Ватыканскае радыё паведамляе, што біскупы Грэцыі выказалі падтрымку Пантыфіку і згоду з “яго вучэннем ў абліччы супраціву, з якім ён сустракаецца ў служэнні, “часам і з боку тых, хто павінен быць яго супрацоўнікамі”. Дзеля захавання цэласнасці гісторыі прыводзім гэтае паведамленне тут.

Варта адзначыць, што гэты ліст грэцкага епіскапату не дадае новых аргументаў у дыскусію вакол Amoris Laetitia. Да таго ж, яго можна было чакаць. Нагадаем, што яшчэ ў лістападзе 2016 года старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Грэцыі Франгіскас Папаманоліс (sic!) дазволіў сабе адкрытым лістом зняважыць чатырох кардыналаў, звінаваціўшы іх у грахах ерасі і скандалу і у блюзнерчым прыняцці святой Камуніі. Таксама ён заўважыў, што перад публікацыяй і нават перад напісаннем сваіх dubia ім след было стаць перад Папам і папрасіць выдаліць сябе з Калегіі кардыналаў.

Каталіцкія біскупы Грэцыі напісалі ліст да папы Францішка, у якім засведчылі сваю салідарнасць з ім і яго вучэннем ў абліччы супраціву, з якім ён сустракаецца ў служэнні, “часам і з боку тых, хто павінен быць яго супрацоўнікамі”.

Яны пішуць пра смутак, які выклікае “супраціў адносна слоў пастыра Паўсюднага Касцёла, але і адносна яго душпастырскай лініі, якая павінна стаць душпастырскай лініяй для ўсяго Касцёла, таму што яна прасякнута духам Евангелля”.

Грэчаскія біскупы адчуваюць боль, які выклікае ў Папы такая сітуацыя і моляцца аб сіле духа і Божай падтрымцы для яго. Яны заяўляюць, што прымаюць вучэнне Францішка, адлюстраванае як у яго словах, так і канкрэтных дзеяннях, паколькі менавіта яго “Дух Святы, праз канклаў, даў свайму народу”, як “бачную аснову адзінства веры і камуніі любові”. Асаблівым чынам яны прымаюць папскае вучэнне аб сужэнстве і сям’і, выяўленае “аўтарытэтным чынам у Апостальскай адгартацыі „Amoris laetitia”. Падкрэсліваюць, што яно “цалкам адпавядае вучэнню апосталаў і святых Айцоў Усходу, што падзяляюць у гэтай галіне таксама Усходнія Праваслаўныя Цэрквы”.

Аўтары дадалі, што не толькі біскупы, але і святары, законнікі і свецкія вернікі любяць Папу і з павагай прымаюць яго словы. Яго дзенасцю на карысць бедных і непасрэдным кантактам з вернікамі захапляецца таксама “праваслаўны народ”.

“Святы Ойча, дзякуй Табе за ўсё, што даеш ўсяму Касцёлу”, – напісалі грэчаскія каталіцкія біскупы.

Фота: NikosFF, CC BY-SA.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Пакінуць каментар