З кнігі A. Fortescue, The Ceremonies of the Roman Rite Described (1943), раздз. VI “Ціхая Імша, якую служыць святар”

Ён зводзіць рукі, паварочваецца, гэтым разам праз правае плячо, завяршаючы кола, ідзе наўпрост да алтарнай карткі на баку Евангелля і там кажа “Dominus vobiscum”, часткова звярнуўшыся да карткі, гэта значыць, напалову звярнуўшыся да людзей, як пры першым Евангеллі.

Калі чытаецца ўласнае апошняе Евангелле і ён сам пераносіць Імшал, ён робіць гэта пасля ўдзялення благаслаўлення і кланяецца крыжу пры праходзе праз цэнтр.

Сказаўшы “Dominus vobiscum”, ён кладзе левую руку на алтар; вялікім пальцам правай рукі ён робіць знак крыжа на алтары, а затым на лбе, вуснах і грудзях. Калі ён пазначае сябе, ягоная левая рука ляжыць на грудзях. Тым часам ён кажа “Initium sancti Evangelii secundum Ioannem”. На словы “Et Verbum caro factum est” ён укленчвае там, дзе стаіць, кладучы рукі на алтар.

S. Dominus vobiscum.
M. Et cum spiritu tuo.
S. Initium sancti Evangélii secúndum Ioánnem.
M. Gloria tibi, Domine.
С. Пан з вамі.
П. І з духам тваім.
С. Пачатак святога Евангелля паводле Яна.
П. Хвала Табе, Пане.
In princípio erat Verbum, et Verbum erat apud Deum, et Deus erat Verbum. Hoc erat in princípio apud Deum. Omnia per ipsum facta sunt: et sine ipso factum est nihil, quod factum est: in ipso vita erat, et vita erat lux hóminum: et lux in ténebris lucet, et ténebræ eam non comprehendérunt.
Fuit homo missus a Deo, cui nomen erat Ioánnes. Hic venit in testimónium, ut testimónium perhibéret de lúmine, ut omnes créderent per illum. Non erat ille lux, sed ut testimónium perhibéret de lúmine.
Erat lux vera, quæ illúminat omnem hóminem veniéntem in hunc mundum. In mundo erat, et mundus per ipsum factus est, et mundus eum non cognóvit. In própria venit, et sui eum non recepérunt. Quotquot autem recepérunt eum, dedit eis potestátem fílios Dei fíeri, his, qui credunt in nómine eius: qui non ex sanguínibus, neque ex voluntáte carnis, neque ex voluntáte viri, sed ex Deo nati sunt. (Genuflectit dicens:) Et Verbum caro factum est, (Et surgens prosequitur:) et habitávit in nobis: et vídimus glóriam eius, glóriam quasi Unigéniti a Patre, plenum grátiæ et veritatis.
M. Deo gratias.
На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога на пачатку. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася. У ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей. А святло свеціць ў цемры, і цемра не агарнула яго. З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога, імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб засведчыць пра святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы даць сведчанне пра святло. Было святло праўдзівае, якое асвятляе кожнага чалавека, які прыходзіць ў свет. У свеце было Слова, і свет праз Яго стаўся, і свет не пазнаў Яго. Да свайго прыйшло, і свае Яго не прынялі. А тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі, тым, хто верыць у імя Ягонае, хто не ад крыві, і не ад жадання цела, і не ад жадання мужа, але ад Бога нарадзіўся. (Укленчыўшы, кажа:) Слова сталася целам і пасялілася між намі (і падняўшыся, працягвае:), і ўбачылі мы славу Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны, поўны ласкі і праўды.
П. Дзякуем Богу.

Калі чытаецца ўласнае апошняе Евангелле, ён кладзе левую руку на Імшал і вялікім пальцам робіць знак крыжа на старонцы на пачатку тэкста Евангелля, а затым робіць знакі крыжа на сабе. Ён не цалуе кнігу ў канцы, а закрывае яе правай рукою (у любы бок), калі скончыць.

Затым ён можа наўпрост сысці да падножжа алтара альбо да цэнтра прыступкі, наступнай за suppedaneum, альбо ён можа спачатку пайсці на цэнтр, пакланіцца і затым, павярнуўшыся праз бок Паслання, сысці ўніз [1]. У любым выпадку ён робіць гэта са зведзенымі рукамі.

Малітвы Папы Льва. Згодна з цяперашнім правам, пасля прыватнай Імшы цэлебрант з народам мусяць прамовіць малітвы, прадпісаныя Папам Львом XIII у 1884 і 1886 гадах; гэты закон быў адноўлены Піем Х (1903), Бенедыктам XV (1915) і Піем ХІІ (1930, за Расію).

