Category: Гісторыя Імшы (1879)

№56. Confiteor (2)

Пасля “Confiteor”, які прамаўляе таксама і прыслугоўваючы, святар кажа: “Няхай змілуецца над табою Бог усемагутны і, адпусціўшы табе грахі, давядзе цябе да жыцця вечнага”.

№55. Confiteor (1)

Амаль адразу пасля “Хвала Айцу” наступае “Confiteor”, альбо вызнанне грахоў, якое святар рэцытуе, нізка схіліўшыся і ў глыбокай пакоры. Ён кажа наступныя словы: “Спавядаюся Богу Усемагутнаму, Найсвяцейшай заўсёды Панне Марыі, святому Міхалу Арханёлу, святому Яну Хрысціцелю, святым Апосталам Пятру і Паўлу, усім святым і вам, браты, што зграшыў я вельмі, думкаю, словам і ўчынкам: мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна. Таму прашу Найсвяцейшую заўсёды Панну Марыю, святога Міхала Арханёла, святога Яна Хрысціцеля, святых Апосталаў Пятра і Паўла, усіх святых і вас, браты, памаліцца за мяне да Пана Бога нашага”.

№54. Псальм “Iudica me, Deus”

Зрабіўшы на сабе знак крыжа, святар наперамен з прыслугоўваючым чытае псальм 42 “Iudica me, Deus”. Прымяненне гэтага псальма ў дадзенай частцы Імшы вельмі дарэчнае, калі ўлічыць тое, што, паводле самага распаўсюджанага меркавання, ён быў напісаны каралём Давідам, калі ён быў выгнаны з дому вераломствам свайго сына Абсалома і свайго родзіча Саўла. Адзіным суцяшэннем, якое ў яго засталося, была надзея вярнуцца назад да скініі, дзе ён мог лепш чым дзе выліць сваю душу перад Богам у пакорнай малітве.

№53. Знак крыжа

Напачатку Імшы святар робіць знак крыжа, дакранаючыся да лба, грудзей, левага і правага пляча і кажучы пры гэтым “In nomine Patris, et Filii, et Spiritus Sancti. Amen” — “У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн”.

№52. Святар павінен мыць рукі перад Імшою

З-за глыбокай пашаны, якая належыць нашаму Пану ў Найсвяцейшым Сакрамэнце алтара, а таксама каб паказаць, з якой унутранай чысцінёю сэрца мы павінны ўдзельнічаць у страшнай Ахвяры новага закону, святар мае абавязак памыць рукі непасрэдна перад апрананнем святога ўбрання.

№50. Імша павінна служыцца ў абутку

Ці то імітуючы першасвятара старога закону, які заўсёды служыў басанож, ці то з глыбокай пашаны да Найсвяцейшай Эўхарыстыі ў ранейшыя...

№49. Канцэлебрацыя

Да пачатку ХІІІ ст. звычай, калі шматлікія святары ядналіся ў ахвяраванні той самай Імшы, быў вельмі распаўсюджаны падчас больш урачыстых святаў года. Святароў, якія пры такіх нагодах далучаліся да Імшы, сталі называць канцэлебрантамі, бо яны выконвалі служэнне разам з асноўным цэлебрантам Імшы. Як бы шмат іх ні было, ніхто не лічыў, што ў выпадку канцэлебрацыі прыносіцца больш за адну Ахвяру.

№48. Колькасць Імшаў у дзень

У вельмі раннія часы выбар, служыць адну ці шмат Імшаў у дзень, належыў выключна самому святару. Даволі распаўсюджанай сітуацыяй было тое, што святар служыў штодзень дзве Імшы: адну — з таго свята, якое выпадала на гэты дзень, а другую — за памерлых вернікаў.

№47. Віно

За выключэннем акварыянаў, якія казалі, што для кансэкрацыі можна выкарыстоўваць ваду замест віна, ніхто не ўздымаў ніякіх дыскусій на гэты конт. Усе згаджаюцца, што для сапраўднай кансэкрацыі неабходна вінаграднае віно. Не мае значэння колер віна: некаторыя аддаюць перавагу чырвонаму, іншыя беламу, але гэта толькі справа густу.

Scroll Up