cerulean-mini

Выключны прывілей Беззаганнага Зачацця

Святы Пасад меў намер даваць гэты прывілей толькі для свята Беззаганнага Зачацця. Сярод многіх dubia, вырашаных паміж 1895 і 1896 гадамі (дата не апублікавана), Святая Кангрэгацыя абрадаў атрымала dubium з Арэкіпы з пытаннем, ці прывілей, дадзены 25 верасня 1891 года, распаўсюджваецца як на духавенства, падпарадкаванае ардынарыю, так і на духавенства па-за ягонай юрысдыкцыяй; то бок, і на секулярнае, і на рэгулярнае духавенства.

У рэскрыпце ў адказ Кангрэгацыя пасля станоўчага адказу заўважыла, што падобнае пытанне было даслана з Эквадора, дзе пыталіся, ці лазурнае ўбранне можна выкарыстоўваць у свята Дзевы Марыі з Лурда і Дзевы Марыі Цудоўнага медаліка — марыйныя святы, якія паходзяць ад цудоўных аб’яўленняў, падчас якіх Благаслаўлёная Дзева аб’яўлялася як Беззаганнае Зачацце. Кангрэгацыя сцвердзіла, што, з улікам згаданага тлумачэння, можна лічыць, што прывілей лазурнага колеру распаўсюджваецца на свята Дзевы Марыі з Лурда і Дзевы Марыі Цудоўнага медаліка.

Пасля таго, як мы вырашылі dubium з Арэкіпы, у іншым dubium, дасланым нам з Эквадора, стаіць звязанае з гэтым пытанне, таму мы далучаем яго тут. У ім пытаюцца, ці лазурны колер, дазволены на свята Беззаганнага Зачацця і на працягу актавы, а таксама для ватыўных Імшаў аб тым жа Беззаганным Зачацці, можна лічыць дазволеным для двух другіх святаў, якія ідуць далей, а менавіта для свята Аб’яўлення і Маніфестацыі той самай Беззаганнай Божай Маці. Мы адказваем станоўча: бо, з аднаго боку, прадмет гэтых святаў і свята Беззаганнага Зачацця той самы; з іншага боку, калі Святая Кангрэгацыя абрадаў дазволіла згаданы прывілей у саміх ватыўных Імшах аб Беззаганным Зачацці, вядома, яго трэба разумець як пашыраны з прычыны добрай волі заканадаўцы на ўсе святы, якія святкуюць тую самую таямніцу. Сюды адносяцца святы Аб’яўлення і Маніфестацыі.

Праз гады Кангрэгацыя здрадзіць свайму слову. 15 лютага 1902 года Кангрэгацыя рашуча забароніць выкарыстанне лазурнага колеру ў святы Дзевы Марыі з Лурда і Дзевы Марыі Цудоўнага медаліка. Тут мы прыводзім рэскрыпт цалкам, уключна з каментаром Кангрэгацыі, у якім раз і назаўсёды тлумачыцца яе пазіцыя.

DUBIUM

адносна таго наколькі шырока прымяняецца апостальскі індульт для Іспанскага каралеўства на выкарыстанне святога ўбрання лазурнага колеру і г. д.

У Святой Кангрэгацыі абрадаў запыталіся, ці апостальскі індульт, які звычайным чынам быў дадзены Іспанскаму каралеўству і паводле якога святое ўбранне лазурнага колеру можа выкарыстоўвацца кожны раз, калі цэлебруецца альбо святочная, альбо ватыўная Імша аб Беззаганным Зачацці Божай Маці, таксама можа ўключаць Імшы аб Аб’яўленні Беззаганнай Найсвяцейшай Панны Марыі, вядомай як Дзева Марыя з Лурда, а таксама аб Маніфестацыі Беззаганнай Панны Марыі Медаліка, вядомай як Дзева Марыя Цудоўнага медаліка. Тая самая Святая Кангрэгацыя, атрымаўшы голас Літургічнай камісіі, пастанавіла напісаць у адказе: адмоўна. Адказ быў дадзены 15 лютага 1902 года.

