Новы генеральны настаяцель езуітаў заявіў, што словы Езуса пра развод трэба “распазнаваць”

Генеральны настаяцель езуітаў лічыць, што словы Езуса трэба выконваць, але спачатку варта “распазнаць”, ці сапраўды Ён меў на ўвазе тое, што запісана ў Евангеллі. Як следуе з інтэрв’ю, апублікаванага ў блогу Rossoporpora 18 лютага 2017 года, айцец Артура Соса Абаскаль адносіць гэта таксама і да словаў, якімі наш Пан забараняе сужэнцам разводзіцца (Мц 19:3-6).

У восьмым разделе апостальскай адгартацыі Amoris Laetitia Папа Францішак не паўтарыў яснага і нязменнага вучэння Касцёла адносна так званых “неўрэгуляваных” (у беларускім перакладзе — “нестандартных”) сужэнстваў, а збудаваў дыскурс вакол неакрэсленных паняццяў “распазнанне”, “суправаджэнне”, “інтэграцыя” і г. д. У гэтай сітуацыі словы генеральнага настаяцеля езуітаў даюць прыблізнае разуменне таго, што маецца на ўвазе пад “распазнаннем” і як далёка гэтае распазнанне можа заходзіць.

* * *

Q: Кардынал Герхард Л. Мюлер, прэфект Кангрэгацыі дактрыны веры, сказаў адносна сужэнства, што словы Езуса вельмі ясныя і “ніводная ўлада на небе і на зямлі, ані анёл, ані Папа, ані сабор, ані біскупская пастанова не можа змяніць гэтага”.

Абаскаль: Тады павінна быць праведзена шмат разважання наконт таго, што насамрэч сказаў Езус. У той час ні ў кога не было дыктафона, каб запісаць ягоныя словы. Але вядома, што словы Езуса неабходна змясціць у кантэкст, яны выказваліся на мове, у канкрэтных абставінах, яны звернуты да кагосьці канкрэтнага.

Q: Але калі ўсе словы Езуса трэба правяраць і пераносіць назад у іх гістарычны кантэкст, яны не маюць абсалютнай вартасці.

Абаскаль: На працягу апошняга стагоддзя ў Касцёле назіраўся вялікі росквіт даследаванняў, якія імкнуліся зразумець, што менавіта меў на ўвазе Езус… Гэта не рэлятывізм, але сведчанне таго, што слова з’яўляецца адносным, што Евангелле напісана людзьмі, яно прынята Касцёлам, які складаецца з людзей… Таму гэта праўда, што ніхто не можа змяніць словаў Езуса, але трэба ведаць, што гэта былі за словы!

Q: Ці магчыма таксама паставіць пад сумнеў выказванне ў Мц 19:3-6: “Таму, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае”?

Абаскаль: Я прытрымліваюся таго, што кажа Папа Францішак. Не трэба ставіць пад сумнеў, трэба распазнаваць…

Q: Але распазнанне — гэта ацэнка, гэта выбар сярод розных варыянтаў. Больш не існуе абавязку прытрымлівацца толькі адной інтэрпрэтацыі?

Абаскаль: Не, абавязак ёсць, але трэба прытрымлівацца рэзультату распазнання.

Q: Аднак канчатковае рашэнне засноўваецца на суджэнні адносна розных гіпотэз. І таму таксама ўлічваецца гіпотэза, што словы “чалавек няхай не разлучае…” кажуць не тое, што можа здавацца. Карацей, гэта ставіць словы Езуса пад сумнеў.

Абаскаль: Не словы Езуса, а нашую інтэрпрэтацыю словаў Езуса. Распазнанне не выбірае сярод розных гіпотэз, але слухае Духа Святога, Які — як абяцаў Езус — дапамагае нам разумець знакі Божай прысутнасці ў людской гісторыі.

Q: Але як распазнаваць?

Абаскаль: Папа Францішак робіць распазнанне паводле св. Ігнацыя, як і ўсё Таварыства Езуса: як казаў св. Ігнацый, трэба шукаць і знаходзіць Божую волю. Гэта не павярхоўны пошук. Распазнанне вядзе да прыняцця рашэння: трэба не толькі ацаніць, але і вырашыць.

Q: І хто мае вырашаць?

Абаскаль: Касцёл заўсёды аддаваў гэты прывілей асабістаму сумленню.

Q: Дык, калі пасля распазнання сумленне кажа мне, што я магу прымаць Камунію, нават калі права не стаіць на маім баку…

Абаскаль: На працягу стагоддзяў Касцёл развіваўся, гэта не кавалак арміраванай пліты. Ён нарадзіўся, ён вучыўся, ён змяняўся. Менавіта таму праводзяцца экуменічныя саборы: каб засяродзіцца на развіцці дактрыны. Я не вельмі люблю слова “дактрына”: яно прыносіць з сабою цвёрдасць каменя. Людская ж рэальнасць нашмат больш разнастайная, яна ніколі не чорная і не белая, яна пастаянна развіваецца.

Q: Я разумею, што практыкаванне распазнання дактрыны з’яўляецца для вас прыярытэтам.

Абаскаль: Так, але дактрына — гэта частка распазнання. Сапраўднае распазнанне не можа абысціся без дактрыны.

Q: Але яно можа прывесці да высноваў, адрозных ад дактрыны.

Абаскаль: Гэта так, таму што дактрына не замяняе ані распазнання, ані Святога Духа.


Te igitur

Крыніцы: пераклад інтэрв’ю зроблены з англійскага перакладу ў блогу Сандра Маджыстэра.
Ілюстрацыя: невядомы мастак, Візія Ігнацыя Лаёлы, каля 1622—1630.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

You may also like...

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: