Адным з вядомых абрадаў Сямідзесятніцы з’яўляецца развітанне са словам “аллелюя” да Пасхальнай ночы. У літургіі гэта адбываецца падчас першых Нешпараў Сямідзесятніцы (г. зн. вечарам у папярэднюю суботу), калі да звыклых заключных заклікаў “Benedicamus Domino” і “Deo gratias” дадаецца падвойнае “аллелюя”. Самі вершы пры гэтым спяваюцца на пасхальную мелодыю.

Дадаткова пасля гэтых Нешпараў можа адбывацца цырымонія пахавання “аллелюя”. Зазвычай гэтае слова выпісваецца на дошцы альбо на кавалку тканіны, які потым закопваецца на прыкасцёльным двары.

Сёстры з кангрэгацыі “Marian Sisters of Santa Rosa” ў Каліфорніі (ЗША) упершыню ў сваёй гісторыі правялі гэтую цырымонію і ласкава дазволілі падзяліцца фотаздымкамі на нашым сайце.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz