№14. Стула

№14. Стула

Стула ідзе пятай у нашым спісе. Гэта доўгая стужка з каштоўнай тканіны, якая мае тую самую шырыню, што і маніпул, але прыкладна ў тры разы даўжэйшая за яго. Стула носіцца вакол шыі, скрыжоўваецца на грудзях і ў такой пазіцыі замацоўваецца пасам. Паўсюдна прызнаецца, што ад пачатку стула нагадвала сучасную альбу і што, як і апошняя, …

Чытаць далей №14. Стула
№13. Маніпул

№13. Маніпул

Маніпул — гэта чацвёрты прадмет убрання, якое апранае на сябе святар. Гэта невялікая палоска каштоўнай тканіны з таго самага матэрыялу, што і стула з арнатам. Маніпул мае на сабе тры вышытыя крыжыкі: адзін пасярэдзіне і два па баках. Яго носяць на левым запясці, да якога ён прымацоўваецца з дапамогай шпількі альбо матузка. Ягоная сумарная даўжыня зазвычай …

Чытаць далей №13. Маніпул
№12. Пас

№12. Пас

Пас займае трэцяе месца ў пераліку прадметаў святога ўбрання. Ён мае такое ж старажытнае паходжанне, як і альба, і заўсёды спадарожнічае ёй. Яго галоўная — фактычна, адзіная — задача заключаецца ў тым, каб трымаць альбу на тым, хто яе носіць. Розныя аўтары даюць пасу розныя назвы. Ён павінен быць зроблены з ільну і мець такую …

Чытаць далей №12. Пас
№11. Альба

№11. Альба

Другі элемент убрання, які апранае на сябе святар, — гэта альба, якая бярэ назву ад свайго белага колеру: albus па-лацінску азначае белы. Гэта шырокае, свабоднае адзенне з чыстага ільну, якое цалкам закрывае цела, а каля горла завязваецца матузкамі. Выкарыстанне ўбрання такога тыпу паходзіць з вельмі старажытных часоў, бо мы знаходзім яго ва ўсіх народаў у …

Чытаць далей №11. Альба
№10. Амікт

№10. Амікт

Пры цэлебрацыі Святой Ахвяры святар выкарыстоўвае шэсць прадметаў святога ўбрання, а менавіта амікт, альбу, пас, маніпул, стулу і арнат. Амікт атрымаў сваю назву ад лацінскага слова amicere, апранаць або пакрываць. Гэта прастакутны кавалак тканіны даўжынею каля 1 м і шырынёю каля 60 см. Пры двух верхніх кутках амікт мае два матузкі, пры дапамозе якіх ён …

Чытаць далей №10. Амікт
№9. Чаму Касцёл захоўвае выкарыстанне лацінскай мовы

№9. Чаму Касцёл захоўвае выкарыстанне лацінскай мовы

Каталіцкі Касцёл цэлебруе набажэнствы на лацінскай мове па некалькіх прычынах. Першая. Бо ён рабіў гэта ад пачатку. І паколькі ён ніколі не змяняе сваёй веры, ён ніколі не лічыў мэтазгодным змяняць сваю мову. Калі б яго святая мова змянялася разам з тымі, хто змяняецца вакол яго, узнікла б бясконцае замяшанне, і шмат бязладзіцы было б …

Чытаць далей №9. Чаму Касцёл захоўвае выкарыстанне лацінскай мовы
№8. Старажытныя прыклады выкарыстання незнаёмай мовы

№8. Старажытныя прыклады выкарыстання незнаёмай мовы

Практыка цэлебрацыі Божай службы на незнаёмай мове мае прэцэдэнты ў старажытным і цяперашнім часе. Юдэі заўсёды святкавалі хвалу Яхвэ на “мове прарокаў”, то бок на старажытнай габрэйскай. Гэтая мова была настолькі недасяжнай для людзей, што прыходзілася рыхтаваць для іх пераклады ў выглядзе так званых таргумаў [17], каб яны маглі разумець, што адбываецца (гл. Renaudot, loc. cit.). …

Чытаць далей №8. Старажытныя прыклады выкарыстання незнаёмай мовы
№7. Мовы, на якіх Імша цэлебруецца сёння

№7. Мовы, на якіх Імша цэлебруецца сёння

Сёння Каталіцкі Касцёл цэлебруе Найсвяцейшую ахвяру Імшы на дзевяці розных мовах: на лацінскай, грэцкай, сірыйскай, халдзейскай, славянскай, валашскай, армянскай, копцкай і эфіопскай. Лацінская. — Гэта мова Імшы на ўсім Захадзе і некаторых месцах Усходу, і так было без зменаў ад пачатку хрысціянства. У пэўным сэнсе лацінскую мову можна назваць роднай мовай Заходняга Касцёла. Грэцкая. — На …

Чытаць далей №7. Мовы, на якіх Імша цэлебруецца сёння
№6. Першая Імша: хто, калі, дзе і на якой мове яе цэлебраваў

№6. Першая Імша: хто, калі, дзе і на якой мове яе цэлебраваў

Найбольш дастойныя аўтары падтрымліваюць меркаванне, што менавіта святы Пётр, князь апосталаў і галава Хрыстовага Касцёла, адслужыў першую Імшу пасля спаслання Святога Духа ў тым самым вячэрніку [8] ў Ерузалеме, дзе наш Пан прамовіў словы “гэта чыніце на маю памяць”. І паколькі прагучыць пытанне, чаму Імша не служылася перад Пяцідзесятніцай, мы перададзім тое, што кажуць найвялікшыя аўтарытэты, …

Чытаць далей №6. Першая Імша: хто, калі, дзе і на якой мове яе цэлебраваў
№5. Дні, у якія Імша не цэлебруецца

№5. Дні, у якія Імша не цэлебруецца

Са спрадвечных часоў у Лацінскім Касцёле існаваў звычай устрымлівацца ад цэлебрацыі звычайнай Імшы ў Вялікую Пятніцу па той прычыне, што гэта дзень вялікай жалобы, а звычайная Імша мае больш ці менш радасны характар. Іншая прычына заключаецца ў тым, што, як кажа святы Тамаш Аквінскі (p. 3, q. 83, art. 2), не належыць прадстаўляць Муку Хрыста містычна, …

Чытаць далей №5. Дні, у якія Імша не цэлебруецца