Author: Te igitur

Пазіцыя № 15. “Лекцыянарый надзвычайнай формы”

Лекцыянарый 1962 года мае вялікую каштоўнасць. У прыватнасці, нядзельны цыкл у ім вельмі старажытны; чытанні тэматычна звязаны са зменнымі малітвамі і спевамі Імшы, якія часта спасылаюцца на іх; аднагадовы цыкл чытанняў не толькі робіць магчымым добрае веданне чытанняў, але і дазваляе рыхтаваць літургічныя каментарыі, годныя захавання як помнікі традыцыі.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Практыкаванне перыяду Нараджэння Пана (1)

Хрысціяне, будзем жа наследаваць нашу Маці і аддадзім свае сэрцы нашаму Эмануэлю. Пастухі прыносяць Яму свае простыя дары, мудрацы прыносяць Яму свае каштоўныя падарункі, і ніхто не павінен з’яўляцца перад Божым Дзіцём без чагосьці, што будзе вартым прыняцця. Таму ведайце, што нічога не будзе Яму прыемным, акрамя таго, па што Ён прыйшоў сюды, — нашай любові.

Як з касцёлаў выганяюць рэальнасць пекла і боязь Божую

Напісана шмат артыкулаў, якія паказваюць, наколькі радыкальна былі зменены малітвы ў Імшале Novus Ordo. Я засяроджуся на тэкстах, дзе згадваецца пекла. Мы паглядзім, што здарылася з гэтымі тэкстамі за тыя амаль дзесяць гадоў, якія прайшлі ад выдання Missale Romanum 1962 года да выхаду яго планаванай замены ў 1970 годзе.

“Twelve Days of Christmas”: песня з сакрэтным сэнсам?

Лагічна, што падарункам на першы дзень Божага Нараджэння будзе сам Хрыстус, аднак навошта маскіраваць яго пад курапатку? Вядома, што гэтая птушка ўмее прыкідвацца параненай, каб адвесці драпежнікаў ад свайго гнязда, рызыкуючы пры гэтым сабою, каб уратаваць птушанятаў, якія не могуць абараніць сябе. Падобна і Хрыстус прынёс сябе ў ахвяру за нас.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Таямніца перыяду Нараджэння Пана

Усё ў гэты святы перыяд з’яўляецца таямніцай. Божае Слова, якое нарадзілася перад світаннем (Пс 109:3), нараджаецца ў часе як Божае Дзіця; Дзева становіцца Маці, але застаецца Дзевай; справы боскія змешваюцца са справамі людскімі; а высокая і нечуваная антытэза, выказаная ўзлюбленым вучнем у ягоным Евангеллі, “Слова сталася целам”, тысячай розных спосабаў паўтараецца ў малітвах Касцёла — і справядліва, бо яна выдатна ахоплівае ўвесь той цуд, які ў адной Асобе яднае прыроду Чалавека і прыроду Бога.

Noveritis 2019

Паколькі мы чарговы раз набліжаемся да свята Аб’яўлення Пана, прыйшоў час апублікаваць спеў, якім у рымскім абрадзе абвяшчаецца дата Вялікадня і іншых рухомых святаў на бягучы год.

Топ за 2018 год

Замяшанне вакол прозвішча кардынала Каспера, традыцыйная лацінская Імша ў Беларусі і ўдзяленне Камуніі ў паўторных шлюбах — гэтыя тэмы ў мінулым годзе заслужылі вашую найбольш пільную ўвагу. Апошні год прынёс нам 204 новыя артыкулы: прыгадаем пяць, якія адзначыліся найбольшай наведвальнасцю.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Гісторыя перыяду Нараджэння Пана

Звычай адзначаць урачыстасць Нараджэння нашага Збаўцы саракадзённым святам заснаваны на самім святым Евангеллі, бо яно кажа нам, што, правёўшы сорак дзён у сузіранні боскага Плёну яе слаўнага мацярынства, Найсвяцейшая Дзева Марыя накіравалася ў святыню, каб там у самай дасканалай пакоры выканаць тыя абрады, якіх Закон патрабаваў ад дачок Ізраэля, калі яны станавіліся маці.

25 снежня — дзень зімовага сонцастаяння

Для многіх святых аўтараў справа выглядае зразумела: каб прыйсці ў свет і перамагчы цемру нашых душаў, Езус Хрыстус, Сонца справядлівасці, выбраў ноч зімовага сонцастаяння, бо ў гэтую ж ноч бачнае Сонца пачынае перамагаць зімовую цемру.

Scroll Up