Партал OnePeterFive запусціў новы навінава-забаўляльны фармат “Хвілінка з 1Р5”. Цягам адной хвіліны — насамрэч значна даўжэй — рэдактар Стыў Скоджэк распавядае пра апошнія навіны з каталіцкага свету. Тое, што на іхнім сайце — а ў нас у перакладзе — можна было прачытаць, цяпер можна і паглядзець.

Учорашні выпуск датычыцца дзвюх навінаў. Першая — казанне Папы Францішка пра дыктатуры і захоп кантролю над СМІ; другая — спроба ЛГБТ-лобі прасоўваць сваю праграму на вялікіх каталіцкіх падзеях, такіх як Сусветная сустрэча сем’яў у Ірландыі.

Карыстацца гэтым проста, як заўсёды: адкрываеце відэа, націскаеце кнопку “Субцітры”. Калі адкрыліся не беларускія, націскаеце шасцярню і выбіраеце мову. Ізі.

Паглядзіце, ці вам спадабаецца.

Пакуль што на канале OnePeterFive ёсць пяць выпускаў гэтай праграмы, і мы сур’ёзна падумваем над тым, каб сістэматычна і аператыўна рыхтаваць беларускія субцітры да чарговых выпускаў. Але нам трэба ведаць вашае меркаванне.

Калі вам падабаецца і вы хацелі б такога больш, наведайце нашу старонку на Фэйсбуку і пастаўце гэтаму допісу лайк. Калі допіс збярэ сем лайкаў, мы перакладзем і наступнае відэа.

Добрага вечара!

Пакінуць каментар