31.07.2018 / John O'Brien

№95. Цэлебрацыя Імшы: дамешванне цёплай вады ў келіх пасля кансэкрацыі🕑 1 хвілін

У грэкаў распаўсюджаны яшчэ адзін дзіўны звычай: дамешванне цёплай вады ў келіх пасля кансэкрацыі. Напачатку Імшы яны дадаюць у віно некалькі кропель звычайнай вады, як гэта робім і мы, прыводзячы тыя самыя літаральныя і містычныя прычыны для гэтага. Аднак дадаванне цёплай вады, ды яшчэ і пасля таго, як адбылася кансэкрацыя, па меншай меры, выглядае дзіўна, калі не сказаць абуральна.

На Фларэнтыйскім саборы наконт гэтага абраду ішла вельмі гарачая дыскусія, бо лацінскія Айцы сурова асуджалі яго і спярша мелі намер прымусіць грэкаў адмовіцца ад яго, каб можна было напісаць і зацвердзіць дэкрэт аб уз’яднанні з імі. Аднак Даратэй, біскуп Міцілены, прадставіў настолькі красамоўную і здавальняючую прамову ў абарону гэтай практыкі, што перацягнуў усіх Айцоў на свой бок. Нават сам Папа выказаў захапленне гэтай абаронай, а звычай быў зацверджаны і дагэтуль захоўваецца грэкамі.

Словы, якія прамаўляюцца пры гэтым дамешванні цёплай вады, указваюць на містычнае значэнне абраду: “Цеплыня веры, поўная Духа Святога. Амін”. Гэта паўтараюць тройчы, а ваду ўліваюць у келіх у форме крыжа. Кажучы пра гэты абрад, св. Герман піша: “Паколькі з бока Хрыста разам праліліся кроў і цёплая вада, то гарачая вада, якая наліваецца ў келіх пасля кансэкрацыі, дае поўнае прадстаўленне пра таямніцу тым, хто п’е гэтую святую вадкасць з келіха, быццам з жыццядайнага бока нашага Пана” (Neale, Littledale, Translation of the Primitive Liturgies, с. 120; Goar, Euchol. Graec., c. 148). Апошні з названых аўтараў падае поўную гісторыю гэтага абраду, таму да яго можна смела звяртацца.


Аўтар: Джон О’Браен (John O’Brien), A. M., прафесар святой Літургіі ў Каледжы Маўнт Сэйнт Мэры (Mount St. Mary’s College), Эмітсбург, Мэрылэнд, ЗША.
Выданне: A History of the Mass and Its Ceremonies in the Eastern and Western Church (15 ed., 1879).
Ілюстрацыя: St Katherine church near Tuchkov bridge (C).

Пакінуць каментар

Scroll Up