№42. Табернакулюм

№42. Табернакулюм

Невялікая скрыня ў цэнтры алтара, якая выглядам нагадвае касцёл, называецца табернакулюмам Найсвяцейшага Сакрамэнту. Менавіта тут пад замком захоўваецца Святая Эўхарыстыя; і Касцёл настолькі дакладна падыходзіць да пашаны, якая павінна аддавацца ёй, што ён падае нават дробныя прадпісанні наконт знешняй і ўнутранай аздобы табернакулюма. Па форме ён можа быць квадратны, шасцівугольны, сямівугольны альбо іншай прыдатнай формы, …

Чытаць далей №42. Табернакулюм
№41. Свечкі

№41. Свечкі

На кожны алтар для цэлебрацыі Імшы побач з распяццем ставяцца два свечнікі, у якіх падчас усяго набажэнства гараць свечкі з чыстага воску. На ўрачыстай спяванай Імшы па правілах іх павінна быць шэсць. На ціхай Імшы, якую цэлебруе біскуп, звычайна выкарыстоўваецца чатыры. Звычайны ж святар не можа выкарыстоўваць больш за дзве. Калі спяваную Імшу цэлебруе Святы …

Чытаць далей №41. Свечкі
№40. Распяцці і крыжы

№40. Распяцці і крыжы

Распяцці Як сцвярджаюць найлепшыя літургічныя аўтары, звычай ставіць распяцце — крыж з выявай нашага Пана, укрыжаванага на ім, — паходзіць ад саміх апосталаў. Пра гэты звычай згадваюць усе раннія Айцы, і, як мы ўбачым пазней, распяцце заўсёды знаходзілася ва ўжытку на Усходзе (Bouvry, ii. 225; Kozma, 33). Яно мае нагадваць, што ў святой Ахвяры Імшы прыносіцца тая ж …

Чытаць далей №40. Распяцці і крыжы
№39. Рэліквіі

№39. Рэліквіі

Старажытныя звычаі. — Падчас пераследу [1] вернікі прызвычаіліся пераўтвараць магілы, у якіх былі пахаваныя іх мучанікі, у алтары і прыносіць на іх Найсвяцейшую Ахвяру. Гэта даказваюць шматлікія сведчанні, таксама гэта можна пабачыць на ўласныя вочы, калі прадпрыняць падарожжа ў рымскія катакомбы і прачытаць надпісы на іх. “Пасярод гэтых шанаваных сімвалаў, — кажа Дажанкур (D’Agincourt, том 2, с. …

Чытаць далей №39. Рэліквіі
№38. Алтар (В)

№38. Алтар (В)

Алтар на Усходзе Дысцыпліна Усходняга Касцёла адносна алтароў не вельмі адрозніваецца ад нашай. Іхнія алтары таксама мусяць быць каменныя. Аднак, калі сталага алтара няма, яны мусяць служыць Імшу на спецыяльнай тканіне, якая называецца антымінсам, а ў выпадку крайняй патрэбы — на старонцы Евангелля. Антымінс. — Хоць гэтае слова і пішуць праз “і”, яно адназначна паходзіць …

Чытаць далей №38. Алтар (В)
№37. Алтар (Б)

№37. Алтар (Б)

Сакральная сімволіка алтара. — Дакладная сімволіка алтара заключаецца ў тым, што ён указвае на Хрыста, нашага Пана, згодна са словамі, якія кажа св. Павел ў сваім першым пасланні да Карынцянаў: “Усе пілі той самы духоўны напой, бо пілі з духоўнай скалы, што спадарожнічала ім, а скалою быў Хрыстус” (Bouvry, ii. 222). Правы і левы бок …

Чытаць далей №37. Алтар (Б)
№36. Алтар (A)

№36. Алтар (A)

Найлепшыя аўтарытэты падаюць, што слова “алтар” паходзіць ад лацінскага altus — “высокі” і ara — пагорак, узвышэнне. Алтар — гэта святы стол, на якім складаецца святая Ахвяра Імшы. Згодна з правіламі, алтар павінен быць каля 1 м вышынёю, 90 см глыбінёю і 2 м даўжынёю. Алтар мусіць трывалы, каб указваць на дасканаласць Пана, Якога ён прадстаўляе …

Чытаць далей №36. Алтар (A)
№35. Амбразіянская літургія

№35. Амбразіянская літургія

Амбразіянскі абрад [3] атрымаў сваю назву ад імя міланскага біскупа св. Амброзія. Ён мае вельмі старажытнае паходжанне. Як кажуць самі міланцы, яго асноўная структура з’яўляецца плёнам працы св. апостала Барнабы, але паколькі яна атрымала новае жыццё ў руках св. Амброзія, яе стварэнне прыпісваюць яму. Гістарычна прадпрымаліся шматлікія спробы скасаваць гэты абрад і замяніць яго рымскім, …

Чытаць далей №35. Амбразіянская літургія
№34. Масарабская літургія

№34. Масарабская літургія

Старажытная іспанская літургія, уведзеная святым Торкватам і яго паплечнікамі, ва ўсіх істотных элементах нагадвала рымскую. Калі Іспанію запаланілі свевы, аланы, вандалы і вестготы (у V ст.), усе з якіх былі арыянамі, іспанская і арыянская літургіі змяшаліся і суіснавалі на працягу многіх гадоў. Паколькі Касцёл у Іспаніі падтрымліваў пастаянныя зносіны з Касцёлам у Канстантынопалі — галоўным …

Чытаць далей №34. Масарабская літургія
№33. Дамініканскі абрад

№33. Дамініканскі абрад

Дамініканцы атрымалі сваю назву ад імя св. Дамініка, іспанца па нараджэнні, які заснаваў гэты ордэн у 1215 годзе. З-за сваёй асаблівай місіі яны таксама вядомыя як браты-прапаведнікі. У Англіі іх называюць чорнымі братамі (Black Friars) з-за таго, што яны носяць на хабіце чорны плашч, тады як сам іхні хабіт цалкам белы. Па ўсёй Францыі іх …

Чытаць далей №33. Дамініканскі абрад