22.09.2017 / Te igitur

Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка Г-5. Інтроіт🕑 2 хвілін

З кнігі A. Fortescue, The Ceremonies of the Roman Rite Described (1943), раздз. VI “Ціхая Імша, якую служыць святар”

Калі ён кажа “Oremus” перад малітвай “Aufer a nobis”, ён разводзіць рукі і зводзіць іх зноў, але не ўздымае іх. Сказаўшы “Oremus”, ён выпростваецца і ўзыходзіць да алтара, ціха кажучы “Aufer a nobis”.

Aufer a nobis, quaesumus, Dómine, iniquitátes nostras: ut ad Sancta sanctórum puris mereámur méntibus introíre. Per Christum, Dóminum nostrum. Amen. Адымі ад нас, просім цябе, Пане, беззаконні нашыя, каб да святога святых з чыстым сэрцам мы увайсці заслужылі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Прыбыўшы да сярэдзіны алтара, ён робіць сярэдні cхіл, кладучы зведзеныя рукі на алтар так, каб кончыкі даўжэйшых пальцаў ляжалі на ім. Так ён кажа малітву “Oramus te, Domine”. На словы “quorum reliquiae hic sunt” ён схіляецца, разводзіць рукі, кладучы іх далонямі на алтар па-за межамі карпарала [1] і па абодва бакі ад яго, і цалуе сярэдзіну алтара. Каб гэта было зручна рабіць, яму след стаць крыху далей ад яго, каб, калі ён схіліць галаву, ён мог проста дакрануцца да алтара закрытымі вуснамі на невялікай адлегласці ад яго знешняга краю.

Orámus te, Dómine, per mérita Sanctórum tuórum, quorum relíquiæ hic sunt, et ómnium Sanctórum: ut indulgére dignéris ómnia peccáta mea. Amen. Молім цябе, Пане, праз заслугі святых тваіх, чые рэліквіі тут спачываюць, і ўсіх святых будзь ласкавы дараваць мне ўсе грахі мае. Амэн.

Затым, не робячы жэстаў ушанавання ў бок крыжа, ён са зведзенымі рукамі ідзе да Імшала на бок Паслання. Пакуль ён ідзе, ён заканчвае малітву “Oramus te, Domine”.

Інтроіт. Там ён гучным голасам чытае інтроіт Імшы. Пачынаючы, ён робіць знак крыжа, кладучы левую руку ніжэй грудзей, як заўсёды [2]. Зноў звёўшы рукі, ён працягвае чытаць Інтроіт. На верш “Gloria Patri” ён паварочваецца і кланяецца алтарнаму крыжу. Паўтараючы антыфону інтроіта, ён не робіць знака крыжа яшчэ раз. Калі інтроіт скончаны, ён ідзе на сярэдзіну, не робіць жэстаў ушанавання крыжа [3] і там наперамен з прыслугоўваючым прамаўляе “Kyrie, eleison”.

[1] Кожны раз падчас Імшы, калі цэлебрант кладзе рукі на алтар, ён робіць гэта не на карпарал, а па абодва бакі ад яго, акрамя часу паміж кансэкрацыяй і Камуніяй. Паміж кансэкрацыяй і Камуніяй, калі вялікія і ўказальныя пальцы ўвесь час застаюцца злучанымі, ён кладзе рукі на карпарал.

[2] Як правіла, калі ён робіць знак крыжа на сабе, іншая рука тым часам спачывае ніжэй грудзей.

[3] SRC 268227.

Пакінуць каментар

Scroll Up