Category: Гісторыя Імшы (1879)

№66. Цэлебрацыя Імшы: “Munda cor meum”

“Ачысці сэрца маё і вусны мае, Усемагутны Божа, і як ты вусны прарока Ісаі ачысціў вуглём агністым, так і мяне будзь ласкавы сваёй спагаднай міласэрнасцю ачысціць, каб святое Евангелле Тваё годна мог я абвяшчаць”.

№65. Цэлебрацыя Імшы: секвенцыі

На некаторыя нагоды адразу пасля градуала дадаюцца пэўныя рытмічныя творы, якія называюцца прозамі, хваламі або секвенцыямі. Прозамі яны называюцца таму, што яны, хоць і напісаны ў форме вершаў, не маюць тых якасцяў, на якія зважаюць, калі глядзяць на звычайную паэзію, бо яны ўкладаюцца больш з увагай на рытм, чым на памер, што вельмі добра характарызуе паэзію ранніх стагоддзяў хрысціянскага Касцёла.

№64. Цэлебрацыя Імшы: градуал

Пасля Паслання ідзе градуал, які называецца так не ад прыступак алтара, як мяркуюць некаторыя, — бо ён ніколі не чытаўся з іх — а ад прыступак амбоны, бо менавіта гэтае месца заўсёды звязвалася з градуалам.

№63. Цэлебрацыя Імшы: Пасланне

Пасля апошняй калекты адразу чытаецца Пасланне. Чытаючы яго гучным голасам, святар ужо не трымае рукі разведзенымі, а кладзе іх на падстаўку для Імшала. Такая змена паставы мае сваё містычнае значэнне. Гэты жэст, які сімвалізуе працу, нагадвае святару пра абавязак не толькі чытаць закон, але і выконваць яго прадпісанні.

№62. Цэлебрацыя Імшы: колькасць калектаў на Імшы

На вялікія ўрачыстасці, паводле агульнага правіла, прадпісваецца толькі адна калекта, але пры звычайных нагодах іх можа быць тры. За адзін раз забаронена прамаўляць больш за сем калектаў, але гэтай лічбы рэдка ўдаецца дасягнуць, калі толькі не робіцца нейкіх адмысловых успамінаў.

№61. Цэлебрацыя Імшы: спосаб прамаўлення малітваў

Святар прамаўляе ўсе малітвы з разведзенымі і ўзнятымі рукамі. Такая практыка не новая, бо яе мы можам бачыць ужо ў старым законе. У такой паставе маліўся Майсей, і Святое Пісанне кажа, што, пакуль ён трымаў рукі высока ўзнятымі, ізраільцяне перамагалі амалекіцянаў у пустыні Рэфідым, але калі ён апускаў іх, перамога пераходзіла да апошніх.

№60. Цэлебрацыя Імшы: прывітанні святара

Скончыўшы “Gloria in excelsis”, святар схіляецца і цалуе алтар. Затым, павярнуўшыся да людзей, ён вітае іх словамі “Dominus vobiscum” — “Пан з вамі”. Відавочна, гэтыя словы ўзяты са Старога Запавету, дзе яны выкарыстоўваюцца пры розных нагодах. Габрэі дбалі пра тое, каб ва ўсіх іх прывітаннях згадваўся Бог альбо каб там была прынамсі алюзія да нейкіх Божых дароў.

№59. Цэлебрацыя Імшы: “Gloria in excelsis”

Пасля “Kyrie” прамаўляецца “Gloria in excelsis Deo”, альбо вялікая даксалогія, падчас якой святар робіць некалькі жэстаў ушанавання, крыху схіляючы галаву на некаторыя словы і робячы на сабе знак крыжа напрыканцы.

№58. Цэлебрацыя Імшы: “Kyrie eleison”

Калі святар скончыў інтроіт, ён пераходзіць да сярэдзіны алтара і там наперамен з прыслугоўваючым рэцытуе “Kyrie eleison”, альбо малую літанію, як яе называлі ў старажытныя часы. У выпадку ўрачыстай спяванай Імшы “Kyrie” чытаецца пры кнізе.

№57. Цэлебрацыя Імшы: інтроіт

Дайшоўшы да боку Паслання пасля малітвы “Oramus te, Domine”, святар становіцца перад Імшалам і чытае з яго інтроіт, альбо пачатак...

Scroll Up