Category: L’année liturgique

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Практыкаванне перыяду Нараджэння Пана (1)

Хрысціяне, будзем жа наследаваць нашу Маці і аддадзім свае сэрцы нашаму Эмануэлю. Пастухі прыносяць Яму свае простыя дары, мудрацы прыносяць Яму свае каштоўныя падарункі, і ніхто не павінен з’яўляцца перад Божым Дзіцём без чагосьці, што будзе вартым прыняцця. Таму ведайце, што нічога не будзе Яму прыемным, акрамя таго, па што Ён прыйшоў сюды, — нашай любові.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Таямніца перыяду Нараджэння Пана

Усё ў гэты святы перыяд з’яўляецца таямніцай. Божае Слова, якое нарадзілася перад світаннем (Пс 109:3), нараджаецца ў часе як Божае Дзіця; Дзева становіцца Маці, але застаецца Дзевай; справы боскія змешваюцца са справамі людскімі; а высокая і нечуваная антытэза, выказаная ўзлюбленым вучнем у ягоным Евангеллі, “Слова сталася целам”, тысячай розных спосабаў паўтараецца ў малітвах Касцёла — і справядліва, бо яна выдатна ахоплівае ўвесь той цуд, які ў адной Асобе яднае прыроду Чалавека і прыроду Бога.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Гісторыя перыяду Нараджэння Пана

Звычай адзначаць урачыстасць Нараджэння нашага Збаўцы саракадзённым святам заснаваны на самім святым Евангеллі, бо яно кажа нам, што, правёўшы сорак дзён у сузіранні боскага Плёну яе слаўнага мацярынства, Найсвяцейшая Дзева Марыя накіравалася ў святыню, каб там у самай дасканалай пакоры выканаць тыя абрады, якіх Закон патрабаваў ад дачок Ізраэля, калі яны станавіліся маці.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Практыкаванне Адвэнту

Паколькі святы Касцёл, наша Маці, праводзіць час Адвэнту ў гэтай урачыстай падрыхтоўцы да патройнага прыйсця Езуса Хрыста; паколькі па прыкладзе мудрых паннаў ён перад прыйсцем Жаніха трымае свой светач запаленым, то нам, яго членам і яго дзецям, трэба ўвайсці ў гэты дух і прыняць да сэрца папярэджанне нашага Збаўцы: “Няхай сцёгны вашыя будуць падперазаныя і светачы запаленыя; а вы — падобныя да людзей, якія чакаюць вяртання свайго гаспадара”.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Таямніца Адвэнту

Цяпер, апісаўшы характэрныя рысы Адвэнту, што адрозніваюць яго ад астатняй часткі года, мы ўвойдзем у глыбокую таямніцу, якая займае думкі Касцёла падчас гэтага перыяду, і ўбачым, што гэтая таямніца прыйсця, або адвэнту, Езуса адначасова простая і патройная. Простая яна таму, што прыходзіць у ёй той самы Сын Божы; патройная ж яна таму, што Ён прыходзіць у тры розныя часы і трыма рознымі спосабамі.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Гісторыя Адвэнту

Назву “Адвэнт” (лац. adventus, што значыць “прыйсце”) у Лацінскім Касцёле носіць той перыяд года, падчас якога Касцёл заклікае вернікаў рыхтавацца да святкавання Божага Нараджэння — гадавіны народзінаў Езуса Хрыста. Таямніца гэтага вялікага дня цалкам заслугоўвае таго, каб яе ўшанавалі малітоўнай падрыхтоўкай і пакутай.

Scroll Up