З кнігі A. Fortescue, The Ceremonies of the Roman Rite Described (1943), раздз. VI “Ціхая Імша, якую служыць святар”

Agnus Dei. Падняўшыся і ў сярэднім паклоне перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, з рукамі, зведзенымі перад грудзямі, але не на алтары, ён гучным голасам кажа: “Agnus Dei” і г. д. Ён кладзе левую руку на карпарал, а трэцім, чацвёртым і пятым пальцамі правай рукі ён ударае сябе ў грудзі на словы “miserere nobis”. Пасля гэтага ён не зводзіць рукі, а трымае іх у той жа паставе: левая на карпарале, а правая на грудзях [1], пакуль ён не пачне казаць “miserere nobis” другі раз; тады ён ударае сябе ў грудзі другі раз. Тое самае адбываецца і далей, калі ён кажа “dona nobis pacem”.

Agnus Dei, qui tollis peccáta mundi: miserére nobis.
Agnus Dei, qui tollis peccáta mundi: miserére nobis.
Agnus Dei, qui tollis peccáta mundi: dona nobis pacem.
Ягня Божае, што бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.
Ягня Божае, што бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.
Ягня Божае, што бярэш на сябе грахі свету, дай нам супакой.

Затым ён зводзіць рукі і кладзе іх на край алтара, але не на карпарал. У сярэднім паклоне і з вачыма, накіраванымі на святую Гостыю, ён прамаўляе тры малітвы перад Камуніяй: “Domine, Iesu Christe, qui dixisti”, “Domine Iesu Christe, Fili Dei vivi” і “Perceptio Corporis tui”.

Dómine Iesu Christe, qui dixísti Apóstolis tuis: Pacem relínquo vobis, pacem meam do vobis: ne respícias peccáta mea, sed fidem Ecclésiæ tuæ; eámque secúndum voluntátem tuam pacificáre et coadunáre dignéris: Qui vivis et regnas Deus per ómnia saecula sæculórum. Amen. Пане Езу Хрысце, Ты сказаў апосталам Тваім: Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам. Не зважай на грахі мае, але на веру Касцёла Твайго і будзь ласкавы згодна з Тваёй воляй адарыць яго супакоем і еднасцю, Які жывеш і валадарыш, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.
Dómine Iesu Christe, Fili Dei vivi, qui ex voluntáte Patris, cooperánte Spíritu Sancto, per mortem tuam mundum vivificásti: líbera me per hoc sacrosánctum Corpus et Sánguinem tuum ab ómnibus iniquitátibus meis, et univérsis malis: et fac me tuis semper inhærére mandátis, et a te numquam separári permíttas: Qui cum eódem Deo Patre et Spíritu Sancto vivis et regnas Deus in saecula sæculórum. Amen. Пане Езу Хрысце, Сыне Бога жывога, Ты па волі Айца пры садзеянні Духа Святога праз сваю смерць даў жыццё свету: праз гэтае Найсвяцейшае Цела Тваё і Кроў вызвалі мяне ад усіх маіх правінаў і ад усяго злога. Учыні, каб я заўсёды трымаўся запаведзяў Тваіх і не дапусці, каб я адышоў ад Цябе, Які з тым жа Айцом і Духам Святым жывеш і валадарыш, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.
Percéptio Córporis tui, Dómine Iesu Christe, quod ego indígnus súmere præsúmo, non mihi provéniat in iudícium et condemnatiónem: sed pro tua pietáte prosit mihi ad tutaméntum mentis et córporis, et ad medélam percipiéndam: Qui vivis et regnas cum Deo Patre in unitáte Spíritus Sancti Deus, per ómnia saecula sæculórum. Amen. Прыняцце Цела Твайго, Пане Езу Хрысце, якое я нягодны асмельваюся спажываць, няхай не будзе мне на суд і асуджэнне, але з міласэрнасці Тваёй няхай ахоўвае і аздараўляе маю душу і цела. Які жывеш і валадарыш з Богам Айцом у еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.

Затым ён выпростваецца, укленчвае і кажа: “Panem caelestem accipiam” і г. д.

Panem caeléstem accipiam, et nomen Dómini invocábo. Хлеб нябесны прыму і імя Пана ўсклікну.

Цяпер ён бярэ Гостыю ў левую руку. Набольш зручна і з пашанай гэта можна зрабіць наступным чынам.

Гостыя ляжыць на патэне ў выглядзе дзвюх палавінак, адна побач з другой. Тая, што злева, не мае невялікага фрагмента, які быў апушчаны ў келіх. На гэтыя палавінкі ён кладзе вялікі і ўказальны пальцы левай рукі, па адным на кожны фрагмент. Так ён акуратна падсоўвае іх наперад, пакуль іх верхні край крыху не выйдзе за верхні край патэны. Цяпер ён бярэ абодва фрагменты за верхнюю частку паміж вялікім і ўказальным пальцамі правай рукі. Гэтыя фрагменты знаходзяцца побач, фарміруючы круг, як калі б Гостыя не была разламаная пасярэдзіне. Такім чынам, ён можа трымаць іх разам паміж вялікім і ўказальным пальцамі правай рукі якраз у тым месцы, дзе яны раздзяляюцца. Узяўшы так фрагменты ў правую руку, ён цяпер пераносіць іх у левую. Левая рука прымае іх знізу такім жа чынам, трымаючы іх паміж вялікім і ўказальным пальцамі разам на лініі разлому. Затым правай рукою ён бярэ патэну за верх (не раздзяляючы вялікага і ўказальнага пальцаў) і кладзе яе пад указальны палец левай рукі, паміж ім і трэцім пальцам. Цяпер ён трымае Гостыю ў левай руцэ вялікім і ўказальным пальцамі, а патэну — пад ёю, паміж другім і трэцім пальцамі. Так ён трымае іх перад сабою, не кладучы перадплечча на алтар. У сярэднім паклоне ён ударае сябе ў грудзі трэцім, чацвёртым і пятым пальцамі правай рукі, кажучы сярэднім голасам [2] “Domine, non sum dignus”. Затым ён ціхім голасам працягвае: “ut intres sub tectum meum” і г. д. Ён робіць гэта тройчы аднолькавым чынам.

