Адказы на dubia адносна Summorum Pontificum

Айцец Зюльсдорф у сваім блогу піша, што адзін з яго знаёмых святароў нядаўна атрымаў адказы на свае пытанні да Пантыфікальнай камісіі “Ecclesia Dei”, адказнай за ажыццяўленне motu proprio Summorum Pontificum. Гэтыя пытанні датычацца сітуацый, калі біскупы ствараюць штучныя перашкоды для святароў, якія выбіраюць для цэлебрацыі надзвычайную форму рымскага абраду, таксама вядомую як Традыцыйная лацінская Імша.

1. Ці дазваляюць пастановы Summorum Pontificum ардынарыю патрабаваць, каб усе святары спярша атрымалі ягоны дазвол на цэлебрацыю Імшы ў надзвычайнай форме, і ці даюць пастановы motu proprio такі дазвол самі па сабе?

Ad primum: адносна першай часткі: адказ адмоўны; адносна другой часткі: адказ станоўчы. Аднак павінна быць зразумела, што менавіта мясцоваму ардынарыю належыць упэўніцца, што святар з’яўляецца прыдатным [idoneus], як таго патрабуе арт. 5 § 4 motu proprio.

2. Ці патрабуюць пастановы Summorum Pontificum ад пробашча атрымліваць дазвол свайго ардынарыя на цэлебрацыю Імшы ў надзвычайнай форме ў сваёй парафіі ці пастыр абавязаны толькі пракансультавацца са сваім ардынарыем?

Ad secundum: у выпадку, пра які кажа арт. 5 § 1 motu proprio, пробашчу след праінфармаваць мясцовага ардынарыя, паколькі апошняму, як кіраўніку літургічнага жыцця ў дыяцэзіі (кан. 835 § 1), належыць кампетэнцыя спраўдзіць наяўнасць групы вернікаў [coetus fidelium] і даступнасць кваліфікаванага святара; у выпадку рэдкіх цэлебрацый трэба прымяняць арт. 5 § 3 motu proprio.

Далей айцец Зюльсдорф, які пэўны час сам працаваў у камісіі “Ecclesia Dei”, дае дадатковую інфармацыю пра тое, як след разумець тэрміны idoneus і coetus. Наконт першага — idoneus — ён кажа, што “прыдатнасць” святара вызначаецца мінімальнай ўмеласцю, прыводзячы словы кардынала Ігана (Нью-Ёрк), які пісаў з нагоды выхаду Summorum Pontificum, што святар мусіць ведаць лацінскую мову настолькі, каб прынамсі правільна вымаўляць словы. Святар не павінен быць экспертам у лацінскай мове і пісаць эсэ ў стылі Тацыта.

Ён таксама прыгадвае, што няма сэнсу ўстанаўліваць мінімальна магчымую колькасць людзей, якія складаюць coetus fidelium, бо закон нічога пра гэта не кажа; да таго ж гэтыя людзі не мусяць абавязкова належыць да адной парафіі і пражываць у яе межах, як пра гэта кажа інструкцыя Universae Ecclesiae.

Больш інфармацыі ў блогу а. З.: http://wdtprs.com/blog/2017/02/answers-to-dubia-from-the-vatican-about-the-traditional-mass-and-overly-restrictive-bishops/

Te igitur

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

You may also like...

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: