24.08.2018 / John O'Brien

№101. Цэлебрацыя Імшы: дзяленне Гостыі на Усходзе🕑 1 хвілін

Грэкі дзеляць Гостыю на чатыры часткі, адну з якіх святар апускае ў келіх, другую спажывае сам, трэцюю адкладае для Камуніі вернікаў, а чацвёртую захоўвае для хворых. Літургія св. Яна Хрызастома апісвае абрады наступным чынам:

Дыякан: Раздрабі, ойча.

Святар: Раздрабляецца і раздзяляецца Агнец Божы, які застаецца непадзельны, хоць яго раздзяляюць, і заўсёды неспажыты, хоць яго ўсцяж спажываюць, але які асвячае тых, што яго прымаюць.

Перад тым, як апусціць частку ў келіх, грэкі робяць ёю знак крыжа, а затым апускаюць яе са словамі: “Паўната Духа Святога”, на што дыякан адказвае: “Амін”.

У літургіі св. Якуба часцінка апускаецца ў келіх з такімі словамі: “Еднасць Найсвяцейшага Цела і Найдаражэйшай Крыві нашага Пана, і Бога, і Збаўцы Езуса Хрыста”. Копты ламаюць Гостыю ўжо на слова “fregit” — “паламаў”, непасрэдна перад прамаўленнем словаў устанаўлення, а затым зноў дзеляць перад Камуніяй. Нестарыяне дзеляць Гостыю на тры часткі, кажучы пры гэтым: “Цяпер мы набліжаемся да сапраўднай веры ў імя Тваё, Пане! І Тваім спачуваннем мы ламаем, а Тваёй міласэрнасцю мы пазначаем Цела і Кроў нашага Жыццядаўцы, Пана Езуса Хрыста. У імя Айца і Сына, і Духа Святога”. Апускаючы часцінку ў келіх, яны кажуць: “Няхай Найдаражэйшая Кроў будзе пазначана жыццядайным Целам нашага Пана Езуса Хрыста ў імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн”. Па ўсім гэтым бачна, наколькі практыка Усходняга Касцёла нагадвае нашую.


Аўтар: Джон О’Браен (John O’Brien), A. M., прафесар святой Літургіі ў Каледжы Маўнт Сэйнт Мэры (Mount St. Mary’s College), Эмітсбург, Мэрылэнд, ЗША.
Выданне: A History of the Mass and Its Ceremonies in the Eastern and Western Church (15 ed., 1879).
Ілюстрацыя: PD.

Пакінуць каментар

Scroll Up