Dómine, non sum dignus, (🔔) ut intres sub tectum meum: sed tantum dic verbo, et sanábitur ánima mea.
Dómine, non sum dignus, (🔔🔔) ut intres sub tectum meum: sed tantum dic verbo, et sanábitur ánima mea.
Dómine, non sum dignus, (🔔🔔🔔) ut intres sub tectum meum: sed tantum dic verbo, et sanábitur ánima mea.
Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова і аздаравіцца душа мая.
Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова і аздаравіцца душа мая.
Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова і аздаравіцца душа мая.

Камунія святара. Ён выпростваецца; правай рукою ён бярэ правы фрагмент Найсвяцейшага Сакрамэнту за верхні край і кладзе яго побач і крыху наверх на другую палову. Затым ён бярэ правай рукою два фрагменты, якія ляжаць адзін на адным, за ніжні край. Левая рука ўсё яшчэ трымае патэну, як дагэтуль; яе вялікі і ўказальны пальцы цяпер злучаныя над патэнай. Найсвяцейшым Сакрамэнтам ён робіць знак крыжа перад сабою над патэнай, не выходзячы за яе межы, ціха кажучы пры гэтым: “Corpus Domini nostri” і г. д.

Corpus Dómini nostri Iesu Christi custódiat ánimam meam in vitam ætérnam. Amen. Цела Пана нашага Езуса Хрыста няхай захавае душу маю на жыццё вечнае. Амэн.

На святое Імя ён робіць паклон. Ён схіляецца над алтаром, кладучы на ім перадплеччы, і прымае Камунію. Робячы гэта, ён не выцягвае язык. Будзе зручна паламаць святую Гостыю аб паднябенне; але ён павінен, наколькі гэта магчыма, не дакранацца да яе зубамі. Затым ён кладзе патэну на карпарал, злёгку абцірае над ёю пальцы, становіцца вертыкальна і “крыху адпачывае, разважаючы аб Найсвяцейшым Сакрамэнце” [3], трымаючы рукі ўзнятымі і зведзенымі перад тварам. Зазвычай у гэты момант святар закрывае вочы. Мэта гэтага моманту паўзы заключаецца ў тым, каб даць яму час праглынуць святую Гостыю [4]. Яго не след расцягваць. Затым ён раздзяляе рукі і кладзе левую руку на аснову келіха; правай рукою ён бярэ палу, кладзе яе на бок Паслання і ўкленчвае. Тым часам ён ціхім голасам кажа “Quid retribuam… mihi?”

Quid retríbuam Dómino pro ómnibus, quæ retríbuit mihi? Cálicem salutáris accípiam, et nomen Dómini invocábo. Laudans invocábo Dóminum, et ab inimícis meis salvus ero. Што аддам я Пану за ўсе Ягоныя дабрадзействы? Келіх збаўлення ўздыму і імя Пана ўсклікну. Славячы Пана, буду Яго я клікаць і ад ворагаў маіх буду збаўлены.

Падняўшыся, ён правай рукою бярэ патэну, прыглядаецца да яе, шукаючы нейкія фрагменты святой Гостыі, і, калі ён бачыць іх, то ён сцірае іх у келіх. Затым ён правярае карпарал, і калі на ім ёсць фрагменты, ён збірае іх патэнай. Робячы гэта, ён можа падняць край карпарала левай рукою. Затым ён левай рукою трымае патэну над келіхам, а вялікім і ўказальным пальцамі правай рукі ён выцірае яе, каб часцінкі маглі ўпасці ў келіх. Ачысціўшы патэну, ён абцірае вялікі і ўказальны пальцы над келіхам, каб зняць часцінкі, якія маглі прыстаць да іх. Кажучы “Calicem salutaris”, ён бярэ келіх правай рукою, трымаючы выпукласць на ножцы паміж указальным і іншымі пальцамі, а левай рукою ён працягвае трымаць патэну. Келіхам ён робіць перад сабою знак крыжа, кажучы “Sanguis Domini nostri” і г. д., зноў робячы паклон на святое Імя.

Sanguis Dómini nostri Iesu Christi custódiat ánimam meam in vitam ætérnam. Amen. Кроў Пана нашага Езуса Хрыста няхай сцеражэ душу маю на жыццё вечнае. Амэн.

Ён трымае патэну левай рукою пад падбародкам. Падымаючы келіх, ён выпівае ўсю Найдаражэйшую Кроў з часцінкай у ёй адным ці найбольш двума глыткамі, не адымаючы ў гэтым часе келіх ад вуснаў, не закідаючы галаву і не робячы гуку смактання.

Пасля прыняцця Камуніі пад відам віна не дазволена рабіць паўзу, каб прамовіць прыватныя малітвы.

[1] Альбо павольна адводзіць яе ад сябе, рыхтуючыся да наступнага ўдару ў грудзі, альбо кладзе яе на алтар.

[2] Гл. с. 41.

[3] Рубрыка ў Каноне.

[4] Менавіта таму такой паўзы няма пасля прыняцця Камуніі пад выглядам віна.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Пакінуць каментар