Кардынал Шонбарн: “На ўсе пытанні можна адказаць “так!”

У аўторак, 13 ліпеня, кардынал Крыстаф Шонбарн, выбраны Папам інтэрпрэтатар і абаронца ягонай апостальскай адгартацыі Amoris Laetitia, звярнуўся да ўдзельнікаў канферэнцыі “Let’s Talk Family: Let’s Be Family” ў Ірландыі, арганізаванай напярэдадні Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў наступным годзе ў Дубліне. Як перадае Грэг Дэлі з The Irish Catholic, Шонбарн пачаў сваю прамову з запэўнівання прысутных у тым, што і сама адгартацыя і Папа, адказны за яе, адпавядаюць каталіцкай веры:

Пазней, паводле паведамлення Дэлі ў Твітары, Шонбарн сказаў, што на ўсе пяць dubia можна адказаць “так”.

Калі вы не памятаеце, якімі дакладна павінны быць адказы, дазвольце вам нагадаць, чаму такое выказванне стварае шмат праблемаў:

Рымскі Пантыфік, якога, як вядома, св. Кацярына Сіенская называла “Нашым салодкім Хрыстом на зямлі”, таксама мае ўладу суцішваць буры, якія цяпер кідаюць лодку Пятра. Сёння не ўдары ветру і хвалі пагражаюць лодцы, але замяшанне, памылкі і сумневы — і нават больш: хуткае распаўсюджанне метастазуючай схізмы, якая пашыраецца, як смяротная атрута, у Містычным Целе Хрыста.

Калі казаць пра самаствораны крызіс у Касцёле — пра агульныя бойкі вакол сужэнства, разводу, паўторных шлюбаў, сакрамэнтаў для тых, хто знаходзіцца ў аб’ектыўна цяжкім граху, і пытання існавання аб’ектыўнага граху ўвогуле — Святы Айцец, як і сам Хрыстус, Якому ён павінен служыць, мае пры сабе пяць простых словаў, якія суцішаць буру:

“Не. Так. Так. Так. Так”.

Гэта, вядома, адзіныя словы, якімі любы каталік мог бы адказаць на dubia. Іншага выбару няма. Няма выключэнняў. Няма пастырскага распазнання. Не трэба шматслоўнасці і іншых нюансаў.

Dubia можна звесці да наступнай спрошчанай формы:

  1. Ці могуць разведзеныя і паўторна жанатыя асобы, якія ўсё яшчэ трываюць у сэксуальных адносінах, атрымліваць адпушчэнне грахоў і Камунію без змены свайго жыцця?
  2. Ці ўсё яшчэ існуюць абсалютныя маральныя нормы?
  3. Ці ўсё яшчэ існуе аб’ектыўна цяжкі грэх?
  4. Ці ўсё яшчэ з’яўляецца сапраўдным вучэнне, паводле якога, хоць абставіны і могуць памяншаць асабістую віну асобы, гэтыя абставіны не могуць перамяніць унутрана дрэннае дзеянне ў суб’ектыўна добрае дзеянне?
  5. Ці усё яшчэ з’яўляецца сапраўдным навучанне Касцёла пра тое, што зварот да сумлення не можа пераўзыходзіць абсалютных маральных нормаў?

Гэтыя пяць пытанняў настолькі простыя, а адказы на іх настолькі відавочныя, што Францішку заняло б не больш за 30 секунд, каб адказаць на іх. (Калі б гэта зрабіла рэчы прасцей, гэтыя пяць словаў можна было прамовіць з герметычнай кабіны самалёта — з асяроддзя, якое, як здаецца, стымулюе папскую шматслоўнасць.)

Давайце разгледзім тое адзінае “не” ў спісе з “так”. Поўнае пытанне, якое прадставілі кардыналы, гучыць наступным чынам:

Пастаўлена пытанне, ці, згодна са сцвярджэннямі Amoris Laetitia (300-305), стала цяпер магчыма ўдзяляць адпушчэнне грахоў у сакрамэнце пакаяння і, такім чынам, дапускаць да святой Камуніі асобу, якая, будучы звязанай сапраўднай сужэнскай сувяззю, жыве разам з іншай асобай more uxorio без выканання ўмоваў, пададзеных у Familiaris Consortio, 84 і потым пацверджаных у Reconciliatio et Paenitentia, 34 і Sacramentum Caritatis, 29. Ці можа выраз “у некаторых выпадках”, які знаходзіцца ў зносцы 351 (305) адгартацыі Amoris Laetitia, прымяняцца да разведзеных асобаў, якія заключылі новы саюз і якія працягваюць жыць more uxorio?

