З кнігі A. Fortescue, The Ceremonies of the Roman Rite Described (1943), раздз. VI “Ціхая Імша, якую служыць святар”

Цэлебрант падымае вочы на крыж [1], разводзіць і ўздымае рукі, затым апускае вочы, зводзіць рукі, нізка схіляецца, кладзе зведзеныя рукі на алтар і ў такой паставе цела пачынае малітву “Te igitur”. Сказаўшы “supplices rogamus ac petimus”, ён кладзе рукі на алтар па баках карпарала і па-за ім, цалуе алтар, выпростваецца, зводзіць рукі, кладзе левую руку на алтар, а правай рукою тройчы робіць знак крыжа над келіхам і хлебам, кажучы “haec + dona, haec + munera, haec + sancta sacrificia illibata”. Пасля трэцяга знака крыжа ён не зводзіць рукі, але трымае іх разведзенымі і ўзнятымі перад грудзямі, не выносячы іх ані вышэй, ані шырэй за плечы. Гэта нармальная пазіцыя рук падчас Канона.

Te igitur, clementíssime Pater, per Iesum Christum, Fílium tuum, Dóminum nostrum, súpplices rogámus, ac pétimus, uti accepta habeas et benedícas, hæc dona, hæc múnera, hæc sancta sacrifícia illibáta, in primis, quæ tibi offérimus pro Ecclésia tua sancta cathólica: quam pacificáre, custodíre, adunáre et régere dignéris toto orbe terrárum: una cum fámulo tuo Papa nostro N. et Antístite nostro N. et ómnibus orthodóxis, atque cathólicæ et apostólicae fídei cultóribus. Міласцівы Ойча, пакорна просім i молім цябе праз Езуса Хрыста, Сына Твайго, Пана нашага, каб прыняў і благаславіў гэтыя  дары, гэтыя прынашэнні, гэтую святую i беззаганную ахвяру. Складаем яе Табе найперш за Твой святы Каталіцкі Касцёл: будзь ласкавы адорваць супакоем, ахоўваць, яднаць i кіраваць ім ва ўсім свеце разам ca слугой Тваім Папам нашым N., біскупам нашым N. i ўсімі, хто верна захоўвае i вызнае каталіцкую i апостальскую веру.

Пасля словаў “una cum famulo tuo Papa nostro N.” ён дадае імя правячага Папы ў творным [ablativus] склоне [2] і робіць лёгкі паклон галавою ў бок кнігі. Калі Святы Пасад вакантны ў дадзены момант, ён увогуле прапускае гэтую частку сказа. Пасля словаў “et Antistite nostro N.” ён дадае імя біскупа таго месца, дзе ён служыць Імшу. Калі катэдра з’яўляецца вакантнай, ён прапускае гэтую частку сказа.

Успамін жывых. Кажучы “Memento, Domine, famulorum famularumque tuarum”, ён уздымае рукі і зводзіць іх перад тварам альбо грудзямі. Ён на момант захоўвае гэтую паставу цела, схіліўшы галаву і прыгадваючы асобаў, за якіх ён хоча памаліцца ў гэтым месцы. На практыцы словы “N. et N.” не вымаўляюцца; альбо замест іх ён называе столькі асобаў, колькі пажадае. Ён можа рабіць гэтыя згадкі вусна (ціхім голасам) альбо цалкам у думках. Зазвычай тут таксама святар прыгадвае намер, з якім ён складае ахвяру. Ён не павінен спыняцца на “Memento” вельмі доўга [3]. Затым, зноў выпростваючыся і з разведзенымі рукамі, ён працягвае словамі “et omnium circumstantium”.

Meménto, Dómine, famulórum famularúmque tuarum N. et N. et ómnium circumstántium, quorum tibi fides cógnita est et nota devótio, pro quibus tibi offérimus: vel qui tibi ófferunt hoc sacrifícium laudis, pro se suísque ómnibus: pro redemptióne animárum suárum, pro spe salútis et incolumitátis suæ: tibíque reddunt vota sua ætérno Deo, vivo et vero. Памятай, Пане, пра слугаў тваіх N. і N. i пра ўсіх тут прысутных, веру i адданасць якіх Ты ведаеш; за ix мы прыносім Табе гэтую ахвяру хвалы i яны таксама яе Табе прыносяць за сябе i за ўсіх сваіх блізкіх; за адкупленне сваіх душаў, за надзею на збаўленне i ўратаванне ўзносяць свае малітвы да Цябе, да Бога вечнага, жывога i праўдзівага.

У малітве “Communicantes” ён злёгку схіляе галаву ў напрамку кнігі на імя “Mariae” і робіць паклон крыжу на словы “Iesu Christi”. Калі імя святога, свята якога адзначаецца альбо згадваецца ў гэты дзень [4], сустракаецца ў спісе, ён зноў жа злёгку кланяецца ў напрамку кнігі, называючы гэтае імя. На словы “Per eundem” і г. д. ён зводзіць рукі.

