№32. Кармелітанскі абрад

Ордэн кармелітаў атрымаў сваю назву ад гары Кармэль у Палестыне, дзе святы прарок Ілля хаваўся ў пячоры, і абавязаны сваім заснаваннем святому Бертольду, манаху і святару з Калабрыі, які ў 1156 годзе разам з некалькімі братамі заснаваў пасяленне на гары Кармэль. Самі кармеліты лічаць сваім заснавальнікам прарока Іллю.

Асаблівасці іх манеры служэння Імшы наступныя. Псальм “Judica me, Deus” яны прамаўляюць па дарозе да алтара, а не стоячы перад ім, як гэта робіцца ў нас; і, як картузіянцы, яны наліваюць віно і ваду ў келіх перад пачаткам Імшы. На вялікія святы яны паўтараюць інтроіт тры разы; у іншых выпадках — два, як і мы. У момант, калі яны адсланяюць келіх падчас аферторыя яны робяць знак крыжа над хлебам і віном у імя Айца і Сына, і Духа Святога; затым яны ахвяруюць гостыю і келіх з аднолькавай малітвай, а менавіта “Suscipe Sancta Trinitas”, якую мы прызвычаіліся прамаўляць пасля таго, як ахвяраванне скончылася. Але ў іх ёсць дадатак да гэтай малітвы, якога ў нас няма. Перад сакрэтай яны кажуць: “Domine, exaudi orationem meam, et clamor meus ad te veniat”. На малітве “Hanc igitur” яны нахіляюцца над алтаром і застаюцца ў гэтай паставе да “Quam oblationem”. Яны выцягваюць рукі ў форме крыжа ад малітвы “Unde et memores” да моманту, калі трэба рабіць знакі крыжа. Пасля апошніх трох малітваў, якія папярэджваюць святую Камунію, яны кажуць (вядома, на лацінскай мове): “Радуйся, Збаўленне свету, Слова Айца, Святая Гостыя, Жывое Цела, Боскасць дасканалая, Сапраўдны Чалавек”. Прамаўляючы “Domine, non sum dignus”, яны крыху схіляюць калена і б’юць сябе ў грудзі. Благаславіўшы людзей, яны прамаўляюць “Salve Regina” з адказамі і малітвай, а ў Велікодны перыяд яны замяняюць гэтую малітву малітвай “Regina Coeli”. Пасля Евангелля св. Яна яны кажуць “Per evangelica dicta…”, як мы робім пры першым Евангеллі, а затым, накінуўшы на галовы капелюшы, яны вяртаюцца ў сакрыстыю, рэцытуючы гімн “Te Deum”.


Аўтар:  Джон О’Браен (John O’Brien), A. M., прафесар святой Літургіі ў Каледжы Маўнт Сэйнт Мэры (Mount St. Mary’s College), Эмітсбург, Мэрылэнд, ЗША.
Выданне: A History of the Mass and Its Ceremonies in the Eastern and Western Church (15 ed., 1879).
Ілюстрацыя: Брат Хуан ад Найсвяцейшага Сакрамэнту, Святы Пётр Тамаш (1670-1680, фрагмент).

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

You may also like...

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: