05.03.2018 / Te igitur

Пра выліванне вады з крапільніц на час Вялікага посту🕑 1 хвілін

Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў

14 сакавіка 2000 года

Prot. N. 569/00/L

Шаноўны ойча,

Кангрэгацыя Божага культу атрымала ваш ліст, дасланы факсам, у якім вы пытаецеся, ці адпавядае літургічнаму праву звычай выліваць святую ваду з крапільніц на час перыяду Вялікага посту.

Дадзеная дыкастэрыя дае адказ, што прыбіранне святой вады з крапільніц на час перыяду Вялікага посту не дазваляецца, у прыватнасці, па дзвюх прычынах:

1. Дзейнае літургічнае заканадаўства не прадугледжвае такога новаўвядзення, якое не толькі з’яўляецца praeter legem [не акрэслена правам], але і супярэчыць збалансаванаму разуменню перыяду Вялікага посту, які хоць і з’яўляецца перыядам пакаяння, але таксама багаты на сімволіку вады і хросту, пра што пастаянна згадваецца ў літургічных тэкстах.

2. Заахвочванне Касцёла, каб вернікі часта карысталіся яго сакрамэнтамі і сакрамэнталіямі, мае дачыненне таксама да перыяду Вялікага посту. “Пост” і “ўстрыманне”, якія прымаюць на сябе вернікі ў гэты перыяд, не маюць на ўвазе ўстрыманне ад сакрамэнтаў і сакрамэнталій Касцёла. Існуе практыка Касцёла, калі вада выліваецца з крапільніц на час Святога Трыдуума ў межах падрыхтоўкі да благаслаўлення вады ў Пасхальную вігілію, і гэта адпавядае тым дням, калі не цэлебруецца Эўхарыстыя (г. зн. Вялікай пятніцы і Вялікай субоце).

Спадзяюся, гэта вырашыць пытанне. З найлепшымі пажаданнямі і павагай,

Ваш у Хрысце,

Манс. Марыё Марыні, падсакратар


Крыніца: EWTN
Фота
GFreihalter (CC BY-SA)

Пакінуць каментар

Scroll Up