З кнігі A. Fortescue, The Ceremonies of the Roman Rite Described (1943), раздз. VI “Ціхая Імша, якую служыць святар”

Затым святар падыходзіць да сярэдзіны алтара са зведзенымі рукамі, пакінуўшы кнігу адкрытай на баку Паслання. На сярэдзіне ён уздымае вочы на крыж [1], затым нізка схіляецца, не кладучы рукі на алтар, і ў такой паставе прамаўляе “Munda cor meum” і “Iube, Domine [2], benedicere. Dominus sit in corde meo” і г. д.

Munda cor meum, ac labia mea, omnípotens Deus, qui labia Isaíæ Prophétæ cálculo mundásti igníto: ita me tua grata miseratióne dignáre mundáre, ut sanctum Evangélium tuum digne váleam nuntiáre. Per Christum, Dóminum nostrum. Amen. Ачысці сэрца маё і вусны мае, Усемагутны Божа, і як ты вусны прарока Ісаі ачысціў вуглём агністым, так і мяне будзь ласкавы сваёй спагаднай міласэрнасцю ачысціць, каб святое Евангелле Тваё годна мог я абвяшчаць. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Iube, Dómine, benedícere. Dóminus sit in corde meo et in lábiis meis: ut digne et competénter annúntiem Evangélium suum. Amen. Благаславі мяне, Пане. Пан няхай будзе ў сэрцы маім і на вуснах маіх, каб я годна і адпаведна абвяшчаў Евангелле Ягонае. Амэн.

[Калі па нейкай прычыне прыслугоўваючы не перанясе Імшал на бок Евангелля, святар робіць гэта сам, кланяючыся крыжу пры праходзе праз цэнтр [3]. Ён кладзе Імшал на падстаўцы ці падушцы на баку Евангелля дыяганальна, каб пры чытанні Евангелля ён быў крыху павернуты да людзей. Затым ён вяртаецца на цэнтр і прамаўляе “Munda cor meum”.]

Калі цэлебрант прамовіў малітву “Dominus sit in corde meo”, ён са зведзенымі рукамі ідзе да кнігі на баку Евангелля. Тут ён не стаіць плячыма да людзей, але павернуты да іх часткова і дыяганальна глядзіць на кут Евангелля. Не разводзячы рук, ён кажа “Dominus vobiscum”, а затым “Sequentia (альбо Initium) sancti Evangelii secundum N.”, дадаючы імя евангеліста ў вінавальным склоне.

S. Dóminus vobíscum.
M. Et cum spíritu tuo.
S. Sequéntia (Inítium) sancti Evangélii secúndum Matthaeum (Marcum, Lucam, Ioannem).
M. Gloria tibi, Domine.
С. Пан з вамі.
П. І з духам тваім.
С. Паслядоўнасць (Пачатак) святога Евангелля паводле Мацвея (Марка, Лукі, Яна).
П. Хвала Табе, Пане.

Прамаўляючы гэтыя словы, ён кладзе левую руку на кнігу. Правую руку ён трымае выцягнутай, пальцы злучанымі, далонь глядзіць долу, і так святар робіць вялікім пальцам знак крыжа на кнізе, а менавіта на пачатку тэкста Евангелля, якое ён збіраецца чытаць. Затым, усё яшчэ трымаючы далонь выцягнутай, ён робіць пярэдняй часткай вялікага пальца знак крыжа на лбе, вуснах і грудзях, паклаўшы левую руку ніжэй грудзей (пад тое месца, дзе ён будзе рабіць знак крыжа). Яму трэба зважаць на тое, каб не зрабіць знак крыжа на вуснах, калі ён гаворыць. Калі ён кажа словы “Sequentia sancti Evangelii” і г. д., ён павінен зрабіць паўзу пры пазначэнні вуснаў знакам крыжа. Больш верагодна, да моманту пазначэння вуснаў ён ужо вымавіць усю формулу. Калі прыслугоўваючы адказаў “Gloria tibi, Domine”, святар са зведзенымі рукамі чытае Евангелле. Калі ў Евангеллі сустракаецца святое Імя альбо іншае слова, на якое трэба зрабіць паклон, ён робіць яго ў накірунку кнігі. Калі на нейкія словы яму трэба ўкленчыць, ён кладзе рукі на алтар і ўкленчвае ў накірунку кнігі, калі толькі не выстаўлены Найсвяцейшы Сакрамэнт. У гэтым выпадку ён паварочваецца і ўкленчвае ў накірунку Найсвяцейшага Сакрамэнту [4].

Калі падчас чытання Евангелля яму трэба перагарнуць старонку, то ён, як звычайна, робіць гэта правай рукою, тым часам кладучы левую руку на алтар альбо на Імшал.

