№35. Амбразіянская літургія

Амбразіянскі абрад [3] атрымаў сваю назву ад імя міланскага біскупа св. Амброзія. Ён мае вельмі старажытнае паходжанне. Як кажуць самі міланцы, яго асноўная структура з’яўляецца плёнам працы св. апостала Барнабы, але паколькі яна атрымала новае жыццё ў руках св. Амброзія, яе стварэнне прыпісваюць яму. Гістарычна прадпрымаліся шматлікія спробы скасаваць гэты абрад і замяніць яго рымскім, але гэта ні да чога не прывяло. Міланцы хапаюцца за яго мёртвай хваткай, і Святы Пасад, абіраючы меншае з двух зол і становячыся ўсім для ўсіх там, дзе нішто не пагражае веры, дазваляе ім мець сваё меркаванне. У 1497 годзе Папа Аляксандр VI урачыста пацвердзіў магчымасць яго выкарыстоўваць, і з таго часу ён пачаў сцісла асацыявацца з Міланам. Аднак гэты абрад выкарыстоўваецца не ва ўсіх касцёлах дыяцэзіі, а толькі ў некаторых (Kozma, 156). Св. Карла Барамеа ў свае часы горача падтрымаліваў гэты абрад (1590).

Асаблівасці амбразіянскага абраду наступныя. “Agnus Dei” дазволены толькі на Імшах за памерлых. Выкарыстоўваецца не той самы тэкст Пісання, што ў рымскім абрадзе, а адзін з варыянтаў, які быў распаўсюджаны да з’яўлення Геранімавай Вульгаты. На Вялікдзень прадпісана дзве Імшы: адна за новаахрышчаных, а другая — з самога дня. На працягу ўсяго Вялікага посту па пятніцах не служыцца ніякіх Імшаў (такі быў загад св. Карла Барамеа). У нядзелі і вялікія святы перад Пасланнем чытаецца ўрывак са Старога Запавету, да якога дадаюцца пэўныя вершы, як у градуале. Згодна з гэтым абрадам, непасрэдна перад кансэкрацыяй святар, які цэлебруе Імшу, ідзе на бок Паслання і ў цішыні абмывае рукі. Пра іншыя асаблівасці мы будзем казаць на працягу кнігі (гл. Maringola, Institutiones Liturgicae, vol. ii. p. 300; Cardinal Bona, 218; Gavantus, 22; Kozma, 156).

На палях заўважым, што ў гэтым абрадзе сакрамэнт хросту ўдзяляецца не праз паліванне вадой, як гэта робяць у нас, а праз пагружэнне ў ваду.


[3] Строга кажучы, ані масарабскі, ані амбразіянскі абрад нельга называць літургіяй. Апошняя назва ў агульным разуменні прымяняецца толькі тады, калі мова і цырымоніі адрозніваюцца ад тых, што ўжываюцца ў Рыме. А паколькі тут адсутнічае розніца ў мове і ёсць вельмі малая розніца ў цырымоніях, больш адпаведна ўжываць слова “абрад”, а не “літургія”.


Аўтар:  Джон О’Браен (John O’Brien), A. M., прафесар святой Літургіі ў Каледжы Маўнт Сэйнт Мэры (Mount St. Mary’s College), Эмітсбург, Мэрылэнд, ЗША.
Выданне: A History of the Mass and Its Ceremonies in the Eastern and Western Church (15 ed., 1879).
Ілюстрацыйнае фота: Fernando García (CC BY-NC).

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

You may also like...

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: