30.08.2018 / Te igitur

Каталіцкія навукоўцы просяць Папу Францішка спыніць практыку інтэркамуніі ў Германіі🕑 3 хвілін

Заклік да Папы Францішка аб выпраўленні новай нямецкай пастырскай інструкцыі адносна Камуніі для пратэстанцкіх сужэнцаў

12 чэрвеня Папа Францішак зацвердзіў і падпісаў сваім ініцыялам “F” нататку, напісаную кардыналам Рэйнхардам Марксам, старшынёй нямецкай біскупскай канферэнцыі, якая падсумоўвае ранейшую размову паміж гэтымі асобамі. Нататка заахвочвае публікацыю вельмі дыскусійнай пастырскай інструкцыі нямецкай біскупскай канферэнцыі ад 20 лютага 2018 года, якая ў некаторых індывідуальных выпадках дазваляе пратэстанцкім сужэнцам каталікоў на рэгулярнай аснове прымаць святую Камунію, прычым без далучэння да Каталіцкага Касцёла і нават без папярэдняга сакрамэнту пакуты.

Пасля гэтай папскай падтрымкі, выказанай 12 чэрвеня, некалькі нямецкіх дыяцэзій, сярод іх дыяцэзіі Гамбурга, Магдэбурга і Падэборна, заявілі, што цяпер яны будуць афіцыйна ўводзіць гэтую новую інструкцыю на сваёй тэрыторыі.

Гэтая з’ява, якая мае месца і пашыраецца ў Германіі, прадстаўляе сабою яўны разрыў з каталіцкім вучэннем і дысцыплінай. Дагэтуль, згодна з кан. 844 § 4 ККП, хрысціянам-некаталікам дазвалялася прымаць святую Камунію ў сітуацыі выключнай неабходнасці, такой як немінучая смерць, ды і тое калі іхнія ўласныя служыцелі былі практычна недаступнымі. Зразумела, што гэта наўрад ці актуальна ў выпадку Германіі, на тэрыторыі якой знаходзіцца так шмат пратэстанцкіх цэркваў.

Гэтае дактрынальнае і пастырскае новаўвядзенне, звязанае з прыняццем Найсвяцейшай Эўхарыстыі, сустрэла супраціў з боку высокіх іерархаў Касцёла. Кардынал Герхард Мюлер рашуча выказаўся супраць нямецкай прапановы, называючы “рытарычнай хітрасцю” сцвярджэнне, быццам змяшанае сужэнства з’яўляецца “сітуацыяй неабходнасці”. Кардынал Вілем Эйк таксама выказаў свой супраціў, папярэдзіўшы пра адыход ад праўды і заклікаўшы Папу Францішка праясніць справу. Акрамя таго, кардынал Вальтэр Брандмюлер працытаваў Кодэкс кананічнага права, каб паказаць, што пратэстанцкія сужэнцы не могуць прымаць святую Камунію на рэгулярнай аснове. Кардынал Фрэнсіс Арынзэ, арцыбіскуп Чарльз Шап’ю і біскуп Атаназіус Шнайдэр таксама выказаліся супраць прапановы.

Цяпер становіцца зразумела, што гэты новы нямецкі пастырскі рух, звязаны з удзяленнем Камуніі пратэстанцкім сужэнцам, — у дадатак да некалькіх новых пастырскіх інструкцый наконт разведзеных і “паўторна жанатых” асобаў у святле адгартацыі Amoris laetitia — з’яўляецца другім сур’ёзным падрывам Найсвяцейшай Эўхарыстыі, які закранае таксама сакрамэнт пакуты, да якога каталікі абавязаны прыступаць прынамсі раз на год.

Таму мы, ніжэйпадпісаныя, гэтым патрабуем ад Папы Францішка, каб ён ануляваў сваю мінулую станоўчую падтрымку пастырскай інструкцыі наконт Камуніі для пратэстанцкіх сужэнцаў ад 12 чэрвеня і каб ён спыніў цяпер ужо афіцыйна ўведзенае злоўжыванне Найсвяцейшай Эўхарыстыяй у Германіі. Рызыка дэсакралізацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту нашага Пана Езуса Хрыста настолькі вялікая, што мы бачым патрэбу ў гэтым публічным кроку. Нагадваючы Папу Францішку пра ягоны галоўны абавязак умацоўваць сваіх братоў у веры і ахоўваць каталіцкую веру ў сваёй цэласнасці, мы таксама запэўніваем яго ў сваіх малітвах.

Падпісаліся:

(подпісы, дададзеныя 30 жніўня 2018)

Fr. Brian Harrison, OS, STD, Associate Professor of Theology (retired), Pontifical Catholic University of Puerto Rico, St. Louis, Missouri

Edgardo J. Cruz Ramos, President Una Voce (Puerto Rico)

Dr. James P. Lucier, former Staff Director, U.S. Senate Foreign Relations Committee

Mathias von Gersdorff, author and pro-life and pro-family actvist

****

Reed Armstrong, artist (USA)

Father Paolo D’Angona, Diocese of Roermond (Netherlands)

Mercedes Arzú de Wilson, President, Family of the Americas Foundation (USA)

Donna F. Bethell, J.D. (USA)

Dr. Markus Büning, theologian and book author (Germany)

Dr. Robert Hickson, literature and military history scholar (USA)

Dr. Maike Hickson, journalist (USA)

Brian Kelly, editor/writer for catholicism.org website (USA)

Dr Peter A. Kwasniewski, Independent Scholar, Wausau, Wisconsin (USA)

Jürgen Liminski, journalist and book author (Germany)

Pedro Luis Llera, school principal and contributor to the website InfoCathólica (Spain)

Prof. Dr. Roberto de Mattei, Church historian (Italy)

The Reverend Deacon, Eugene McGuirk (USA)

Dr. David Lutz, professor of philosophy (USA)

Father Robert Nortz, Master of Studies, Most Holy Trinity Monastery, Petersham, MA  (USA)

Prof. Dr. Paolo Pasqualucci, philosophy (Italy)

Prof. Dr. Claudio Pierantoni, philosopher (Chile)

Prof. Dr. Josef Seifert, philosopher (Austria)

Dr. Anna Silvas, Adjunct Senior Research Fellow (Australia)

Dr. Stephen Sniegoski, historian (USA)

Prof. Dr. Robert Spaemann, philosopher (Germany)

Harry Stevens, M.S., writer for Regina Magazine (USA)

Dr. Guillaume de Thieulloy, editor of the French blog Le Salon Beige (France)

Marco Tosatti, journalist and book author (Italy)

John-Henry Westen, Co-Founder and Editor-in-Chief of LifeSiteNews (Canada)

Prof. Dr. Hubert Windisch, theologian (Germany)

Peter Winnemöller, journalist and blogger (Germany)


Крыніца: LifeSiteNews
Ілюстрацыя: Бернардзіна Кампі, “Камунія св. Марыі Магдалены”, 1579–1580.

Пакінуць каментар

Scroll Up