18.04.2019 / Te igitur

Цёмныя Ютрані🕑 1 хвілін

“Ierusalem, Ierusalem, convertere ad Dominum Deum tuum”.
“Ерузалем, Ерузалем, вярніся да Пана, Бога твайго”.

У апошнія дні перад Вялікаднем у традыцыйных каталіцкіх супольнасцях практыкуюцца Цёмныя Ютрані (лац. Tenebrae). Гэта агульная назва для трох асобных набажэнстваў. Напярэдадні Вялікага чацвярга, Вялікай пятніцы і Вялікай суботы ў касцёлах спяваюць Ютрань і Хвалы, прадпісаныя на гэтыя дні. Цёмнымі Ютрані называюцца таму, што касцёл падчас іх асветлены толькі алтарнымі свечкамі і вялікім падсвечнікам на 15 свечак. На заканчэнне кожнага псальма (дзевяць у Ютрані, пяць у Хвалах плюс песня Benedictus) гасіцца адна свечка, і ў касцёле наступае ўсё большая цемра, якая сімвалізуе пакінутасць Хрыста і здраду апосталаў.

Атмасферу набажэнству задаюць фрагменты з кнігі Плачу Ераміі, у якой прарок прамаўляе асуджэнні Ерузалему, які адвярнуўся ад Бога.

Ніжэй прадстаўлены кароткі фільм з аповедам пра гэтае набажэнства і выкананнем адпаведных спеваў. Відэа мае беларускія субцітры.

Фота: Fr. Lawrence Lew OP (CC BY-NC-ND)

Пакінуць каментар

Scroll Up