15.03.2019 / Te igitur

Беларусаў запрашаюць у традыцыйную пілігрымку на Ясную Гару🕑 1 хвілін

6 жніўня 2019 года з Варшавы чарговы раз выйдзе пешая пілігрымка ў Чэнстахову. Беларусам прапануюць далучыцца да Бела-чорна-чырвонай групы, прайсці гэты шлях у духу пакуты і перажыць удзел у традыцыйных практыках Касцёла.

Сёлетняя традыцыйная пілігрымка на Ясную Гару пройдзе пад дэвізам “Doce nos orare” (Навучы нас маліцца). Асаблівы акцэнт, як заўсёды, будзе зроблены на пакутны характар падарожжа, цішыню і медытацыю, а таксама на гістарычныя паломніцкія традыцыі. Падчас пілігрымкі арганізатары абяцаюць ружанцовую малітву і брэвіярый, спеў традыцыйных каталіцкіх песень, традыцыйную лацінскую Імшу. Таксама штодзённа будуць адбывацца тэматычныя канферэнцыі і разважанні над жыццём святых Касцёла.

Духоўную апеку падчас пілігрымкі забяспечваюць святары з традыцыйных супольнасцяў: Інстытута Добрага Пастыра, Сям’і Беззаганнай Пасрэдніцы ўсіх ласк і св. Францішка, прыярата Сільверстрым і інш. Кіраўніком пілігрымкі з’яўляецца кс. Гжэгаж Снядах IBP.

Пілігрымаў з Беларусі заахвочваюць далучыцца да гэтага шляху. Пазнаёміцца з духам традыцыйнай пілігрымкі можна ў падзеі на Фэйсбуку або на вэб-старонцы. Дадатковая інфармацыя па электроннай пошце.

* * *

Практычная інфармацыя

Тэрмін: выходзім 6 жніўня з Варшавы, прыходзім у Чэнстахову 14 жніўня і застаемся на ноч, каб на наступны дзень супольна святкаваць Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі.

Рэгістрацыя: 3–5 жніўня, крухта касцёла св. Ганны (Кракаўскае прадмесце, Варшава). Існуе магчымасць далучыцца і зарэгістравацца падчас пілігрымкі.

Шлях: 267 км ад Варшавы праз Багаткі, Гошчын, Міхаловіцэ, Гапінін, Захожув, Вонсаш, Кшэнтув, Домбэк да Маці Божай Чанстахоўскай на Яснай Гары.

Кошт: каля 250 злотых.

Начлег: гаспадаркі ў вёсках па дарозе (гаспадарчыя будынкі альбо палаткі; уласную палатку мець пажадана, але не абавязкова).

Харчаванне: сняданкі і вячэры рыхтуем і спажываем у нашай групе, абеды звычайна арганізаваныя для ўсёй пілігрымкі. Па дарозе ёсць крамы, а падчас прыпынкаў можна набыць ласункі, садавіну і ваду ў спецыяльных палатках.

Кіраўнік: кс. Гжэгаж Снядах IBP

Кантакт: traditsionnoe.palomnichestvo@gmail.com

Пакінуць каментар

Scroll Up