02.01.2019 / Te igitur

Noveritis 2019🕑 1 хвілін

Паколькі мы чарговы раз набліжаемся да свята Аб’яўлення Пана, прыйшоў час апублікаваць спеў, якім у рымскім абрадзе абвяшчаецца дата Вялікадня і іншых рухомых святаў на бягучы год. Гэтая традыцыя паходзіць з тых часоў, калі дзень Пасхі вылічвалі ў александрыйскай абсерваторыі і адтуль рассылалі ў лакальныя касцёлы. З датай Пасхі, у сваю чаргу, звязаны даты іншых важных святаў, таму штогод на свята Аб’яўлення Пана было прынята абвяшчаць гэты спіс.

Адначасова абвяшчэнне рухомых святаў паказвае цэласнасць календара і ўзаемасувязь святаў Божага Нараджэння са святамі Пасхальнага цыклу. Між іншым, гэта праяўляецца ў тым, што яно спяваецца на тую ж мелодыю, што і велікодны гімн Exsultet.

У Рымскім Імшале гэты спеў прыводзіцца з пропускамі на месцы адпаведных святочных дат. Аўтар гэтых радкоў аднойчы назіраў, як цэлебрант адкрыў для сябе існаванне гэтага спеву проста падчас Імшы 6 студзеня. Пакуль ішлі чытанні, ён паспешліва запамінаў даты з календара, каб потым з памяці ўставіць іх замест шматкроп’яў. Тэхналагічныя дасягненні дазваляюць пазбегнуць падобных праблем і запоўніць пропускі загадзя, таму ў гэтым годзе мы чарговы раз публікуем спеў Noveritis з неабходнымі датамі.

Спампаваць у PDF

Ілюстрацыйнае фота: Jose Luis RDS (CC BY-NC)

Пакінуць каментар

Scroll Up