S. Ave Maria, gratia plena, Dominus tecum, benedicta tu in mulieribus et benedictus fructis ventris tui, Iesus.
O. Sancta Maria, Mater Dei, ora pro nobis peccatoribus, nunc et in hora mortis nostrae. Amen.
S. Ave Maria, gratia plena, Dominus tecum, benedicta tu in mulieribus et benedictus fructis ventris tui, Iesus.
O. Sancta Maria, Mater Dei, ora pro nobis peccatoribus, nunc et in hora mortis nostrae. Amen.
S. Ave Maria, gratia plena, Dominus tecum, benedicta tu in mulieribus et benedictus fructis ventris tui, Iesus.
O. Sancta Maria, Mater Dei, ora pro nobis peccatoribus, nunc et in hora mortis nostrae. Amen.
C. Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою. Благаслаўлёная Ты паміж жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус.
Усе. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.
C. Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою. Благаслаўлёная Ты паміж жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус.
Усе. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.
C. Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою. Благаслаўлёная Ты паміж жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус.
Усе. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.
O. Salve Regina, Mater misericordiae, vita, dulcedo, et spes nostra, salve. Ad te clamamus, exsules filii Evae. Ad te suspiramus gementes et fientes in hac lacrymarum valle. Eia ergo, Advocata nostra, illos tuos misericordes oculos ad nos converte. Et Iesum, benedictum fructum ventris tui, nobis, post hoc exilium, ostende. O clemens, o pia, o dulcis Virgo Maria. У. Вітай, Каралева, Маці міласэрнасці, жыццё, асалода і надзея наша, вітай! Да Цябе звяртаемся мы, выгнаннікі, дзеці Евы. Да Цябе ўздыхаем, стогнучы і плачучы ў гэтай слёз даліне. Дык звярні на нас, Заступніца наша, Твае міласэрныя вочы. І Езуса, благаслаўлёны плод улоння Твайго, з’яві нам пасля выгнання гэтага. О ласкавая, о літасцівая, о салодкая Панна Марыя.
S. Ora pro nobis, sancta Dei Genitrix.
O. Ut digni efficiamur promissionibus Christi.
С. Маліся за нас, святая Багародзіца.
У. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
S. Orémus. Deus, refúgium nostrum et virtus, populum ad te clamantem propitius respice; et intercedente gloriosa, et immaculata Virgine Dei Genitrice Maria, cum beato Ioseph, eius Sponso, ac beatis Apostolis tuis Petro et Paulo, et omnibus Sanctis, quas pro conversione peccatorum, pro libertate et exaltatione sanctae Matris Ecclesiae, preces effundimus, misericors et benignus exaudi. Per eundem Christum Dominum nostrum.
R. Amen.
С. Молімся. Божа, прытулак наш і сіла, зірні ласкава на народ Твой, што да Цябе звяртаецца, і праз заступніцтва хвалебнае і беззаганнае Дзевы Багародзіцы Марыі, са святым Юзафам, Яе абраннікам, і святымі Апосталамі Тваімі Пятром і Паўлам, і ўсімі святымі, малітвы, што мы заносім за навяртанне грэшнікаў, за свабоду і ўзвышэнне святой Маці-Касцёла, міласціва і спагадна выслухай. Праз таго ж Хрыста, Пана нашага.
У. Амэн.
O. Sancte Michaël Archangele, defende nos in proelio; contra nequitiam et insidias diaboli esto praesidium. Imperet illi Deus, supplices deprecamur: tuque, Princeps militiae Caelestis, satanam aliosque spiritus malignos, qui ad perditionem animarum pervagantur in mundo, divina virtute in infernum detrude. Amen. У. Святы Міхале Арханёле, барані нас у змаганні, супраць спакусаў і пастак злога духа будзь нашай абаронай. Няхай яго стрымае Пан Бог Усемагутны. А ты, Князю войска нябеснага, шатана і іншых злых духаў, якія на загубу душ людскіх снуюць над светам, моцай Божай скінь у пекла. Амэн
S. Cor Iesu sacratissimum.
O. Miserere nobis.
S. Cor Iesu sacratissimum.
O. Miserere nobis.
S. Cor Iesu sacratissimum.
O. Miserere nobis.
С. Найсвяцейшае Сэрца Езуса,
У. Змілуйся над намі.
С. Найсвяцейшае Сэрца Езуса,
У. Змілуйся над намі.
С. Найсвяцейшае Сэрца Езуса,
У. Змілуйся над намі.

Каб прамовіць іх, ён укленчвае альбо на suppedaneum, альбо на найніжэйшай прыступцы і чытае іх па памяці альбо з пададзенай яму карткі. У Англіі іх зазвычай кажуць на народнай мове. Паколькі гэтыя малітвы не з’яўляюцца часткай Імшы, то, прытрымліваючыся прынцыпу, цэлебранту след здымаць маніпул перад іх чытаннем. Калі ён робіць гэта, ён можа зняць яго пры цэнтры алтара і пакінуць яго там. Але выглядае так, што паўсюдна прынята маніпул не здымаць [2].

Гэтыя малітвы Папы Льва можна апусціць пасля ціхіх Імшаў, якія займаюць месца ўрачыстай Імшы і не з’яўляюцца ў сціслым сэнсе прыватнымі (напрыклад, канвентуальныя альбо капітульныя Імшы); альбо якія маюць прывілеі ўрачыстай ватыўнай Імшы, напрыклад, ватыўная Імша аб Найсвяцейшым Сэрцы ў першую пятніцу; альбо якія цэлебруюцца з пэўнай урачыстасцю, напрыклад, Імша ў дзень Першай Камуніі, агульнай Камуніі альбо сужэнства. Іх таксама можна апусціць, калі пасля Імшы непасрэдна і належным чынам ідзе якое-небудзь сакральнае дзеянне або набажэнства (напрыклад, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, адпушчэнне памерлага) і цэлебрант не пакідае прэзбітэрыя паміж Імшою і гэтым дадатковым набажэнствам [3].

[1] Пар. SCR 36378.

[2] Адносна малітвы за караля, гл. с. 133.

[3] SRC 36977, 41772, 42712, 4305.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Пакінуць каментар