Калі Евангелле скончана, ён абедзвюма рукамі падымае кнігу і цалуе яе ў тым месцы, дзе пачынаецца Евангелле, кажучы: “Per evangelica dicta” і г. д. [5]

S. Per Evangelica dicta, deleantur nostra delicta. C. Словамі Евангелля хай будуць знішчаныя правіны нашыя.

Ён выпростваецца і кладзе кнігу на падстаўку. Затым ён падсоўвае Імшал да цэнтра алтара, падымаючы падстаўку абедзвюма рукамі. Ён ставіць кнігу ў цэнтры, але крыху на бок Евангелля ад карпарала і дыяганальна. Імшал павінен стаяць не на карпарале, але так блізка, наколькі магчыма.

Сімвал веры. Калі трэба прамовіць Сімвал веры, ён пачынае яго адразу пры цэнтры алтара. На словы “Credo in unum Deum” ён разводзіць рукі, падымае іх на ўзровень плячэй, зводзіць іх на словы “in unum Deum” і кланяецца. Ён прамаўляе Сімвал веры са зведзенымі рукамі, калі трэба, чытаючы тэкст з алтарнай карткі. На святое Імя ён робіць паклон. Калі ён прамаўляе словы “Et incarnatus est” і г. д., ён кладзе рукі на алтар па-за карпаралам і ўкленчвае на адно калена. Ён не падымаецца, пакуль не скажа “Et homo factus est”. Ён павінен рабіць увесь гэты жэст павольна і не затрымлівацца з адным каленам на падлозе. Ён не схіляе галаву на гэтыя словы. Ён робіць паклон на слова “adoratur” (пра Святога Духа). Прамаўляючы апошнія словы “et vitam venturi saeculi”, ён робіць знак крыжа, кладучы левую руку на грудзі.

Credo in unum Deum, Patrem omnipoténtem, factórem coeli et terræ, visibílium ómnium et in visibílium. Et in unum Dóminum Iesum Christum, Fílium Dei unigénitum. Et ex Patre natum ante ómnia saecula. Deum de Deo, lumen de lúmine, Deum verum de Deo vero. Génitum, non factum, consubstantiálem Patri: per quem ómnia facta sunt. Qui propter nos hómines et propter nostram salútem descéndit de coelis. (тут укленчвае) Et incarnátus est de Spíritu Sancto ex María Vírgine: Et homo factus est. Crucifíxus étiam pro nobis: sub Póntio Piláto passus, et sepúltus est. Et resurréxit tértia die, secúndum Scriptúras. Et ascéndit in coelum: sedet ad déxteram Patris. Et íterum ventúrus est cum glória iudicáre vivos et mórtuos: cuius regni non erit finis. Et in Spíritum Sanctum, Dóminum et vivificántem: qui ex Patre Filióque procédit. Qui cum Patre et Fílio simul adorátur et conglorificátur: qui locútus est per Prophétas. Et unam sanctam cathólicam et apostólicam Ecclésiam. Confíteor unum baptísma in remissiónem peccatórum. Et exspécto resurrectiónem mortuórum. Et vitam ventúri saeculi. Amen. Веру ў адзінага Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага. І ў адзінага Пана Езуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, з Айца народжанага перад усімі вякамі; Бога ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу, праз якога ўсё сталася. Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. (тут укленчвае) І ўцелавіўся ад Духа Святога з Дзевы Марыі, і стаўся чалавекам. Укрыжаваны таксама за нас пры Понцкім Пілаце, быў замучаны і пахаваны. І на трэці дзень уваскрос паводле Пісання, і ўзышоў на неба, сядзіць праваруч Айца. І зноў прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых, і Яго Валадарству не будзе канца. Веру ў Духа Святога, Пана і Жыватворцу, які з Айца і Сына паходзіць; якому разам з Айцом і Сынам належыць пакланенне і хвала; які прамаўляў праз прарокаў. Веру ў адзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл. Вызнаю адзіны хрост для адпушчэння грахоў і чакаю ўваскрашэння памерлых і жыцця вечнага ў будучым свеце. Амэн.

[1] Гл. с. 45, № 2.

[2] На ціхай Імшы цэлебрант кажа “Domine”, звяртаючыся да Бога. З-за цікавага развіцця мовы сярэднявечная форма “domnus”, якая з’яўляецца нічым іншым, як няправільным вымаўленнем [слова “dominus”], цяпер лічыцца правільнай, калі зварот адрасаваны проста чалавеку, вышэйшаму станам. Таму рубрыкі ў R, vi, 2 і Ordo Missae падаюць форму “Iube, domne, benedicere”, калі дыякан на спяванай Імшы звяртаецца да цэлебранта, але “Iube, Domine, benedicere”, калі на ціхай Імшы цэлебрант моліцца Богу (Гл. Ducange, Glossarium med. et inf. Latinitatis, c. v. “Domnus”).

[3] R, vi, 1; SRC 39752.

[4] Гл. с. 62.

[5] Многія рубрыцысты лічаць, што святар павінен спачатку сказаць першую палову гэтага верша (“Per evangelica dicta”), затым пацалаваць кнігу, а затым прамовіць астатнюю частку.

Пакінуць каментар