16.10.2018 / John O'Brien

№116. Антыдор🕑 1 хвілін

Многія пратэстанты, якія падарожнічаюць на Усход, любяць пасля вяртання дадому хваліцца, што ўсходнія хрысціяне дазволілі ім узяць “кансэкраваную аплатку”, маючы на ўвазе святую Камунію. Таму мы не лічым, што наша праца будзе скончанай, калі мы не скажам пра гэты самападман.

Са старадаўніх часоў на Усходзе існаваў звычай перад пачаткам Імшы пры адным з бакавых алтароў благаслаўляць вялікую колькасць хлеба, які пасля заканчэння літургіі раздавалі тым, хто па слушнай прычыне не змог прыняць святую Камунію. Паколькі яго давалі нібы замест звычайнай Камуніі, яго сталі называць антыдорам, г. зн. рэччу, якая даецца замест дару. Кожны мог атрымаць такі хлеб, калі пажадае. Гэты звычай дагэтуль захоўваецца на Усходзе, і на працягу нейкага часу яго захоўвалі на Захадзе. Французы называюць гэты хлеб “pain benit”.

Вось сапраўдная гісторыя таго, што пратэстанцкім турыстам падабаецца называць “кансэкраванай аплаткай” Усходняга Касцёла і чым яны хваляцца пры вяртанні дадому. Для іх, зразумела, гэта штосьці святое, бо гэты хлеб прынамсі благаслаўлёны, а таму значна лепшы за ўсё, што яны атрымліваюць на сваіх набажэнствах. Іхнія служыцелі не маюць улады благаслаўлення, а ўсходнія святары маюць, хоць яны і могуць быць адначасова ерэтыкамі і схізматыкамі.


Аўтар: Джон О’Браен (John O’Brien), A. M., прафесар святой Літургіі ў Каледжы Маўнт Сэйнт Мэры (Mount St. Mary’s College), Эмітсбург, Мэрылэнд, ЗША.
Выданне: A History of the Mass and Its Ceremonies in the Eastern and Western Church (15 ed., 1879).
Ілюстрацыя: FocalPoint (СС BY-SA).

Пакінуць каментар

Scroll Up