Category: Хвілінка з 1Р5

Хвілінка з 1Р5: Досыць вычварэнства ў Касцёле!

Супраць амерыканскага кардынала Тэадора Маккэрыка выстаўлены абвінавачванні ў сэксуальных злачынствах. Яны аказаліся дастаткова абгрунтаванымі, і Ватыкан адразу забараніў кардыналу публічную дзейнасць. Аднак выявілася, што справы яшчэ горш. Злачынствы кардынала былі серыйнымі, пра іх ведала шмат людзей (варта згадаць хоць бы адкрыты ліст Бенедыкту XVI, напісаны дзесяць гадоў таму) — і ўсе маўчалі. 

У гэтай “Хвілінцы” Стыў на прыкладзе справы кардынала Маккэрыка разглядае праблему гомасэксуалізму сярод духавенства і робіць несуцяшальную выснову, што іерархія Касцёла мала робіць для змагання з гэтай праблемай.

Хвілінка з 1Р5: Гэтыя фокуснікі нямецкія біскупы

У новым выпуску “Хвілінкі з 1Р5” мы пагаворым на тое, што нямецкі епіскапат апублікаваў сваю дыскусійную інструкцыю, якая дазваляе некаторым пратэстантам прымаць святую Камунію нягледзячы на тое, што Кангрэгацыя дактрыны веры забараніла ім рабіць гэта. Яны проста сказалі, што гэта не афіцыйны дакумент епіскапату.

Новы фармат? “Хвілінка з 1Р5”

Пакуль што на іхнім канале ёсць пяць выпускаў гэтай праграмы, і мы сур’ёзна падумваем над тым, каб сістэматычна і аператыўна рыхтаваць беларускія субцітры да чарговых выпускаў. Але нам трэба ведаць вашае меркаванне.

Scroll Up