27.10.2017 / Te igitur

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-14. Канон (2)🕑 6 хвілін

З кнігі A. Fortescue, The Ceremonies of the Roman Rite Described (1943), раздз. VI “Ціхая Імша, якую служыць святар”

Стоячы проста і трымаючы па баках разведзеныя рукі, але заўсёды трымаючы вялікія і ўказальныя пальцы злучанымі, ён працягвае чытаць Канон словамі “Unde et memores”. Калі ён кажа словы “de tuis donis ac datis”, ён зводзіць рукі перад грудзямі; затым на словы “hostiam + puram, hostiam + sanctam, hostiam + immaculatam” ён кладзе левую руку на карпарал, а правай рукою тройчы робіць знак крыжа як над святой Гостыяй, так і над келіхам. Затым на словы “Panem + sanctum” ён робіць знак крыжа толькі над Гостыяй, а на “calicem + salutis” толькі над келіхам.

Unde et mémores, Dómine, nos servi tui, sed et plebs tua sancta, eiusdem Christi Fílii tui, Dómini nostri, tam beátæ passiónis, nec non et ab ínferis resurrectiónis, sed et in coelos gloriósæ ascensiónis: offérimus præcláræ maiestáti tuæ de tuis donis ac datis, hóstiam puram, hóstiam sanctam, hóstiam immaculátam, Panem sanctum vitæ ætérnæ, et Calicem salútis perpétuæ. Пане, мы, слугі Твае, i Твой люд святы, успамінаючы благаслаўлёную муку i ўваскрасенне, а таксама хвалебнае ўнебаўшэсце Езуса Хрыста, Сына Твайго, Пана нашага, складаем Найсвяцейшай велічы Тваёй з Тваіх дароў i шчадротаў ахвяру чыстую, ахвяру святую, ахвяру  беззаганную, хлеб святы жыцця вечнага і келіх  вечнага збаўлення.

Ён разводзіць рукі, як дагэтуль, і прамаўляе малітву “Supra quae”.

Supra quæ propítio ac seréno vultu respícere dignéris: et accépta habére, sicúti accépta habére dignátus es múnera púeri tui iusti Abel, et sacrifícium Patriárchæ nostri Abrahæ: et quod tibi óbtulit summus sacérdos tuus Melchísedech, sanctum sacrifícium, immaculátam hóstiam. Узглянь на яе міласціва i спагадна i ласкава прымі яе, як прыняў дары праведнага слугі твайго Абэля, ахвяру Патрыярха нашага Абрагама i святую ды беззаганную ахвяру, якую прынёс Табе найвышэйшы святар твой Мельхізэдэк.

Ён нізка схіляецца, кладзе зведзеныя рукі на алтар перад сабою і ў такой паставе кажа “Supplices te rogamus” да слова “quotquot”. У гэтым месцы ён кладзе рукі на карпарал і цалуе алтар у сярэдзіне. Ён выпростваецца, зводзіць рукі і працягвае словамі “ex hac altaris participatione” і г. д. На слова “Cor+pus” ён робіць знак крыжа над Гостыяй, а на слова “San+guinem” — над келіхам, як і раней. Калі ён кажа словы “omni benedictione caelesti”, ён пазначае сябе знакам крыжа, трымаючы левую руку на грудзях, але так, каб вялікі і ўказальны пальцы не дакраналіся да арната.

Súpplices te rogámus, omnípotens Deus: iube hæc perférri per manus sancti Angeli tui in sublíme altáre tuum, in conspéctu divínæ maiestátis tuæ: ut, quotquot ex hac altáris participatióne sacrosánctum Fílii tui Corpus, et Sánguinem sumpsérimus, omni benedictióne coelésti et grátia repleámur. Per eúndem Christum, Dóminum nostrum. Amen. Пакорна просім Цябе, Усемагутны Божа, загадай свайму святому анёлу занесці гэтую ахвяру на Твой нябесны алтар прад аблічча Тваёй боскай велічы, каб заўсёды ўсе мы, якія ўдзельнічаем у гэтай ахвяры алтара i прымаем Найсвяцейшае Цела i Кроў Сына Твайго, атрымалі шчодрае нябеснае благаслаўленне i ласку. Праз таго ж Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Затым ён зводзіць рукі. Ён зноў павольна разводзіць іх, кажучы “Memento etiam, Domine”. Словы “N. et N.” апускаюцца. Калі ён кажа “in somno pacis”, ён зводзіць рукі, падымаючы іх па траекторыі дугі, каб яны сустрэліся пад ягоным тварам, схіляе галаву, глядзіць на Найсвяцейшы Сакрамэнт перад ім і так ціха моліцца за памерлых вернікаў, якіх ён жадае ўзгадаць. Затым ён зноў выпростваецца і з разведзенымі рукамі працягвае малітву словамі “Ipsis, Domine, et omnibus in Christo quiescentibus”. На завяршэнне “Per Christum Dominum nostrum” ён зводзіць рукі і робіць паклон.

