20.11.2018 / Peter Kwasniewski

Яшчэ адна калекта памірае ў баі🕑 1 хвілін

Традыцыйныя каталікі, якія ў свята Ахвяравання Найсвяцейшай Дзевы Марыі будуць удзельнічаць у Імшы або прамаўляць Афіцый, сустрэнуцца з гэтай прыгожай калектай:

Deus, qui beátam Maríam semper Vírginem, Spíritus Sancti habitáculum, hodiérna die in templo præsentári voluísti: præsta, quǽsumus; ut, eius intercessióne, in templo glóriæ tuæ præsentári mereámur.

Божа, па Тваёй волі Найсвяцейшая заўсёды Дзева Марыя, месца прабывання Духа Святога, у гэты дзень была ўведзена ў святыню; дай, просім, каб праз яе заступніцтва мы заслужылі быць уведзенымі ў святыню Тваёй славы.

Гэта класічная рымская калекта ў кожным сэнсе: дасканалы баланс элементаў, сувязь паміж з’яўленнем Дзевы Марыі ў святыні з нашай надзеяй быць уведзенымі ў святыню нябеснай славы; сама Дзева як святыня (месца прабывання) Найвышэйшага.

Насуперак гэтаму, Імша Novus Ordo мае калекту, якая адзначаецца сваёй агульнасцю і непаэтычнасцю [пераклад з лацінскай мовы ўласны]:

Sanctíssimæ venerántibus Vírginis Maríæ memóriam gloriósam, ipsíus nobis, quǽsumus, Dómine, intercessióne concéde, ut de plenitúdine grátiæ tuæ nos quoque mereámur accípere.

Ушаноўваючы слаўную памяць Найсвяцейшай Дзевы Марыі, просім Цябе, Пане, каб праз яе заступніцтва і мы таксама заслужылі прыняць паўнату Тваёй ласкі.

І тое самае сустракаецца паўсюль. Адмяні, Пане, няволю нашу, як ручаі ў паўднёвай зямлі.


Аўтар: Peter Kwasniewski
Крыніца: Rorate Caeli
Ілюстрацыя: Тыцыян, “Увядзенне Дзевы Марыі ў Ерузалемскі Храм”, каля 1534–1538 (фрагмент).

Тэкст перакладзены з англійскага арыгінала і апублікаваны з дазволу аўтара.

Пакінуць каментар

Scroll Up