02.04.2018 / Te igitur

Святы Пасхальны Трыдуум у надзвычайнай форме ў Віцебску ФОТА🕑 1 хвілін

На мінулым тыдні ў віцебскім касцёле св. Барбары адбыўся Святы Пасхальны Трыдуум у надзвычайнай форме рымскага абраду. Набажэнствы Вялікага чацвярга, Вялікай пятніцы і Вялікай суботы цэлебраваў пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў г. Сянно а. Міхал Ермашкевіч ОР.

Сваю першую Імшу паводле дарэформеннага абраду віцебская супольнасць прыхільнікаў традыцыйнай лацінскай літургіі арганізавала 25 жніўня 2007 года — у той жа год, калі Папа Бенедыкт XVI апостальскім пасланнем Summorum Pontificum дазволіў святарам па сваім жаданні выбіраць форму цэлебрацыі Імшы, а пры наяўнасці жадаючых вернікаў таксама здзяйсняць цэлебрацыі ў старой форме публічна.

У выпадку ж Святога Пасхальнага Трыдуума існуюць дадатковыя складанасці, бо пры цэлебрацыі абедзвюх форм у адным касцёле ў чацвер, пятніцу і суботу прыходзіцца дубляваць набажэнствы. Таму першы Трыдуум у надзвычайнай форме ў Віцебску адбыўся толькі ў 2012 годзе, пасля таго, як інструкцыя Universae Ecclesiae ўдакладніла, што такое дубляванне можа мець месца.

На сённяшні дзень касцёл св. Барбары ў Віцебску застаецца адзіным месцам у дыяцэзіі, дзе вернікі могуць браць удзел у традыцыйнай лацінскай Імшы. Айцы-дамініканцы служаць яе штонядзелі ў 15:00.

Вялікі чацвер

(фотаздымкі адкрываюцца ў галерэі па кліку)

Вялікая пятніца

Вялікая субота

Пакінуць каментар

Scroll Up