Meménto étiam, Dómine, famulórum famularúmque tuárum N. et N., qui nos præcessérunt cum signo fídei, et dórmiunt in somno pacis. Ipsis, Dómine, et ómnibus in Christo quiescéntibus locum refrigérii, lucis pacis ut indúlgeas, deprecámur. Per eúndem Christum, Dóminum nostrum. Amen. Памятай, Пане, таксама пра слугаў тваіх N. і N., якія адышлі перад намі са знакам веры i спяць у супакоі. Просім Цябе, Пане, дай ім i ўсім, хто спачывае ў Хрысце, прабываць у месцы суцяшэння, святла i супакою. Праз таго ж Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Калі ён кажа “Nobis quoque peccatoribus”, ён узмацяе голас, каб яго маглі чуць тыя, хто знаходзіцца паблізу [1]. У той жа час ён кладзе левую руку на карпарал і адзін раз ударае сябе ў грудзі правай рукою. Ён робіць гэта выцягнутымі трэцім, чацвёртым і пятым пальцамі, не дакранаючыся да арната вялікім і ўказальным пальцамі. Стоячы проста і з разведзенымі рукамі, ён працягвае словамі “famulis tuis” і г. д. Калі сярод называных у гэтай малітве сустракаецца святы, чыя вігілія, свята альбо актава адзначаецца ці згадваецца, ён злёгку схіляе галаву ў напрамку кнігі, вымаўляючы гэтае імя. На завяршэнне “Per Christum Dominum nostrum” ён зводзіць рукі.

Nobis quoque peccatóribus fámulis tuis, de multitúdine miseratiónum tuárum sperántibus, partem áliquam et societátem donáre dignéris, cum tuis sanctis Apóstolis et Martýribus: cum Ioánne, Stéphano, Matthía, Bárnaba, Ignátio, Alexándro, Marcellíno, Petro, Felicitáte, Perpétua, Agatha, Lúcia, Agnéte, Cæcília, Anastásia, et ómnibus Sanctis tuis: intra quorum nos consórtium, non æstimátor mériti, sed véniæ, quaesumus, largítor admítte. Per Christum, Dóminum nostrum. Таксама i нам, грэшным слугам Тваім, якія спадзяюцца на вялікую міласэрнасць Тваю, будзь ласкавы даць удзел у еднасці з Тваімі святымі Апосталамі i мучанікамі: з Янам, Стэфанам, Мацеем, Барнабам, Ігнацыем, Аляксандрам, Марцэлінам, Пятром, Фэліцытай, Пэрпэтуяй, Агатай, Люцыяй, Агнешкай, Цэцыліяй, Анастасіяй i ўсімі святымі Тваімі. Увядзі, просім, i нас у ix супольнасць не дзеля нашых заслугаў, але дзякуючы Твайму прабачэнню. Праз Хрыста, Пана нашага.

Малое ўзнясенне. У гэтым месцы святар не кажа “Amen”. Са зведзенымі рукамі ён кажа: “Per quem haec omnia”; затым на словы “sancti+ficas, vivi+ficas, bene+dicis” ён робіць знак крыжа правай рукою над Гостыяй і келіхам разам, кладучы левую руку на карпарал. Правай рукою ён адкрывае келіх і кладзе палу з правага боку. Кладучы рукі на карпарал з абодвух бакоў, ён укленчвае і адразу падымаецца.

Per quem hæc ómnia, Dómine, semper bona creas, sanctificas, vivíficas, benedícis et præstas nobis. Праз якога Ты, Божа, усе гэтыя даброты няспынна ствараеш, асвячаеш, ажыўляеш, благаслаўляеш i нас імі надзяляеш.

Ён бярэ святую Гостыю вялікім і ўказальным пальцамі правай рукі; левай рукою ён бярэ келіх за выпукласць на ножцы. Ён тройчы робіць знак крыжа Гостыяй над келіхам, не выносячы яе за межы чашы і кажучы пры гэтым “Per ip+sum, et cum ip+so, et in ip+so”. Працягваючы трымаць келіх левай рукою тым жа чынам, што і дагэтуль, ён двойчы робіць знак крыжа над карпаралам паміж сабою і келіхам, пачынаючы ад краю келіха, кажучы пры гэтым “est tibi Deo Patri+omnipotenti, in unitate Spiritus+Sancti”. Затым ён трымае Гостыю вертыкальна над келіхам, усё яшчэ трымаючы яе вялікім і ўказальным пальцамі правай рукі за ніжні край. Ён можа апусціць ніжнюю частку рукі на край келіха. Левай рукою ён працягвае трымаць келіх за выпукласць на ножцы. Затым абедзвюма рукамі ён крыху ўздымае Гостыю і келіх разам над алтаром, кажучы “omnis honor et gloria”.

Per ipsum, et cum ipso, et in ipso, est tibi Deo Patri omnipotenti, in unitáte Spíritus Sancti, omnis honor (🔔), et glória. Праз Яго, з Ім i ў Ім Табе, Божа, Ойча ўсемагутны, у еднасці Духа Святога ўся пашана i хвала.

Затым ён ставіць келіх на алтар; Гостыю ж ён кладзе на тое месца, дзе яна была дагэтуль, перад келіхам, усё яшчэ трымаючы келіх левай рукою. Ён абцірае пальцы абедзвюх рук над келіхам, кладзе левую руку на аснову келіха, а правай рукою кладзе на яго палу; затым ён укленчвае, кладучы рукі на карпарал, як заўсёды. Ён выпростваецца, трымае рукі на карпарале і гучным голасам кажа: “per omnia saecula saeculorum”.

S. Per omnia saecula saeculorum.
M. Amen.
С. Праз усе вякі вечныя.
П. Амэн.

[1] “Vocem aliquantulum elevat” (R, IX, 3) (пар. с. 41).

Пакінуць каментар

Scroll Up