08.12.2018 / Te igitur

Dubium пра здвоены абавязак удзелу ў Імшы🕑 1 хвілін

Пра здвоены абавязак удзелу ў святой Імшы, г. зн. пра тыя сітуацыі, калі касцёл трэба наведаць два дні запар, у гэтым блогу напісана больш, чым таго заслугоўвае здаровы сэнс. Аднак, паколькі тэма ўжо адкрытая, то да калекцыі аргументаў варта далучыць dubium, з якім у 1970 годзе звярнуўся у Кангрэгацыю па справах духавенства амерыканскі кардынал Джозэф Бернардын. Адсканаваны адказ апублікаваў у Твітэры рэдактар CNA і юрыст Эд Кондан.

Пытанне датычылася адначасовага выканання абавязку святочнага і нядзельнага дня ўдзелам у адной Імшы. Як вынікае з адказу, яно гучала наступным чынам:

Ці выканаюць вернікі двайны абавязак выслухоўвання Імшы ў суботу, у свята Унебаўзяцця, і ў нядзелю 16 жніўня, калі возьмуць удзел у Імшы ў суботу 15 жніўня?

На гэтае пытанне даецца наступны адказ:

У аналагічных выпадках гэтая Святая Кангрэгацыя пасля глыбокага вывучэння пытання і належнага разважання давала наступны адказ: “Адмоўна”. Яго Святасць зацвердзіў гэты адказ.

Таксама ў лісце даецца ўдакладненне, што дазвол на выкананне абавязку ўдзелу ў Імшы вечарам папярэдняга дня накіраваны на тое, каб аблегчыць выкананне гэтага абавязку, і не ўплывае на абавязак свяціць кожны дзень Панскі.

ФотаForestWander, CC BY-SA.

Пакінуць каментар

Scroll Up