Communicántes, et memóriam venerántes, in primis gloriósæ semper Vírginis Maríæ, Genetrícis Dei et Dómini nostri Iesu Christi: sed et beati Ioseph, eiusdem Virginis Sponsi, et beatórum Apostolórum ac Mártyrum tuórum, Petri et Pauli, Andréæ, Iacóbi, Ioánnis, Thomæ, Iacóbi, Philíppi, Bartholomaei, Matthaei, Simónis et Thaddaei: Lini, Cleti, Cleméntis, Xysti, Cornélii, Cypriáni, Lauréntii, Chrysógoni, Ioánnis et Pauli, Cosmæ et Damiáni: et ómnium Sanctórum tuórum; quorum méritis precibúsque concédas, ut in ómnibus protectiónis tuæ muniámur auxílio. Per eúndem Christum, Dóminum nostrum. Amen. У еднасці з усім Касцёлам найперш з пашанаю ўспамінаем благаслаўлёную заўсёды Панну Марыю, Маці Бога i Пана нашага Езуса Хрыста, а таксама святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны, святых Апосталаў i мучанікаў тваіх Пятра i Паўла, Андрэя, Якуба, Яна, Тамаша, Якуба, Філіпа, Барталамея, Мацвея, Сымона i Тадэвуша, Ліна, Клета, Клімэнта, Сікста, Карнэлія, Кіпрыяна, Лаўрэнція, Хрызагона, Яна i Паўла, Косму i Дам’яна i ўсіх святых тваіх. Праз ix заслугі i малітвы няхай ва ўсім ахоўвае нас твая апека. Праз таго ж Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Калі ён пачынае наступную малітву “Hanc igitur oblationem”, ён раскрывае рукі, не раз’ядноўваючы іх; гэта значыць, ён раздзяляе ніжнія часткі далоняў, трымаючы вялікія і ўказальныя пальцы злучанымі, вялікія пальцы скрыжаванымі, правы над левым, і раскрывае далоні ў тую ж самую гарызантальную плоскасць. Ён выцягвае рукі над прынашэннем так, каб кончыкі яго пальцаў дасягалі сярэдзіны палы. Ён не дакранаецца да палы. Ён трымае рукі так падчас усёй малітвы і зноў зводзіць іх на завяршэнне “Per Christum, Dominum nostrum”.

Hanc igitur 🔔 oblatiónem servitutis nostræ, sed et cunctae famíliæ tuæ, quaesumus, Dómine, ut placátus accípias: diésque nostros in tua pace dispónas, atque ab ætérna damnatióne nos éripi, et in electórum tuórum iúbeas grege numerári. Per Christum, Dóminum nostrum. Amen. Пане, ласкава прымі, просім, гэтую ахвяру ад нас, Тваіх слугаў, i ад усёй сям’і Тваёй, захавай дні нашыя ў Тваім супакоі, збаў нас ад вечнага асуджэння i далучы да Тваіх выбраных. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Так ён пераходзіць да наступнай малітвы “Quam oblationem”. Ён тройчы робіць знак крыжа, як і раней, над усім прынашэннем на словы “bene+dictam, adscri+ptam, ra+tam, rationabilem, acceptabilemque facere digneris”. Будзе зручна крыху расцягнуць гэты апошні знак крыжа, каб яго выкананне заняло столькі ж часу, колькі займае вымаўленне гэтых словаў. Затым ён робіць знак крыжа толькі над хлебам, кажучы “Cor+pus”, і толькі над келіхам, кажучы “San+guis”. Ён уздымае рукі і, зводзячы іх перад грудзямі, працягвае, робячы паклон на словы “Iesu Christi”.

Quam oblatiónem tu, Deus, in ómnibus, quaesumus, benedíctam, adscríptam, ratam, rationábilem, acceptabilémque fácere dignéris: ut nobis Corpus, et Sanguis fiat dilectíssimi Fílii tui, Dómini nostri Iesu Christi. Гэтую ахвяру, просім, Божа, сярод усіх будзь ласкавы благаславіць, прызнаць, зацвердзіць, праўдзівай і прыемнай зрабіць для Сябе, каб сталася яна для нас Целам i Крывёю Твайго наймілейшага Сына, Пана нашага Езуса Хрыста.

Калі ён будзе кансэкраваць іншыя гостыі, акрамя той, якую ён прыме падчас Камуніі, ён можа ў гэтым месцы аднавіць свой намер зрабіць гэта. Калі на карпарале ёсць цыборый, ён адкрывае яго і закрывае зноў пасля ўзнясення Гостыі. У гэты час увесь хлеб, прызначаны для кансэкрацыі, павінен знаходзіцца на карпарале.

[1] Гл. с. 45, № 2.

[2] Без нумару Папы: “Papa nostro Pio”.

[3] Але не павінен ён згадваць жывых (а пазней памерлых) і надта хутка. Gavanti кажа: “tu memento ne Memento fiat in momento” (Pars II, tit. viii, n. 3; ed. cit., i, p. 159).

[4] Паклон трэба рабіць таксама на імя святога ў вігілію яго свята альбо падчас актавы яго свята (нават тады, калі гэтая актава не згадваецца ў камемарацыі), але не ў ватыўнай Імшы ў гонар гэтага святога. Паклон робіцца як пасля кансэкрацыі (калі імя сустракаецца ў малітве “Nobis quoque”), так і перад ёю.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Пакінуць каментар