06.03.2019 / Te igitur

“Дастасавана да нашых часоў”: посная дысцыпліна ў табліцах🕑 3 хвілін

Сённяшняя посная дысцыпліна дзейнічае з 23 лютага 1966 года. У гэты дзень набыла моц апостальская канстытуцыя Paenitemini, у якой Папа Павел VI пісаў: “Каб нагадаць вернікам пра Божы наказ пакуты і заклікаць іх да яго выканання, Апостальская Сталіца мае намер рэарганізаваць пакутную дысцыпліну, увёўшы практыкі, больш дастасаваныя да нашых часоў” (раздз. ІІІ).

Азіраючыся на апошнія 50 гадоў, можна больш-менш зрабіць высновы наконт таго, наколькі гэтыя “дастасаваныя да нашых часоў” практыкі дапамагаюць вернікам выконваць наказ пакуты і наколькі ў свядомасці людзей увогуле прысутнічае дух пакаяння і любоў да поснай практыкі.

У 1962 жа годзе, які з’яўляецца пунктам адліку для традыцыйных супольнасцяў, каталіцкая посная дысцыпліна была значна больш суровай. Як і цяпер, яна праяўлялася ў выглядзе дзвюх практык:

  • посту (ieiunium) — колькаснага абмежавання да аднаго нармальнага прыёму ежы і двух меншых;
  • і ўстрымання ад мяса (abstinentia).

Калі гэтыя практыкі выконваюцца адначасова, гэта дае так званы “сціслы пост”. Тэхнічныя дэталі традыцыйнай дысцыпліны і іх сувязь з літургіяй мы разглядалі ў іншым месцы. Але больш яскрава адрозненні паміж папярэдняй практыкай і новаўвядзеннямі Паўла VI бачныя ў параўнанні.

Ніжэй прыведзена табліца, дзе ў першым слупку паказаны дні посту і ўстрымання ад мяса, якіх у гэтым годзе патрабуе актуальнае кананічнае права. (У канстытуцыі Sacrosanctum concilium, 110 ёсць таксама прапанова захаваць сціслы пост у Вялікую суботу, але не больш за тое.) У другім слупку паказана ўяўная посная дысцыпліна на 2019 год, калі б моц мелі прадпісанні, што існавалі да Паўла VI.

2019 Сучасная практыка Практыка да 1966 года
06 сак пост і ўстрыманне пост і ўстрыманне
07 сак пост
08 сак устрыманне пост і ўстрыманне
09 сак пост і ўстрыманне
І тыдзень Вялікага посту
10 сак
11 сак пост
12 сак пост
13 сак пост і ўстрыманне
14 сак пост
15 сак устрыманне пост і ўстрыманне
16 сак пост і ўстрыманне
ІІ тыдзень Вялікага посту
17 сак
18 сак пост
19 сак пост
20 сак пост
21 сак пост
22 сак устрыманне пост і ўстрыманне
23 сак пост і ўстрыманне
ІІІ тыдзень Вялікага посту
24 сак
25 сак пост
26 сак пост
27 сак пост
28 сак пост
29 сак устрыманне пост і ўстрыманне
30 сак пост і ўстрыманне
IV тыдзень Вялікага посту
31 сак
01 крас пост
02 крас пост
03 крас пост
04 крас пост
05 крас устрыманне пост і ўстрыманне
06 крас пост і ўстрыманне
V тыдзень Вялікага посту / Нядзеля Мукі Пана
07 крас
08 крас пост
09 крас пост
10 крас пост
11 крас пост
12 крас устрыманне пост і ўстрыманне
13 крас пост і ўстрыманне
Нядзеля Мукі Пана / ІІ Нядзеля Мукі Пана
14 крас
15 крас пост
16 крас пост
17 крас пост
18 крас пост
19 крас пост і ўстрыманне пост і ўстрыманне
20 крас пост і ўстрыманне

Практыка да 1966 года: 40 дзён посту, з іх 16 дзён сціслага посту
Сучасная практыка: 6 дзён устрымання ад мяса плюс два дні сціслага посту

Пакінуць каментар

Scroll Up