Category: Гісторыя Імшы (1879)

№86. Цэлебрацыя Імшы: чацвёртая і пятая малітвы Канона

“Таму ласкава прымі, просім, Пане, гэтую ахвяру служэння нашага i ўсёй сям’і Тваёй, захавай дні нашыя ў Тваім спакоі, збаў нас ад вечнага асуджэння i далучы да супольнасці Тваіх выбраных. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн”.

№85. Цэлебрацыя Імшы: трэцяя малітва Канона, “Communicantes”

“У еднасці з усім Касцёлам найперш з пашанаю ўспамінаем благаслаўлёную заўсёды Панну Марыю, Маці Бога i Пана нашага Езуса Хрыста, а таксама святых Апосталаў i мучанікаў тваіх Пятра i Паўла, Андрэя, Якуба, Яна, Тамаша, Якуба, Філіпа, Барталамея, Мацвея, Сымона i Тадэвуша, Ліна, Клета, Клімэнта, Сікста, Карнэлія, Кіпрыяна, Лаўрэнція, Хрызагона, Яна i Паўла, Косму i Дам’яна i ўсіх святых тваіх. Праз ix заслугі i малітвы няхай ва ўсім ахоўвае нас твая апека. Праз таго ж Хрыста, Пана нашага. Амэн”.

№84. Цэлебрацыя Імшы: другая малітва Канона, альбо “Memento” за жывых

“Памятай, Пане, пра слугаў і служанак тваіх N. і N. i пра ўсіх тут прысутных, вера якіх Табе вядомая i адданасць знаёмая; за ix мы прыносім Табе гэтую ахвяру хвалы i яны таксама яе Табе прыносяць за сябе i за ўсіх сваіх блізкіх; за адкупленне сваіх душаў, за надзею на збаўленне i ўратаванне ўзносяць свае малітвы да Цябе, да Бога вечнага, жывога i праўдзівага”.

№83. Цэлебрацыя Імшы: “Te igitur”, першая малітва Канона

У першай малітве Канона святар моліцца за паўсюдны Касцёл у цэлым і за яго бачнага галаву на зямлі, Вярхоўнага Пантыфіка; затым за біскупа той дыяцэзіі, у якой ён служыць Імшу; і, нарэшце, за ўсіх, хто верна трымаецца каталіцкай веры.

№82. Цэлебрацыя Імшы: Канон

Мы дайшлі да самай святой часткі ўсёй Імшы — святой з прычыны сваёй глыбокай старажытнасці, бо яна бярэ пачатак ад апостальскіх дзён, і двойчы святой, бо яна ўтрымлівае тыя святыя словы, якія прамовіў наш Боскі Збаўца на Апошняй вячэры і моцай якіх Ён перамяніў хлеб і віно ў свае Цела і Кроў. Толькі апошняя прычына прымушае нас разглядаць Канон, стоячы на каленях.

№81. Цэлебрацыя Імшы: прэфацыя

Як сцвярджаюць найбольш аўтарытэтныя аўтары, выкарыстанне прэфацыі ў Імшы мае апостальскае паходжанне. На працягу даволі доўгага часу было прынята мець прэфацыю для кожнага свята, таму калісьці іх колькасць была вельмі вялікай. Ніл сцвярджае, што іх захавалася ажно 240.

№80. Цэлебрацыя Імшы: святое махала, сітца і грэбень (6)

На працягу даволі доўгага часу на Захадзе — а на Усходзе яшчэ і цяпер — падчас аферторыя і далей, да канца Камуніі, выкарыстоўвалася махала, якім адганялі мух і іншых мошак ад святара і ахвяры. Даручалася гэтае заданне дыякану, прычым перадача дыякану махала падчас пасвячэння ў раннія часы лічылася неабходным элементам, як цяпер і лічыцца ў грэцкім абрадзе.

№79. Цэлебрацыя Імшы: “Orate fratres” і сакрэтныя малітвы (5)

Скончыўшы гэтую малітву, святар паварочваецца да сабраных і заклікае іх словамі “Orate fratres” — “Маліцеся, браты”, а затым ціха працягвае: “Каб мая і вашая ахвяра была прыемнай Богу Айцу ўсемагутнаму”. Той факт, што святар прамаўляе гучным голасам толькі першыя два словы гэтай малітвы, зазвычай тлумачаць практыкай не перашкаджаць спевакам, якія выконваюць спеў на аферторый.

№78. Цэлебрацыя Імшы: ахвяраванне келіха (4)

“Прыносім Табе, Пане, келіх збаўлення, просячы Твае ласкавасці, каб з водарам салодкім узышоў ён да вобліку Тваёй Велічы для збаўлення нашага і ўсяго свету. Амэн”.

№77. Цэлебрацыя Імшы: ахвяраванне хлеба (3)

“Прымі, святы Ойча, Усемагутны вечны Божа, гэтую беззаганную гостыю, якую я, нягодны слуга Твой, прыношу Табе, Богу майму, жывому і праўдзіваму, за незлічоныя грахі, знявагі і занядбанні мае і за ўсіх тут прысутных, а таксама за ўсіх верных хрысціянаў, жывых і памерлых, каб мне і ім яна паслужыла для збаўлення і жыцця вечнага”.

Scroll Up