Працэс напісання артыкула наконт сучаснага лёсу заходніх абрадаў адкрыў каштоўную працу “Synopsis Rituum”, укладзеную яшчэ ў 2004 годзе а. Габрыэлем Дыясам Патры, аргентынскім святаром, супрацоўнікам Нацыянальнага універсітэта Куё. У гэтай працы аўтар прыводзіць параўнаўчую табліцу парадку святой Імшы ў васьмі заходніх абрадах:

  • рымскім;
  • ліёнскім;
  • брагскім;
  • дамініканскім;
  • картузіянскім;
  • кармелітанскім;
  • амбразіянскім
  • і масарабскім.

Табліца налічвае 20 старонак. Яна з пэўнасцю задаволіць цікаўнасць прыхільнікаў традыцыйных абрадаў Каталіцкага Касцёла. Спампаваць файл PDF можна па спасылцы ніжэй.

PDF

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz