Noveritis 2017

Абмеркаваўшы паходжанне Noveritis і яго ўжыванне ў розных літургічных абрадах, варта прывесці пераклад гэтага спеву, надрукаваны ў Рымскім Імшале для дыяцэзій Беларусі (c. 1626-1627). Ніжэй мы падаем яго з датамі, актуальнымі на 2017 год, і ў фармаце, зручным для друку.

У апошняе выданне Імшала Noveritis трапіў са зменамі, якія адпавядаюць сучаснаму літургічнаму календару. У прыватнасці,

  • са спеву прыбралі дату Сямідзесятніцы, якая больш не адзначаецца (1);
  • многія святы сталі звацца ўрачыстасцямі (2);
  • а свята Найсвяцейшага Цела Хрыста (Festum sacratissimi Corporis Christi) стала ўрачыстасцю Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Festum sacratissimi Corporis et Sanguinis Christi) (3);
  • у апошні сказ спеву дадалася згадка пра тое, што Адвэнт — гэта час радаснага чакання прыйсця Пана (4).

Што праўда, пры параўнанні з сучасным лацінскім арыгіналам складваецца ўражанне, што (2) і (4) — гэта выключна нашыя вынаходніцтвы.

На жаль, з беларускага перакладу таксама знікла першае слова noveritis (ведайце, альбо ўведайце), і таму тут страціла сэнс традыцыя, згодна з якой лацінскія творы атрымліваюць назву ад іх першых лацінскіх словаў, як мы бачым гэта ў папскіх дакументах альбо тым жа спеве Exsultet у Пасхальную вігілію.

Такім чынам,

Наймілейшыя браты і сёстры, з ласкі міласэрнага Бога, які нас напоўніў радасцю з Нараджэння Пана нашага Езуса Хрыста, мы абвяшчаем вам таксама радасць Уваскрасення нашага Збаўцы. У дзень першага сакавіка Папялец і пачатак святога Вялікага посту. У дзень шаснаццатага красавіка будзеце з радасцю святкаваць святую Пасху нашага Пана Езуса Хрыста. У дзень дваццаць пятага мая будзе ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана нашага Езуса Хрыста. У дзень чацвёртага чэрвеня — урачыстасць Спаслання Духа Святога. У дзень пятнаццаты таго ж месяца — урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У дзень трэцяга снежня — першая нядзеля Адвэнту — радаснага чакання прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста, якому праслаўленне і хвала на векі вечныя. Амэн.

Спампаваць у PDF

Тым жа, хто не мае вялікай практыкі ў спеве квадратнымі нотамі, прапануем паглядзець відэазапіс з катэдры св. Пятра, дзякуючы якому мелодыю можна засвоіць на слых.

Лацінскі тэкст гл. у мінулым запісе.

Te igitur

Ілюстрацыйнае фота: Jose Luis RDS (CC BY-NC)

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

You may also like...

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: