Нядаўні артыкул а. Аркадзя Куляхі OCD у “Каталіцкім весніку” пра ўзаемаадносіны Касцёла і Брацтва св. Пія Х атрымаў на старонках таго ж выдання адказ ад а. Міхала Ермашкевіча ОР, пробашча парафіі ў Сянно. Дакладней, рэакцыя датычыцца ўсё таго ж няўдалага фрагмента, у якім аўтар сцвердзіў, што вернікаў, прывязаных да надзвычайнай формы рымскага абраду, “у нашай краіне вельмі мала або наогул няма”.

У новым артыкуле святар выказваецца не толькі ў абарону традыцыйнага руху ў Беларусі, але і сам прызнаецца ва ўласных духоўных упадабаннях.

На працягу многіх гадоў пасля Сабору нават новая літургія паводле польскіх перакладаў служылася ў духу цалкам традыцыйным, тварам на Усход, з захаваннем усёй “старой” пабожнасці, дзякуючы якой вера захавалася ў атэістычныя часы. І калі б з самага дзяцінства маё асабістае знаёмства з каталіцкай верай, у якой я быў ахрышчаны, пачыналася не з Традыцыі, а з сучасных эксперыментаў над літургіяй (якім чамусьці паўсюль даецца “зялёнае святло”), з упэўненасцю магу сцвердзіць, што святаром я б не стаў! Ды й наўрад бы быў частым наведвальнікам касцёла… І не я адзін такі!

Калі на пачатку 90-х я ўступіў у каталіцкі ордэн у Польшчы, то ўпершыню сустрэўся з т. зв. новымі рухамі. Відавочна, што мая традыцыйная пабожнасць усё ж была і застаецца сапраўды каталіцкай, новае для мяне я ўспрымаў добразычліва – як права кожнага ў межах Каталіцкага Касцёла ісці найбольш адпаведным шляхам да Бога, хоць майму светаўспрыманню гэтае новае і не адпавядала. Але я моцна верыў, таму і вытрымаў, таму і прыняў сакрамант святарства, што традыцыйная лацінская літургія і духоўнасць дачакаюцца свайго часу. І сапраўды дачакаліся! Толькі для мяне стала вялізным шокам тое, што дакументы Бэнэдыкта XVI і Папскай камісіі Ecclesia Dei адносна традыцыйнай літургіі былі ўспрыняты многімі прадстаўнікамі духавенства варожа і агрэсіўна. Куды ж падзявалася дэклараваная каталіцкая паслухмянасць Найвышэйшаму Пантыфіку (у адсутнасці якой так горача абвінавачваюць арцыбіскупа Марселя Лефебра і яго паслядоўнікаў)? Для мяне гэта незразумела.

Астатняе чытайце тут.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

3 Comments

  1. 2 Ватыканскі сабор быў патрэбны, каб людзі разумелі і СВЯДОМА удзельнічалі ў Святой Імшы. А Беларусь патрабуе эвангэлізацыі. І праз новае даправадзіць людзей да Бога, Касцёла і традыцыі. Так сама трэба памятаваць аб змешаных семьях і адраджэнню Грекакаталікоў на Беларусі.

    Reply
  2. У другой палове 90 удзельнічаў у Імшах на 6 мовах (лацінская, бялоруская, польская, руская, ческая, ангельская). Самому прыходзілася перакладаць чытанне з польскай і рускай мовы на беларускую, каб нова навернутыя людзі маглі СВЯДОМА удзельнічаць у Святой імшы. Каб слова Божае кранула іх сэрца. У Польшы вельмі шмат часу страціў на перакананне традыцыналістаў, што евангелізацыя стаіць на 1 мейсцю да прыйсця людзей да Бога і збаўлення.

    Reply

Пакінуць каментар