Кард. Д. Ферата
Прэфект С. К. А.

L. † S.

† Дыямедэ Панічы
Тытулярны арцыбіскуп Лаадыкеі, сакратар

Заўвага

Калі як святочныя, так і ватыўныя Імшы аб Беззаганным Зачацці Божай Маці ў Іспанскім каралеўстве карыстаюцца індультам наконт лазурнага колеру, з якой прычыны як святочныя, так і ватыўныя Імшы аб Аб’яўленні Беззаганнай Найсвяцейшай Панны Марыі, вядомай як Дзева Марыя з Лурда, а таксама аб Маніфестацыі Беззаганнай Панны Марыі Медаліка, вядомай як Дзева Марыя Цудоўнага медаліка, не павінны выкарыстоўваць той жа колер? Ці не святкуюць абодва гэтыя святы Беззаганнае Зачацце, так што многія вінаватыя ў тым, што блытаюць Афіцый і Імшу аднаго свята з другім? Ці не павінны тады, згодна з законам, быць дадзены станоўчы адказ на прапанаванае dubium? Ці адваротны, адмоўны адказ не выглядае менш адпаведным?

Пры старанным разглядзе адмоўнага адказу чытачы, і тым больш тыя, хто ставіў перад намі dubium, маглі заўважыць пэўную цяжкасць. Аднак з нашай боку мы заўважылі: а) У святым убранні Рымскага Касцёла законна выкарыстоўваецца пяць, а не болей, колераў: белы, чырвоны, зялёны, фіялетавы, чорны (Rubr. Gen. Missal. Tit XVIII, n 1), таму лазурны колер застаецца па-за законам; б) Калі ж Іспанскае каралеўства выкарыстоўвае лазурны колер, згодна з выключным прывілеем, то адмоўны адказ не павінен выдавацца дзіўным. Бо прывілеі дазваляюць роўна столькі, колькі сказана, асабліва ў дадзеным выпадку, які, відавочна, ідзе супраць агульнага закону, і таму прывілей трэба інтэрпрэтаваць у сціслым сэнсе; в) Акрамя таго, нават калі Аб’яўленне і Маніфестацыя Беззаганнай Божай Маці могуць прыгадваць таямніцу Беззаганнага Зачацця, яны, тым не менш, вельмі адрозніваюцца ад яе, калі старанна ўзважваць святы. Бо свята Беззаганнага Зачацця датычыцца захавання Божай Маці ад усялякай плямы першароднага граху, тады як апошнія два маюць сваім прадметам аб’яўленне і маніфестацыю той жа Беззаганнай Божай Маці, што ў мінулае свята дадаць нельга; г) Сама больш Святая Кангрэгацыя абрадаў магла б пашырыць прывілей лазурнага колеру на гэтыя два святы. Аднак прывілеі самі па сабе не могуць пашырацца з аднаго выпадку на іншы, і не сваёю уладай Святы Трыбунал пастанавіў зрабіць гэта, але пажадаў, каб гэта было замацавана ў агульным законе.

З увагі на гэтыя прычыны Іспанскае каралеўства павінна цешыцца дазволам цэлебрацыі ў лазурных колерах Імшаў Беззаганнага Зачацця не толькі ў дзень свята, але і ў іншыя дні, падчас якіх дазволены ватыўныя Імшы; але ў іншыя святы Беззаганнай Божай Маці, ці то ўжо дадзеныя, ці то ў тыя, што будуць дадзеныя, павінна выкарыстоўваць белы колер, згодна з агульным законам, як гэта адбываецца ў астатнім Касцёле.


Аўтар: Siniculus
Крыніца: Dei praesidio fultus
Фота: Maurice Joseph M. Almadrones

Тэкст перакладзены з англійскага арыгінала і перадрукаваны з дазволу аўтара.

Калі вы знайшлі арфаграфічную памылку, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Пакіньце адказ

Напішыце першы каментар!

Leave a Reply

wpDiscuz