№33. Дамініканскі абрад

Дамініканцы атрымалі сваю назву ад імя св. Дамініка, іспанца па нараджэнні, які заснаваў гэты ордэн у 1215 годзе. З-за сваёй асаблівай місіі яны таксама вядомыя як браты-прапаведнікі. У Англіі іх называюць чорнымі братамі (Black Friars) з-за таго, што яны носяць на хабіце чорны плашч, тады як сам іхні хабіт цалкам белы. Па ўсёй Францыі іх называюць якабітамі, бо іх галоўны дом у Парыжы спачатку меў імя св. Якуба.

Як кармеліты і картузіянцы, дамініканцы наліваюць ваду і віно ў келіх перад тым, як распачаць Імшу. Яны не прамаўляюць псальм “Judica me, Deus”, а замест яго гавораць пэўныя вершы, якія пачынаюцца словамі “Confitemini Domino quoniam bonus”. Пачатковыя словы “Gloria” яны прамаўляюць, стоячы перад цэнтрам алтара, але потым яны вяртаюцца да кнігі на бок Паслання, каб скончыць астатні тэкст. Тут жа яны кажуць і “Dominus vobiscum”. Падобныя цырымоніі яны захоўваюць і падчас Сімвала веры. Спачатку яны кажуць “Credo in unum Deum” на цэнтры алтара, затым вяртаюцца да Імшала на бок Евангелля і працягваюць чытаць Сімвал веры да словаў “Incarnatus est”, калі яны зноў ідуць на цэнтр, распраўляюць пярэднюю частку арната на алтары і ўкленчваюць так, каб на словы “Homo factus est” дакрануцца каленам да зямлі. Яны распраўляюць арнат такім жа чынам кожны раз, калі прамаўляецца “Flectamus genua”. Пасля “Homo factus est” яны вяртаюцца і заканчваюць Сімвал веры пры кнізе. Яны чытаюць аферторый на баку Евангелля на манер калекты, а затым ахвяруюць гостыю і келіх, як і святары двух ордэнаў, пра якія мы згадвалі вышэй. Пасля Евангелля св. Яна яны робяць на сабе знак крыжа, ідуць на сярэдзіну, дзе складваюць карпарал, змяшчаюць яго ў бурсу і сыходзяць у сакрыстыю, апрануўшы на галаву капялюш. Пасля Імшы яны, як і мы, прамаўляюць “Benedicite”.


Аўтар:  Джон О’Браен (John O’Brien), A. M., прафесар святой Літургіі ў Каледжы Маўнт Сэйнт Мэры (Mount St. Mary’s College), Эмітсбург, Мэрылэнд, ЗША.
Выданне: A History of the Mass and Its Ceremonies in the Eastern and Western Church (15 ed., 1879).
Ілюстрацыя: Мігель Кабрэра, Выява Дзевы, апякункі дамініканцаў.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

You may also like...

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: