Category: Пазіцыі FIUV

Пазіцыя № 18. “Спосабы ўдзелу ў ціхай Імшы”

У ціхай Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду адказы святару можа даваць альбо толькі прыслугоўваючы (Missa lecta), альбо ўсе сабраныя вернікі (Missa recitata, дыялогавая Імша). Дадзены артыкул першую з гэтых практык, разглядаючы яе як форму сузіральнай малітвы.

Пазіцыя № 17. “Прыняцце Камуніі толькі пад постаццю хлеба”

Характэрнай рысай надзвычайнай формы рымскага абраду з’яўляецца прыняцце Камуніі толькі пад постаццю хлеба. У гэтым артыкуле прыводзіцца абгрунтаванне актуальнага заканадаўства і практыкі. Таксама ў ім абараняюцца абмежаванні, накладзеныя на ўдзяленне Камуніі пад дзвюма постацямі ў звычайнай форме рымскага абраду.

Пазіцыя № 16. “Абвяшчэнне чытанняў на лацінскай мове”

Інструкцыя Universae Ecclesiae дазваляе пасля абвяшчэння чытанняў на лацінскай мове паўтараць іх на народнай мове; на ціхай жа Імшы дазваляецца чытаць іх толькі на народнай мове. Гэты артыкул мае на мэце растлумачыць і абараніць абмежаванне выкарыстання народнай мовы; выкладзеныя ў ім аргументы маюць дачыненне таксама да дыскусіі наконт магчымасці служэння ўсёй Імшы катэхумэнаў або выканання зменных частак Імшы на народнай мове.

Пазіцыя № 15. “Лекцыянарый надзвычайнай формы”

Лекцыянарый 1962 года мае вялікую каштоўнасць. У прыватнасці, нядзельны цыкл у ім вельмі старажытны; чытанні тэматычна звязаны са зменнымі малітвамі і спевамі Імшы, якія часта спасылаюцца на іх; аднагадовы цыкл чытанняў не толькі робіць магчымым добрае веданне чытанняў, але і дазваляе рыхтаваць літургічныя каментарыі, годныя захавання як помнікі традыцыі.

Пазіцыя № 14.2. “Рэформа Вялікага тыдня ў 1955 годзе. Змены ў літургіі”

З перспектывы больш чым паўстагоддзя сэнс рэформы, сфармаванай клопатамі тых дзён, здаецца вельмі дзіўным. Ужо праз дзесяцігоддзе, калі пачаў рыхтавацца Імшал 1970 года, на месца гэтых клопатаў прыйшлі зусім іншыя, і Вялікі тыдзень 1955 года, з большага не вытрымаўшы праверкі часам, быў адкінуты. Таму не павінна здзіўляць, што многія з тых, хто прывязаны да старажытнай лацінскай літургічнай традыцыі, не жадаюць бачыць яе праз акуляры першай паловы 1950-х гадоў.

Пазіцыя № 14.1. “Рэформа Вялікага тыдня ў 1955 годзе. Агульныя каментарыі”

З 1951 па 1955 год Пій ХІІ праводзіў рэформу абрадаў Вялікага тыдня: у прыватнасці ён перанёс набажэнствы Вялікага чацвярга, пятніцы і суботы з раніцы на пазнейшы час (вечар або ноч), а таксама змяніў некаторыя цырымоніі. Калі Бенедыкт XVI вярнуў у літургічную практыку кнігі 1962 года, узнікла заканамернае пытанне, чаму б не вярнуцца да яшчэ ранейшых абрадаў Вялікага тыдня.

Пазіцыя № 13. “Абавязковыя святы”

Скарачэнне колькасці абавязковых святаў з’яўляецца часткай заўважнай цягам апошніх дзесяцігоддзяў заканамернасці, калі ў адказ на змяншэнне наведвальнасці Імшаў і іншыя цяжкасці рэагуюць спробай зрабіць практыкаванне веры больш простым. Такая рэакцыя зразумелая, аднак мы лічым, што яна з’яўляецца фундаментальна памылковай. Просячы ад сваіх дзяцей усё менш і менш, Касцёл не патрабуе ад іх павагі і не павялічвае іхнюю адданасць.

Пазіцыя № 12. “Выкладанне лацінскай мовы ў семінарыях”

Лацінская мова важная для Касцёла не толькі як літургічная мова, але і як мова заканадаўства, дыскусіі, распаўсюджвання ідэй, перадусім у настаўніцкіх дакументах, а таксама як мова незлічоных тэалагічных, гістарычных і іншых твораў — ад Айцоў Кас­цёла і схаластыкаў да сучаснага перыяду. Практычнае выкарыстанне лацінскай мовы для камунікацыі ўнутры Касцёла залежыць ад яе выкладання ў семінарыях.

Пазіцыя № 11. “Евангелізацыя і заходняя культура”

Ключавым пытаннем у літургічнай дыскусіі ХХ ст. было наступнае: ці змянілася ў апошнія стагоддзі тое, што мы ў шырокім сэнсе называем “заходняй” культурай, настолькі, што гэтая літургічная традыцыя ў сваёй вядомай форме больш не з’яўляецца эфектыўным сродкам асвячэння асобы і распаўсюджвання веры, асабліва ў кан­тэксце неабходнасці патрэбы паўторнай евангелізацыі гэтай культуры, якая сёння шмат у чым праяўляе варожасць да Евангелля. Гэтае пытанне мы даследуем у дадзеным артыкуле.

Пазіцыя № 10. “Эўхарыстычны пост”

Гэта можа здавацца радыкальнай прапановай, але аднаўленне былой дысцыпліны было б адносна простым сродкам, які дазволіў бы падкрэсліць каштоўнасць Найсвя­цейшага Сакрамэнту і важнасць падрыхтоўкі да яго прыняцця. Цяперашняя праблема легкадумных адносінаў да святой Камуніі патрабуе глыбокай катэхізацыі, а трох­гадзінны пост будзе сам па сабе формай катэхізацыі, якая падкрэслівае звышнатуральную прыроду Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчыма, больш эфектыўнай, чым просты заклік на словах.

Scroll Up