Зноў прывяду свой скарочаны і сціснуты варыянт:

Ці могуць разведзеныя і паўторна жанатыя асобы, якія ўсё яшчэ трываюць у сэксуальных адносінах, атрымліваць адпушчэнне грахоў і Камунію без змены свайго жыцця?

І кардынал Шонбарн, выбраны самім Папам, каб тлумачыць адгартацыю, кажа, што ягоны адказ на гэтае пытанне — так.

Аўстрыйскі кардынал таксама казаў гэта пра аднаполыя пары:

“Аддаваць перавагу сям’і не азначае забіраць перавагу ў іншых формаў жыцця — нават тым, хто жыве ў аднаполым партнёрстве, таксама патрэбныя свае сем’і”.

Гэта ўжо не першы раз, калі ён выказаўся на карысць саюзаў, звязаных з адным з грахоў, якія “заклікаюць неба аб помсце”. У 2015 годзе арцыбіскуп Вены зрабіў шакуючыя заявы наконт такіх саюзаў:

У пытанні аб тым, як Касцёл выказваецца адносна геяў і лесбіянак, Шонбарн таксама праявіў сябе з вельмі ліберальнага пункту гледжання.

“Касцёл павінен найперш глядзець не ў спальню, а ў гасцёўню!” — сказаў ён у інтэрв’ю для рымскага езуіцкага часопіса Civiltà Cattolica ў верасні 2015 года.

“Мы можам і павінны паважаць рашэнне стварыць саюз з асобай таго ж полу, а таксама шукаць спосабы, каб у межах грамадзянскага права абараніць іх сумеснае жыццё, каб законы запэўнівалі такую абарону”, — сказаў ён у гэтым інтэрв’ю.

Шонбарн распавёў пра свайго сябра-гея, які пасля многіх часовых адносінаў цяпер мае сталага партнёра.

“Яны дзеляцца сваім жыццём, дзеляцца сваімі радасцямі і пакутамі, дапамагаюць адзін аднаму, — сказаў ён. — Трэба прызнаць, што гэтая асоба прадпрыняла важны крок дзеля свайго дабра і дзеля дабра іншых, хоць гэта, вядома, і не тая сітуацыя, якую Касцёл можа лічыць “урэгуляванай”.

Падчас сінода 2014 года Шонбарн таксама выказваў думкі, што Касцёл можа знайсці станоўчыя маральныя элементы ў нетрадыцыйных адносінах, такіх як сумеснае жыццё па-за сужэнствам.

У 2016 годзе венскі катэдральны бюлетэнь станоўча паказваў гомасэксуальную пару з усыноўленым дзіцём. Шонбарн таксама публічна заявіў, што калі б ягоная разведзеная маці заключыла паўторны саюз, ён і ягоныя браты і сястра зразумелі б гэта.

Падчас сваёй прамовы Шонбарн таксама пацэліў у чатырох кардыналаў:

У адказ на пытанне пра ўспрыманне Amoris Laetitia ў Касцёле, а таксама пра dubia — серыю пытанняў, якую паставілі чацвёра кардыналаў, каб праясніць непаразуменні, — кардынал Шонбарн сказаў, што “працэс прыняцця — гэта доўгі працэс”, які патрабуе перамоваў і дыскусіі.

Але таксама ён раскрытыкаваў манеру, у якой кардыналы выявілі свой неспакой. “Гэтыя кардыналы, якія павінны быць найбліжэйшымі супрацоўнікамі Папы, імкнуцца змусіць яго і ціснуць на яго, каб ён даў публічны адказ на іх публічны ліст. Гэта абсалютна непрымальныя паводзіны”, — сказаў ён.

Ён паведаміў журналістам: “Я баюся тых, хто мае хуткія, ясныя адказы ў палітыцы і эканоміцы, а таксама ў рэлігіі. Рыгарысты і лаксісты маюць ясныя і хуткія адказы, але яны не звяртаюць увагі на жыццё. Рыгарыст пазбягае высілку распазнання, блізкага погляду на рэальнасць. Лаксіст дазваляе ўсё магчымае, і тут таксама няма распазнання. Яны абодва аднолькавыя, але супрацьлеглыя”.

“Св. Грыгорый Вялікі казаў, што мастацтва пастырскага суправаджэння — гэта мастацтва распазнання. Гэта мастацтва, і яно патрабуе падрыхтоўкі”, — дадаў ён.

Ніякай спасылкі на тое, у якім месцы корпусу вучэння св. Грыгорыя каталікі могуць знайсці заклік да “мастацтва пастырскага суправаджэння”, ён не даў.


Аўтар: Steve Skojec
Крыніца: OnePeterFive
Ілюстрацыя: GuenterZ, CC BY

Тэкст перакладзены з англійскага арыгінала і перадрукаваны з дазволу рэдакцыі.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

You may also like...

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: