплымі, цяпер не час катакомбаў, няхай вас будзе бачна і чутно, будзьце радасныя моцай веры, заражайце любоўю, паказвайце, што вы дынамічная і буйна квітнеючая частка Касцёла, вучыцеся і вучыце іншых любіць духоўную і матэрыяльную прыгажосць, што паходзіць з глыбіняў літургіі, і дыхаць ёю, бо Бог з’яўляецца прыгажосцю.

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (3) “Не будзьце сціплымі, цяпер не час катакомбаў”
Кс. Францішак Гамулчак SAC. (2) “Мы надта ахвотна аддалі гэты свет сілам антыевангелля”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (2) “Мы надта ахвотна аддалі гэты свет сілам антыевангелля”

Цяперашняя сітуацыя з’яўляецца балючай драмай, і можна толькі дзівіцца пазіцыі тых, хто яе недаацэньвае або стараецца не заўважаць, а тых, хто толькі згадае пра яе, яны прыніжаюць або ўзнагароджваюць раздражненнем, часам порцыяй зняваг і эпітэтаў ці проста адмахваюцца. Сабе і іншым можна сказаць, што гэта непазбежныя працэсы, што гэта постіндустрыяльнае грамадства, што гэта незваротныя грамадскія працэсы, змена ментальнасці і г. д. Але ці гэта поўны адказ?

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (2) “Мы надта ахвотна аддалі гэты свет сілам антыевангелля”
Кс. Францішак Гамулчак SAC. (1) “Няхай кожны спытаецца: які мой Езус?”

Кс. Францішак Гамулчак SAC. (1) “Няхай кожны спытаецца: які мой Езус?”

Многія сёння паддаюцца спакусе прапаведавання “лёгкага Хрыста”, Хрыста, які не называе грэх грахом, які альбо не патрабуе нічога, альбо патрабуе вельмі мала. Калі ў іх пытаюцца пра цяжкія справы, якія патрабуюць адназначнага адказу ў духу Евангелля, яны праяўляюць нейкую сарамлівасць ці збянтэжанасць.

Чытаць далей Кс. Францішак Гамулчак SAC. (1) “Няхай кожны спытаецца: які мой Езус?”
Пропуск “цяжкіх” псальмаў і вычарпанне Псалтыра

Пропуск “цяжкіх” псальмаў і вычарпанне Псалтыра

У дадатак да не бачанай дагэтуль інавацыі, калі псалтыр прачытваецца за чатыры тыдні, а не за адзін, была ўведзена настолькі ж беспрэцэдэнтная інавацыя, калі ў Літургіі гадзінаў былі прапушчаны вершы, якія разглядаліся як “складаныя” або праблематычныя для сучасных хрысціянаў.

Чытаць далей Пропуск “цяжкіх” псальмаў і вычарпанне Псалтыра
Візантыйская літургія, традыцыйная лацінская Імша і Novus Ordo — дзве сястры і адна чужынка

Візантыйская літургія, традыцыйная лацінская Імша і Novus Ordo — дзве сястры і адна чужынка

Для мяне і, думаю, для большасці традыцыяналістаў відавочна, што візантыйская Боская літургія і традыцыйная Рымская Імша знаходзяцца ў блізкай духоўнай сувязі і што Novus Ordo адыходзіць ад іх супольнай спадчыны. Аднак часам можна спаткаць візантыйскіх каталікоў, якія зводзяцца павярхоўным падабенствам паміж візантыйскай літургіяй і Novus Ordo (напрыклад тым, што яны зазвычай служацца на народнай мове, …

Чытаць далей Візантыйская літургія, традыцыйная лацінская Імша і Novus Ordo — дзве сястры і адна чужынка
Спажываючы Агонь і Духа: найцудоўнейшы з усіх Божых дароў

Спажываючы Агонь і Духа: найцудоўнейшы з усіх Божых дароў

Паміж спажываннем ўваскрослага Пана і будучым уваскрасеннем, паміж спажываннем Ягонага Цела і ўваскрасеннем у целе ў апошні дзень у хвалебную вечнасць існуе прычынная сувязь. Тыя, хто не спажываў Цела Пана, таксама ўваскрасаюць з памерлых, аднак іхняе ўваскрасенне — гэта пакаранне, а не ўзнагарода; гэта ўваскрасенне дзеля асуджэння і вечнай смерці, а не дзеля жыцця і славы.

Чытаць далей Спажываючы Агонь і Духа: найцудоўнейшы з усіх Божых дароў