З кнігі A. Fortescue, The Ceremonies of the Roman Rite Described (1943), раздз. VI “Ціхая Імша, якую служыць святар”

(Паколькі ў цырыманіяле не прыводзяцца поўныя тэксты малітваў, мы дзеля зручнасці дапоўнім іх з выдання “Ведай сваю Імшу”.)

На ціхай Імшы выкарыстоўваецца тры тоны голасу. Усё тое, што на спяванай Імшы, спявалася б цэлебрантам і іншымі, на ціхай Імшы прамаўляецца ўголас, каб гэта маглі чуць усе прысутныя [1]. Падрыхтоўчыя малітвы чытаюцца тым самым гучным голасам. Усё тое, што на спяванай Імшы прамаўлялася б ціха, на ціхай Імшы таксама прамаўляецца ціха, гэта значыць, шэптам, каб гэтага не чулі тыя, хто стаіць побач; але святар павінен чуць сам сябе [2]. Ёсць таксама трэці тон, сярэдні, а менавіта чутны, але цішэйшы за гучны голас. Яго чуюць толькі тыя, хто знаходзіцца побач з цэлебрантам. Ён выкарыстоўваецца толькі чатыры разы: на словы “Orate, fratres”, падчас усяго “Sanctus” і “Benedictus”, на словы “Nobis quoque peccatoribus” і на словы “Domine, non sum dignus”, якія прамаўляюцца тройчы.

Падрыхтоўчыя малітвы. Стоячы перад найніжэйшай прыступкай алтара, цэлебрант робіць знак крыжа і адначасова кажа: “In nomine Patris” і г. д.

S. In nomine Patris, et Fílii, et Spíritus Sancti. Amen. Святар. У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Затым ён прамаўляе антыфону “Introibo ad altare Dei” і псальм “Iudica me”, а прыслугоўваючы адказвае яму кожны другі верш.

S. Iúdica me, Deus, et discérne causam meam de gente non sancta: ab hómine iníquo et dolóso érue me.
M. Quia tu es, Deus, fortitudo mea: quare me reppulísti, et quare tristis incédo, dum afflígit me inimícus?
S. Emítte lucem tuam et veritátem tuam: ipsa me deduxérunt, et adduxérunt in montem sanctum tuum et in tabernácula tua.
M. Et introíbo ad altáre Dei: ad Deum, qui lætíficat iuventútem meam.
S. Confitébor tibi in cíthara, Deus, Deus meus: quare tristis es, ánima mea, et quare contúrbas me?
M. Spera in Deo, quóniam adhuc confitébor illi: salutáre vultus mei, et Deus meus.
S. Glória Patri, et Fílio, et Spirítui Sancto.
M. Sicut erat in princípio, et nunc, et semper: et in saecula sæculórum. Amen.
С. Судзі мяне, Божа, і разбяры справу маю з несвятым народам; ад чалавека злога і крывадушнага ўратуй мяне.
П. Бо Ты, Божа, – моц мая: чаму Ты мяне адцураўся і чаму сумны хаджу я, калі ўціскае мяне вораг?
С. Пашлі святло Тваё і праўду Тваю, каб яны вялі мяне і каб завялі на гару Тваю святую і ў сялібы Твае.
П. І падыду да ахвярніка Божага, да Бога, які весяліць маладосць маю.
С. Буду хваліць Цябе пад гукі лютні, Божа, Божа мой; чаму журышся, душа мая, і чаму ўва мне непакоішся?
П. Спадзявайся на Бога, бо яшчэ Яго буду хваліць, збаўленне аблічча майго і Бога майго.
С. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
П. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вечныя. Амэн.
S. Introíbo ad altáre Dei.
M. Ad Deum, qui lætíficat iuventútem meam.
C. Падыду да ахвярніка Божага.
П. Да Бога, які весяліць маладосць маю.

Ён кланяецца на верш “Gloria Patri” і яшчэ раз робіць знак крыжа на “Adiutorium nostrum”. Прамаўляючы “Confiteor”, ён нізка схіляецца. Ён тройчы ўдарае сябе ў грудзі (адкрытай далонню) на словы “mea culpa, mea culpa, mea maxima culpa”. Ён не паварочваецца да прыслугоўваючага на словы “vobis fratres”, “vos fratres”.

S. Adiutórium nostrum in nómine Dómini.
M. Qui fecit coelum et terram.
С. Дапамога нашая ў імені Пана.
П. Які стварыў неба і зямлю.
S. Confíteor Deo omnipoténti, beátæ Maríæ semper Vírgini, beáto Michaéli Archángelo, beáto Ioánni Baptístæ, sanctis Apóstolis Petro et Paulo, ómnibus Sanctis, et vobis, fratres: quia peccávi nimis cogitatióne, verbo et opere: (тройчы б’е сябе ў грудзi) mea culpa, mea culpa, mea máxima culpa. Ideo precor beátam Maríam semper Vírginem, beátum Michaélem Archángelum, beátum Ioánnem Baptístam, sanctos Apóstolos Petrum et Paulum, omnes Sanctos, et vos, fratres, orare pro me ad Dóminum, Deum nostrum. С. Спавядаюся Богу Усемагутнаму, Найсвяцейшай заўсёды Панне Марыі, святому Міхалу Арханёлу, святому Яну Хрысціцелю, святым Апосталам Пятру і Паўлу, усім святым і вам, браты, што зграшыў я вельмі, думкаю, словам і ўчынкам: (тройчы б’е сябе ў грудзi) мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна. Таму прашу Найсвяцейшую заўсёды Панну Марыю, святога Міхала Арханёла, святога Яна Хрысціцеля, святых Апосталаў Пятра і Паўла, усіх святых і вас, браты, памаліцца за мяне да Пана Бога нашага.
M. Misereátur tui omnípotens Deus, et, dimíssis peccátis tuis, perdúcat te ad vitam ætérnam.
S. Amen.
П. Няхай змілуецца над табою Бог усемагутны, і адпусціўшы табе грахі, давядзе цябе да жыцця вечнага.
С. Амэн.
Нізка схіляючыся, прыслугоўваючы гаворыць:
M. Confíteor Deo omnipoténti, beátæ Maríæ semper Vírgini, beáto Michaéli Archángelo, beáto Ioánni Baptístæ, sanctis Apóstolis Petro et Paulo, ómnibus Sanctis, et tibi, pater: quia peccávi nimis cogitatióne, verbo et opere: (тройчы б’е сябе ў грудзi) mea culpa, mea culpa, mea máxima culpa. Ideo precor beátam Maríam semper Vírginem, beátum Michaélem Archángelum, beátum Ioánnem Baptístam, sanctos Apóstolos Petrum et Paulum, omnes Sanctos, et te, pater, orare pro me ad Dóminum, Deum nostrum. П. Спавядаюся Богу Усемагутнаму, Найсвяцейшай заўсёды Панне Марыі, святому Міхалу Арханёлу, святому Яну Хрысціцелю, святым Апосталам Пятру і Паўлу, усім святым і табе, ойча, што зграшыў я вельмі, думкаю, словам і ўчынкам: (тройчы б’е сябе ў грудзi) мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна. Таму прашу Найсвяцейшую заўсёды Панну Марыю, святога Міхала Арханёла, святога Яна Хрысціцеля, святых Апосталаў Пятра і Паўла, усіх святых і цябе, ойча, памаліцца за мяне да Пана Бога нашага.
S. Misereátur vestri omnípotens Deus, et, dimíssis peccátis vestris, perdúcat vos ad vitam ætérnam.
M. Amen.
S. Indulgéntiam, absolutionem et remissiónem peccatórum nostrórum tríbuat nobis omnípotens et miséricors Dóminus.
M. Amen.
С. Няхай змілуецца над вамі Бог Усемагутны і, адпусціўшы вам грахі нашыя, давядзе вас да жыцця вечнага.
П. Амэн.
С. Дараванне, разграшэнне і адпушчэнне грахоў нашых няхай дасць нам усемагутны і міласэрны Бог.
П. Amen.

Пакуль прыслугоўваючы прамаўляе малітву “Misereatur”, святар застаецца нізка схіленым. Затым ён выпростваецца. На словы “Indulgentiam…” ён робіць знак крыжа. Ён робіць сярэдні паклон падчас вершаў “Deus, tu conversus” да “Oremus” уключна.

S. Deus, tu convérsus vivificábis nos.
M. Et plebs tua lætábitur in te.
S. Osténde nobis, Dómine, misericórdiam tuam.
M. Et salutáre tuum da nobis.
S. Dómine, exáudi oratiónem meam.
M. Et clamor meus ad te véniat.
S. Dóminus vobíscum.
M. Et cum spíritu tuo.
S. Orémus.
С. Божа, Ты, звярнуўшыся, ажывіш нас.
П. І народ Твой узрадуецца ў Табе.
С. Акажы нам, Пане, міласэрнасць Тваю.
П. І дай нам Тваё збаўленне.
С. Пане, выслухай малітву маю.
П. А просьба мая няхай да Цябе дойдзе.
С. Пан з вамі.
П. І з духам тваім.
С. Молімся.

Увесь гэты час, акрамя момантаў, калі ён робіць знак крыжа альбо ўдарае сябе ў грудзі, святар трымае рукі зведзенымі перад грудзямі.

Калі ён кажа “Oremus” перад малітвай “Aufer a nobis”, ён разводзіць рукі і зводзіць іх зноў, але не ўздымае іх. Сказаўшы “Oremus”, ён выпростваецца і ўзыходзіць да алтара, ціха кажучы “Aufer a nobis”.

[1] Але не так гучна, каб гэта перашкаджала іншым цэлебрантам (RG, xvi, 2), калі яны побач.

[2] RG, xvi, 2.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Пакінуць каментар