Як служыць Імшу ў надзвычайнай форме? Частка А. Духоўны каментарый да святой Імшы

Папулярызацыя традыцыйнай лацінскай Імшы, яе аргументаваная абарона і публічнае захапленне яе лагічнасцю і прыгажосцю маюць мала сэнсу, пакуль гэтая Імша застаецца недаступнай у тым месцы, дзе мы жывем. Вядомая прыказка кажа, што лепей адзін раз пабачыць, і многія прыхільнікі надзвычайнай формы, прыгадаўшы, як пачыналася іх захапленне гэтым абрадам, згодзяцца, што як вера нараджаецца ад слухання, так любоў да Імшы пачынаецца ад сузірання цырымоній.

Таму было б занядбаннем, засяродзіўшыся на другарадных рэчах, цалкам абмінуць нашу першую прагматычную мэту: забяспечыць святароў і міністрантаў, зацікаўленых гэтай формай Імшы, практычнай дапамогай у засваенні літургічных абрадаў. Cвецкія ў Касцёле могуць арганізаваць многае, але цэлебраваць Імшу мусіць святар. Паколькі ўсе тыя, хто пералічаны ў n. 21-22 інструкцыі “Universae Ecclesiae“, дамапагаць святарам не жадаюць, хтосьці гэта рабіць павінен.

З гэтай мэтай цягам наступных месяцаў мы будзем публікаваць відэакурс, зроблены сумесна Святарскім брацтвам святога Пятра (FSSP) і амерыканскім тэлеканалам EWTN неўзабаве пасля выхаду апостальскага паслання “Summorum Pontificum”. Больш за тры гадзіны відэа правядуць святароў праз падрабязнае апісанне абрадаў ціхай (рэцытаванай) св. Імшы ў надзвычайнай форме, растлумачаць прынцыпы руху і жэстаў пры цэлебрацыі. Таксама ў гэты праект уключаны духоўны каментарый да святой Імшы ад кс. Кельвіна Гудвіна FSSP, які да апошняга часу кіраваў падрыхтоўкай святароў у гэтым Брацтве.

Відэафайлы, якія мы будзем публікаваць, можна набыць на двух DVD на старонцы FSSP. Сучасныя тэхналогіі і прайгравальнікі дазваляюць у рэжыме рэальнага часу пераключацца паміж чатырма камерамі, якія здымаюць тое, што адбываецца на алтары. Закадравы каментарый на гэтых дысках прапануецца на англійскай, іспанскай, італьянскай, французскай і нямецкай мовай.

Мы ж цягам найбліжэйшага часу прадставім на гэтым сайце і на YouTube амаль поўны змест гэтага запісу ў перакладзе, які ўдалося выканаць са згоды FSSP і EWTN, а таксама дзякуючы іх спагадзе і дапамозе.

Зацікаўленым святарам мы з радасцю вышлем відэафайлы ў найлепшай якасці на лічбавых носьбітах інфармацыі.

Гл. таксама:

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

You may also like...

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: