27.12.2017 / Te igitur

Telegram і новыя магчымасці🕑 1 хвілін

Невялікая аб’ява ад рэдакцыі.

У пошуку новых інструментаў і фарматаў мы адкрываем канал у мэсэнджэры Telegram. На тое ёсць дзве прычыны.

1. Найбольш папулярнай платформай, дзякуючы якой нашы чытачы дазнаюцца пра новыя матэрыялы, з’яўляецца Facebook. Разам з тым, паведамленні пра новыя допісы без дадатковых уліванняў бачыць толькі 30-40 % падпісчыкаў старонкі. Гэта мала. З Telegram вы будзеце атрымліваць апавяшчэнні і нічога не прапусціце.

2. Канал у Telegram дазволіць нам публікаваць больш цікавых рэчаў, якія не трапляюць у фармат дадзенага блога. Найперш, гэта анонсы, дзякуючы якім самыя адданыя чытачы будуць ведаць, які тэкст цяпер знаходзіцца ў працы і што можна будзе пачытаць у найбліжэйшым часе. Таксама плануецца публікацыя бягучых аб’яваў, аглядаў, публіцыстычных матэрыялаў, цікавостак з закулісся і інш.

Але ўсё гэта ў тым выпадку, калі канал зацікавіць прыстойную колькасць чытачоў. Таму падпішыцеся, распавядзіце сябрам і да сустрэчы ў 2018 годзе. Дзякуй, што застаецеся з намі!

https://t.me/teigitur

Ілюстрацыя: Караваджа, Святы Геранім за навукай, каля 1605-1606.

Пакінуць каментар

Scroll Up