З кнігі A. Fortescue, The Ceremonies of the Roman Rite Described (1943), раздз. VI “Ціхая Імша, якую служыць святар”

Калі інтроіт скончаны, ён ідзе на сярэдзіну, не робіць жэстаў ушанавання крыжа [1] і там наперамен з прыслугоўваючым прамаўляе “Kyrie, eleison”.

S. Kýrie, eléison.
M. Kýrie, eléison.
S. Kýrie, eléison.
M. Christe, eléison.
S. Christe, eléison.
M. Christe, eléison.
S. Kýrie, eléison.
M. Kýrie, eléison.
S. Kýrie, eléison.
С. Пане, змілуйся.
П. Пане, змілуйся.
С. Пане, змілуйся.
П. Хрыстэ, змілуйся.
С. Хрыстэ, змілуйся.
П. Хрыстэ, змілуйся.
С. Пане, змілуйся.
П. Пане, змілуйся.
С. Пане, змілуйся.

Калі трэба прамовіць “Gloria in excelsis Deo”, ён пачынае адразу пасля таго, як скончыць “Kyrie”, стоячы пры цэнтры алтара. Калі ён кажа першыя словы, ён разводзіць рукі, выцягвае іх, падымае іх на ўзровень плячэй, зводзіць іх і робіць паклон галавою на слова “Deo”. Са зведзенымі рукамі ён працягвае прамаўляць “Gloria in excelsis Deo”, чытаючы тэкст (калі трэба) з алтарнай карткі пасярэдзіне. Ён кланяецца на словы “Adoramus te”, “Gratias agimus tibi”, “Iesu Christe”, “suscipe deprecationem nostram”. На апошнія словы “Cum Sancto Spiritu” ён робіць на сабе знак крыжа, затым кладзе рукі на алтар і цалуе яго.

Gloria in excelsis Deo. Et in terra pax homínibus bonæ voluntátis. Laudámus te. Benedícimus te. Adorámus te. Glorificámus te. Grátias ágimus tibi propter magnam glóriam tuam. Dómine Deus, Rex coeléstis, Deus Pater omnípotens. Dómine Fili unigénite, Iesu Christe. Dómine Deus, Agnus Dei, Fílius Patris. Qui tollis peccáta mundi, miserére nobis. Qui tollis peccáta mundi, súscipe deprecatiónem nostram. Qui sedes ad déxteram Patris, miserére nobis. Quóniam tu solus Sanctus. Tu solus Dóminus. Tu solus Altíssimus, Iesu Christe. Cum Sancto Spíritu in glória Dei Patris. Amen. Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі. Хвалім Цябе, благаслаўляем Цябе, кланяемся Табе, праслаўляем Цябе, дзякуем Табе дзеля вялікай хвалы Тваёй. Пане Божа, Валадару нябесны, Божа, Ойча ўсемагутны. Пане, Сыне Адзінародны, Езу Хрыстэ, Пане Божа, Баранку Божы, Сыне Айца, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі. Які бярэш на сябе грахі свету, прымі маленне нашае. Які сядзіш праваруч Айца, змілуйся над намі. Бо толькі Ты святы, толькі Ты наш Пан, толькі Ты Найвышэйшы, Езу Хрыстэ, з Духам Святым у хвале Бога Айца. Амэн.

Калі “Gloria in excelsis Deo” не прамаўляецца, ён такім жа чынам цалуе алтар, як толькі скончыцца “Kyrie, eleison”.

Са зведзенымі рукамі і апушчанымі вачыма ён праз правае плячо паварочваецца да людзей. Ён кажа: “Dominus vobiscum”, адначасова разводзячы рукі і зводзячы іх зноў, але не апускаючы іх падчас гэтага жэсту. Паварочваючыся назад праз левае плячо, ён ідзе да Імшала. Кажучы “Oremus”, ён разводзіць рукі і зводзіць іх зноў, а таксама кланяецца крыжу. Затым ён чытае калекту.

[1] SRC 268227.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz