№34. Масарабская літургія

№34. Масарабская літургія

Старажытная іспанская літургія, уведзеная святым Торкватам і яго паплечнікамі, ва ўсіх істотных элементах нагадвала рымскую. Калі Іспанію запаланілі свевы, аланы, вандалы і вестготы (у V ст.), усе з якіх былі арыянамі, іспанская і арыянская літургіі змяшаліся і суіснавалі на працягу многіх гадоў. Паколькі Касцёл у Іспаніі падтрымліваў пастаянныя зносіны з Касцёлам у Канстантынопалі — галоўным …

Чытаць далей №34. Масарабская літургія
№33. Дамініканскі абрад

№33. Дамініканскі абрад

Дамініканцы атрымалі сваю назву ад імя св. Дамініка, іспанца па нараджэнні, які заснаваў гэты ордэн у 1215 годзе. З-за сваёй асаблівай місіі яны таксама вядомыя як браты-прапаведнікі. У Англіі іх называюць чорнымі братамі (Black Friars) з-за таго, што яны носяць на хабіце чорны плашч, тады як сам іхні хабіт цалкам белы. Па ўсёй Францыі іх …

Чытаць далей №33. Дамініканскі абрад
№32. Кармелітанскі абрад

№32. Кармелітанскі абрад

Ордэн кармелітаў атрымаў сваю назву ад гары Кармэль у Палестыне, дзе святы прарок Ілля хаваўся ў пячоры, і абавязаны сваім заснаваннем святому Бертольду, манаху і святару з Калабрыі, які ў 1156 годзе разам з некалькімі братамі заснаваў пасяленне на гары Кармэль. Самі кармеліты лічаць сваім заснавальнікам прарока Іллю. Асаблівасці іх манеры служэння Імшы наступныя. Псальм …

Чытаць далей №32. Кармелітанскі абрад
№31. Картузіянскі абрад

№31. Картузіянскі абрад

Назва рэлігійнага ордэна картузіянцаў паходзіць ад слова Шартроз (Grande Chartreuse) — назвы дзікай даліны (каля Грэнобля ў Францыі), у якой быў пабудаваны іхні першы кляштар. Гэты ордэн быў заснаваны ў 1084 годзе святым Бруна, святаром з Кёльна. Ён лічыцца найбольш суровым ордэнам у Касцёле і з’яўляецца адзіным, да якога можа далучыцца член іншага жабрацкага ордэна …

Чытаць далей №31. Картузіянскі абрад
№30. Разнастайныя абрады ў межах Касцёла

№30. Разнастайныя абрады ў межах Касцёла

Паколькі на працягу гэтай кнігі нам прыйдзецца часта звяртацца да абрадаў, якія не ва ўсім супадаюць з тым, што ў сціслым сэнсе называецца рымскім абрадам, мы вырашылі прадставіць чытачу невялікі агляд іншых абрадаў, каб зрабіць нашыя далейшыя рэмаркі больш зразумелымі і пазбавіцца ад лішніх паўтораў. Вучоны кардынал Бона, кажучы пра розныя абрады ў межах Касцёла, параўновае …

Чытаць далей №30. Разнастайныя абрады ў межах Касцёла
№29. Музычныя інструменты

№29. Музычныя інструменты

Усе згодна прызнаюць, што ад моманту свайго ўвядзення грыгарыянскі спеў выконваўся без суправаджэння музычных інструментаў. Інструменты і сёння не выкарыстоўваюцца ў цыстэрцыянцаў і картузіянцаў, а таксама ў старажытным касцёле ў Ліоне (Францыя). Таксама мы бачым, што інструментаў няма ў набажэнствах Усходняга Касцёла, калі не ўлічваць нямногія з іх, якія выкарыстоўваюць эфіопы і копты. З папскага …

Чытаць далей №29. Музычныя інструменты
№28. Сакральная музыка

№28. Сакральная музыка

Паколькі паглыбленне ў гісторыю касцёльнай музыкі не з’яўляецца мэтай гэтай кнігі, мы будзем лічыць сваю задачу выкананай, калі дадзім чытачу кароткія звесткі пра месца, якое яна сёння займае ў касцёльных набажэнствах. Найперш заўважым, што музыка з’яўляецца часткай набажэнства толькі падчас спяванай Імшы. Для ціхай Імшы яна не прадпісана. Захаваннем і культывацыяй касцёльнай музыкі, альбо харалу, …

Чытаць далей №28. Сакральная музыка
№27. Ладан

№27. Ладан

Пра ўжыванне ладану ў Божай службе так шмат сказана ў Старым Запавеце, што тут няма пра што шмат казаць. Дастаткова нагадаць, што ў Лацінскім Касцёле яго выкарыстанне, у асноўным, абмяжоўваецца да ўрачыстай спяванай Імшы і Нешпараў, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, а таксама пахавальных абрадаў. Ва Усходніх Касцёлах, асабліва ў маранітаў, ладан ужываецца амаль пры кожнай нагодзе: …

Чытаць далей №27. Ладан
№26. Спосаб захоўвання Найсвяцейшага Сакрамэнту

№26. Спосаб захоўвання Найсвяцейшага Сакрамэнту

Мы ўжо казалі, што ў старажытныя часы Найсвяцейшы Сакрамэнт зазвычай захоўваўся ў залатой галубцы, якая звісала з балдахіна над алтаром. Гэта быў стандартны варыянт яго захоўвання, і менавіта з гэтай прычыны шматлікія Айцы называюць Касцёл “Domus Columbae” — “дом галубкі” (Selvaggio, b. i. p. 1). Першаснай прычынай гэтага выразу, вядома, з’яўляецца спасылка на Святога Духа, …

Чытаць далей №26. Спосаб захоўвання Найсвяцейшага Сакрамэнту
№25. Літургічная бялізна

№25. Літургічная бялізна

Карпарал. У цяперашняй форме карпарал прадстаўляе сабою квадратны кавалак льняной тканіны памерам з насоўку, складзены чатыры разы, з невялікім чорным крыжыкам пасярэдзіне пярэдняга краю. Напачатку Імшы яго раскладаюць на алтары на ўсю даўжыню і ставяць на яго келіх. Назва “карпарал” бярэцца адтуль, што на ім ляжыць Цела нашага Боскага Пана пад выглядам святых постацяў. Неабходна, …

Чытаць далей №25. Літургічная бялізна