10.10.2017 / Te igitur

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-10. Аферторый (2)🕑 4 хвілін

З кнігі A. Fortescue, The Ceremonies of the Roman Rite Described (1943), раздз. VI “Ціхая Імша, якую служыць святар”

Абмыванне пальцаў. Са зведзенымі рукамі ён ідзе да боку Паслання. Стаўшы тварам да прыслугоўваючага, які стаіць там, ён трымае рукі над посудам для абмывання, а прыслугоўваючы палівае кончыкі вялікіх і ўказальных пальцаў абедзвюх рук. Затым ён бярэ ручнік і выцірае пальцы. Робячы гэта, ён павінен трымаць рукі не над алтаром, а па-за ім і спераду ад яго. Як толькі ён пачынае абмываць пальцы, ён ціхім голасам кажа вершы псальма “Lavabo inter innocentes” і працягвае чытаць іх, калі выцірае пальцы. Падчас чытання гэтых вершаў ён стаіць пры краю алтара; калі трэба, ён можа чытаць іх з алтарнай карткі.

Lavábo inter innocéntes manus meas: et circúmdabo altáre tuum. Dómine: Ut áudiam vocem laudis, et enárrem univérsa mirabília tua. Dómine, diléxi decórem domus tuæ et locum habitatiónis glóriæ tuæ. Ne perdas cum ímpiis, Deus, ánimam meam, et cum viris sánguinum vitam meam: In quorum mánibus iniquitátes sunt: déxtera eórum repléta est munéribus. Ego autem in innocéntia mea ingréssus sum: rédime me et miserére mei. Pes meus stetit in dirécto: in ecclésiis benedícam te, Dómine. Glória Patri… Абмыю ў нявіннасці рукі мае і абыду ахвярнік Твой, Пане, каб голасна дзякаваць Табе ды апавядаць пра ўсе цуды Твае. Пане, палюбіў я красу дому Твайго і сялібу славы Твае. Не загубі душы мае з грэшнікамі, ані жыцця майго з людзьмі крывавымі, да чыіх рук прыліплі ўчынкі ганебныя, чыя правіца напоўненая хабарам. Я ж буду хадзіць у беззаганнасці маёй, дык збаў мяне і злітуйся нада мною. Стапа мая стаіць на роўнай сцежцы, у зграмаджэнні буду я Пана славіць. Хвала Айцу…

На верш “Gloria Patri” ён кланяецца крыжу. Затым ён падыходзіць да сярэдзіны са зведзенымі рукамі, кажучы “Sicut erat” і г. д. Пры цэнтры алтара ён уздымае і апускае вочы. Паклаўшы зведзеныя рукі перад сабою на алтар і ў сярэднім паклоне, ён ціхім голасам кажа малітву “Suscipe, sancta Trinitas”.

Súscipe, sancta Trinitas, hanc oblatiónem, quam tibi offérimus ob memóriam passiónis, resurrectiónis, et ascensiónis Iesu Christi, Dómini nostri: et in honórem beátæ Maríæ semper Vírginis, et beáti Ioannis Baptistæ, et sanctórum Apostolórum Petri et Pauli, et istórum et ómnium Sanctórum: ut illis profíciat ad honórem, nobis autem ad salútem: et illi pro nobis intercédere dignéntur in coelis, quorum memóriam ágimus in terris. Per eúndem Christum, Dóminum nostrum. Amen. Прымі, святая Тройца, гэтае прынашэнне, якое мы складаем Табе ў памяць мукі, ўваскрасення і ўнебаўшэсця Езуса Хрыста, Пана нашага, а таксама на славу Найсвяцейшай Марыі заўсёды Дзевы, святога Яна Хрысціцеля, святых Апосталаў Пятра і Паўла, а таксама тых і ўсіх святых, каб ім яна была на славу, а нам на збаўленне; і няхай заступаюцца за нас у нябёсах тыя, чыю памяць мы адзначаем на зямлі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Затым, паклаўшы рукі далонямі ўніз па абодва бакі ад карпарала, але па-за ім, ён цалуе алтар. Зводзячы рукі і апусціўшы вочы, ён праз правае плячо паварочваецца да людзей. Стоячы тварам да іх, ён разводзіць і зноў зводзіць рукі, як на “Dominus vobiscum”. Гэтым разам ён чутным голасам [1] кажа “Orate, fratres”. Ён паварочваецца да алтара праз правае плячо (завяршаючы кола), працягваючы ціхім голасам казаць “ut meum et vestrum sacrificium” і г. д. Прыслугоўваючы адказвае: “Suscipiat Dominus” і г. д. Калі з нейкай прычыны прыслугоўваючы не кажа гэтага, цэлебрант кажа гэта сам, змяняючы форму на “de manibus meis” замест “tuis”. Напрыканцы гэтага адказу ён прамаўляе “Amen” сярэднім голасам.

S. Oráte, fratres: ut meum ac vestrum sacrifícium acceptábile fiat apud Deum Patrem omnipoténtem. С. Маліцеся, браты, каб мая і вашая ахвяра была прыемнай Богу Айцу ўсемагутнаму.
M. Suscípiat Dóminus sacrifícium de mánibus tuis ad laudem et glóriam nominis sui, ad utilitátem quoque nostram, totiúsque Ecclésiæ suæ sanctæ. П. Няхай Пан прыме ахвяру з рук тваіх на праслаўленне і хвалу імя свайго, а таксама на карысць нам і ўсяму Касцёлу Свайму святому.
S. Amen. С. Амэн.

Сакрэта (сакрэты). Затым ён разводзіць рукі і трымае іх так, каб далоні глядзелі адна на адну, як падчас калектаў. Але ён не кажа “Oremus”. Далей ён прамаўляе сакрэты, чытаючы іх з Імшала. Ён кажа іх ціхім голасам. Толькі першая і апошняя сакрэты маюць завяршэнне “per Dominum nostrum” і г. д., якое прамаўляецца са звычайным звядзеннем рук і паклонам, як гэта робіцца ў калектах. У канцы апошняй сакрэты (альбо першай, калі сакрэта ўсяго адна) ён ціхім голасам, як і ўсё астатняе, чытае словы завяршэння да часткі “in unitate Spiritus Sancti Deus”. Затым ён спыняецца, кладзе правую руку на алтар, а левай рукою знаходзіць у Імшале прэфацыю [2]. Калі ён знайшоў яе, ён кладзе таксама і левую руку на алтар і гучным голасам кажа: “Per omnia saecula saeculorum”. Прыслугоўваючы адказвае “Amen” і потым адказвае на кожны верш наступнага дыялога.

[1] “Voce aliquantulum elata” (R, VII, 7) (пар. с. 41).

[2] Рубрыка не апісвае, як гэта трэба рабіць. Большасць аўтараў прыводзіць спосаб, апісаны ў тэксце. На практыцы больш зручна шукаць месца ў Імшале правай рукою альбо абедзвюма.

Пакінуць каментар

Scroll Up