17.10.2017 / Te igitur

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-11. Прэфацыя🕑 1 хвілін

З кнігі A. Fortescue, The Ceremonies of the Roman Rite Described (1943), раздз. VI “Ціхая Імша, якую служыць святар”

Прэфацыя. Трымаючы рукі на алтары, цэлебрант кажа “Dominus vobiscum”. Затым ён уздымае рукі на ўзровень плячэй ці грудзей, трымаючы іх далонямі адна да адной, як падчас калектаў і сакрэтаў. Так ён кажа: “Sursum corda”. Ён зводзіць рукі, кажучы “Gratias agamus”; на словы “Deo nostro” ён падымае вочы на крыж, а затым робіць паклон. Пачынаючы прэфацыю, ён трымае рукі разведзенымі па баках і застаецца ў такой паставе да канца прэфацыі.

S. Dóminus vobíscum.
M. Et cum spíritu tuo.
S. Sursum corda.
M. Habémus ad Dóminum.
S. Grátias agámus Dómino, Deo nostro.
M. Dignum et iustum est.
С. Пан з вамі.
П. І з духам тваім.
С. Угору сэрцы.
П. Узносім іх да Пана.
С. Падзякуем Пану Богу нашаму.
П. Годна гэта і справядліва.

Напрыканцы прэфацыі ён зводзіць рукі, робіць сярэдні схіл над алтаром, не кладучы на яго рукі, і прамаўляе “Sanctus” гучным голасам, але цішэй, чым прэфацыю [1]. На словы “Benedictus qui venit” ён выпростваецца і робіць знак крыжа.

Sanctus, Sanctus, Sanctus 🔔🔔🔔 Dóminus, Deus Sábaoth. Pleni sunt coeli et terra glória tua. Hosánna in excélsis. Benedíctus, qui venit in nómine Dómini. Hosánna in excélsis. Святы, Святы, Святы, Пан Бог Усемагутны. Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй. Гасанна на вышынях. Благаслаўлёны Той, хто прыходзіць у Імя Пана. Гасанна на вышынях.

Затым, паклаўшы правую руку на алтар, левай рукою ён знаходзіць у Імшале месца, дзе пачынаецца Канон.

[1] “Voce mediocri” (пар. с. 41).

Пакінуць каментар

Scroll Up