Category: Гісторыя Імшы (1879)

№103. Цэлебрацыя Імшы: пацалунак спакою

На ўрачыстай спяванай Імшы можна ўбачыць цікавую і вельмі старажытную цырымонію, калі пасля першай з гэтых малітваў перадаецца pax, альбо пацалунак спакою. Гэты абрад захоўваецца ў Імшы на ўспамін таго цёплага і душэўнага жэста, які наш Боскі Пан заўсёды аказваў сваім вучням.

№102. Цэлебрацыя Імшы: Agnus Dei

Словы “дай нам супакой”, якія пры апошнім паўторы прамаўляюцца замест “змілуйся над намі”, не заўсёды мелі месца ў гэтай малітве. Упершыню іх дадалі ў малітву па ўказанні самой Багародзіцы, якая аднойчы з’явілася аднаму плотніку, калі той валіў дрэвы ў лесе.

№100. Цэлебрацыя Імшы: эмбалізм да малітвы Панскай

“Выбаў нас, Пане, ад усякага зла, мінулага, цяперашняга і будучага, і праз заступніцтва благаслаўлёнай і хвалебнай заўсёды Дзевы Багародзіцы Марыі, святых Апосталаў Тваіх Пятра і Паўла, таксама Андрэя і ўсіх святых, просім Цябе, дай ласкава супакой у дні нашыя, каб мы, умацаваныя Тваёй міласэрнасцю, былі вызваленыя ад граху і захаваныя ад усялякага неспакою”.

№99. Цэлебрацыя Імшы: Pater noster

На думку некаторых аўтараў, выраз “памятаючы збавенныя запаведзі” звязаны з існаваннем дысцыпліны сакрэту, згодна з якой сурова забаранялася прамаўляць, сярод іншых рэчаў, малітву Панскую ў прысутнасці катэхумэнаў.

№97. Цэлебрацыя Імшы: малітва “Nobis quoque peccatoribus”

“Таксама i нам, грэшным слугам Тваім, якія спадзяюцца на вялікую міласэрнасць Тваю, будзь ласкавы даць удзел у еднасці з Тваімі святымі Апосталамі i мучанікамі: з Янам, Стэфанам, Мацеем, Барнабам…”

Scroll Up